Гадуюць рыбу ў сеткавых або крацістых прыстасаваннях — садках. Выкарыстоўваюць прыродныя вадаёмы, вадасховішчы, сажалкі, вадаёмы-ахаладжальнікі і інш. Садкі (стацыянарныя або плывучыя) бываюць драўляныя, металічныя і інш.; памеры, форма, дэталі канструкцыі залежаць ад віду рыбы, асаблівасцей вадаёма і інш. С.р.г. забяспечваюць эканомію вады і зямельных угоддзяў, павялічваюць перыяд вырошчвання рыбы ва ўмовах аптымальнага тэмпературнага рэжыму. На Беларусі асн. аб’екты — карпавыя рыбы (карп, карась, расліннаедныя), шчупак, стронга. Агульная пл. садкоў каля 20 тыс.м², найб. буйная Белаазерская С.р.г. (Брэсцкая вобл.) на Бярозаўскай ДРЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́КІ,
горад у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Украіна, на беразе Сакскага воз., за 4 км ад Чорнага м.Чыг. станцыя. Каля 40 тыс.ж. (2000). Хім.з-д, разліў мінеральнай вады, прадпрыемствы харч. прам-сці. Бальнеагразевы і кліматычны курорт, засн. ў 1828. Лета цёплае, зіма мяккая (т-ра ў лютым -1 °C). Асн.лек. фактары: высокаканцэнтраваная глеевая гразь і рапа Сакскага салёнага воз., мінер. крыніца з тэрмальнай (37—45 °C) хларыдна-гідракарбанатна-натрыевай вадой, якую выкарыстоўваюць для ваннаў, пітнога лячэння. Лечаць хваробы суставаў, нерв. сістэмы, гінекалагічныя. Сезон увесь год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грабо́к, ‑бка, м.
1. Захоп вады рукой пры плаванні або вяслом пры веславанні. Грабок левай рукой. Грабок абодвума вёсламі.
2. Кароткая дошчачка, насаджаная на ручку, для зараўноўвання сыпкіх рэчываў. [Птах] крочыць па сваім абходзе .., абстуквае малатком з доўгай ручкай стыкі рэек, падкручвае гайкі, а калі такая работа канчаецца, папраўляе драўляным грабком броўку.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закурэ́ць1, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Пакрыцца сажай; задыміцца 1. Закурэлі сцены ў асеці. □ — Ты мне, Марынка, як заўсёды, падрыхтуй крыху вады, і я апаласнуся, а то закурэў.Скрыпка.Толькі сёння я заўважыў, як закурэла даўно нячышчанае шкло на лямпе.Карамазаў.
закурэ́ць2, ‑зе; зак.
Пачаць курэць.
•••
Аж (толькі) пыл закурэўгл. пыл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадзяні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае многа лішняй вады, вільгаці. Вадзяністая бульба. Вадзяністыя ягады.// Які звадзянеў; які ператварыўся ў ваду. Вадзяністае чарніла. □ Будзе вясна. Хоць адвячорак у пушчы яшчэ ўсё як быццам зімовы. З рэшткамі хлюпкага, вадзяністага снегу.Брыль.// Які стаў рэдкім, падобным на ваду. Вадзяністы клей.
2. Бясколерны, бялёсы. Вадзяністыя вочы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маршчы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.
Утвараць маршчыны на твары; моршчыць. Глядзяць кудысь углыб вочы дзедавы, несупынныя думкі яшчэ больш маршчыняць яго лоб.Колас.І маршчынілі маці аблічча весткі сумныя з позніх дарог.Машара.//перан. Утвараць рабізну (пра паверхню вады). Вада была спакойнай, толькі маленькія хвалькі ад ветру маршчынілі яе паверхню.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзеравя́ка, ‑і, ДМ ‑вады, ж.
Разм. Бервяно; кавалак дрэва. Бацька цяслярыў у пана, і там яго прыбіла каля зруба дзеравякай.Брыль.Падняў [Павел] вынесеную веснавой паводкай адну дзеравяку, другую, пагрэбаў рукамі — ніводнага чарвячка няма.Пальчэўскі.// Дрэва. Незлічоныя купіны, нізкарослыя хвойкі на іх, пачарнелыя карчагі даўно адмёршых дзеравяк раслі і гнілі тут спрадвеку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.чаго. Накідаць многа чаго‑н. Адкінуўшы ботам лупіну, Міша вылаяўся: — От жа разява нейкая! Куды панакідала — проста пад ногі!Карпюк.Бакі .. [ямы] пааб’язджалі, абсунуліся; на дно, дзе блішчыць каламутная, зеленаватая лужына вады, дзеці панакідалі палак, драных чаравікаў, галёшаў...Сачанка.
2.што. Накінуць, уздзець адно за другім усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прато́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пратарыць.
2.узнач.прым. Пракладзены яздой, хадзьбой (пра дарогу і пад.). Па пратораных дарогах ехаць небяспечна, наўпрасцяк — снег глыбокі, ды і след па цаліне адразу выдасць.Шамякін.Вясна... Пачарнелі сляды На счарсцвелым зімовым снягу. І цурочкі бурлівай вады На пратораны шлях пабягуць.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самава́р, ‑а, м.
Металічны прыбор для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне. — Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскім.Лынькоў.[Марыя Карпаўна] несла медны начышчаны да бляску самавар, які дыхаў парай.Гурскі.// Пра піццё чаю, чаяпіцце. Па некалькі разоў на дзень заказвалі самавар.Гартны.[Турсевіч:] — Ну, вось што, Лабуня! Зараз закамандую гаспадыні самавар.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)