2.узнач.прым. Які мае даўгаватую форму. Большасць азёр мае падоўжаную форму і быццам выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — у напрамку руху ледніка.Гавеман.
3.узнач.прым.Больш працяглы, доўгі. Група падоўжанага дня.// У граматыцы — вымаўлены працягла. Падоўжаныя гукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; зак.
1.чаго і без дап. Выпіць лішне (звычайна спіртнога). [Гарманіст] іграў на чыімсьці вяселлі ды перапіў.Сачанка.
2.каго. Выпіць больш за каго‑н. Кожны намагаўся перапіць суседа.Шамякін.
3.што і чаго. Разм. Выпіць усё, многае. [Серада:] — Колькі я адной гарэлкі перапіў, — каб мне столькі здароўя...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Пакрыць (пакрываць) якую‑н. металічную паверхню тонкім слоем іншага металу, устойлівага супраць карозіі, больш прыгожага і пад. // Абліцаваць (абліцоўваць) вырабы з простага дрэва тонкай фанерай з каштоўных народ дрэва.
2. Абкласці (абкладваць) дзёрнам земляныя насыпы, адкосы, каб засцерагчы іх ад размывання вадой.
[Ад фр. plaquer — накладваць, пакрываць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размя́клы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў мяккім, размяк. Размяклая зямля наліпала на салдацкія боты, на гусеніцы танкаў і колы аўтамашын.Дудо.На тым беразе Дзвіны імчаліся грузавыя машыны па размяклым ад спякоты асфальце.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́рыць, ‑рыць; незак., каго-што.
Рабіць больш старым, падобным да старога. Гаспадар хаты — нізкі ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымі рудаватымі вусамі. Вусы гэтыя, аднак, не старылі, а, наадварот, маладзілі яго.Шамякін.[Сівыя пасмы], як ні дзіўна, зусім не старылі нашага калегу, а надавалі яму выгляд чалавека маладога.Нядзведскі.Сур’ёзнасць старыць малады твар.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́дны, ‑ая, ‑ае.
Прымальны, падыходзячы; выгадны. Купіць па сходнай цане. □ Гаспадар, талковы і ветлівы дзядзька, ахвотна даў нам за сходную плату маторнай лодкі, паслаў з намі хлопца, загарэлага дзевяцікласніка.Брыль.Тут стаяла гамонка больш вясёлая, бо ў кірмашовыя дні, пасля сходнага продажу якога свінчаці, на возе мужчыны збіраліся каля пляшкі гарэлкі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапатлі́васць, ‑і, ж.
Абл. Уласцівасць хапатлівага. Апейку нярэдка штурхалі, але ён не злаваў; яму гэта было нават нібы прыемна, — як і сама працоўная клопатнасць, хапатлівасць, што ўсё больш апаноўвалі вуліцу.Мележ.Такое гарэнне непакоіла Зімчука, якога гэта і цешыла і непакоіла. Непакоіла, бо ў хапатлівасці Васіля Пятровіча адчувалася хваравітасць і надрыў.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Памянш.-ласк.да яма (у 1 знач.), ямка.
2. Невялікая ўпадзіна на шчацэ, падбародку і пад. У Зосі вочы крыху расплюшчаны, на шчоках ямачкі, на вуснах здзіўленая ўсмешка.Хомчанка.Тонкія губы былі сцяты, а падбародак з ямачкай, здавалася, яшчэ больш выдаўся наперад.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкрэ́сліваць, падкрэ́сліць
1. (правесцілінію) unterstréichen*vt;
падкрэ́сліваць гало́сныя ў сло́ве [асо́бныя сло́вы] die Vokále im Wort [éinzelne Wörter] unterstréichen*;