Ля́шка1, ляшок ’мэндлік, укладка снапоў у полі ў колькасці ад 5 да 13 штук’ (Выг., Шатал., Сцяшк., Сцяшк. Сл.; зах.-палес., ДАБМ, к. 286), ляхэ́ ’тс’ (там жа). Укр.валын.лʼешка ’верхні сноп, якім накрываецца капа (збожжа)’, бран.ляшка. Да лях ’паляк’ (гл.). Спосаб наймення мэндлікаў паводле назваў народнасцей ці людзей, назіраецца на бел. тэрыторыі больш шырока: параўн. віл. (ДАБМ, п. 205) хахлы́ ’укладка з 5–6 снапоў, ба́бка, ба́бкі (паўсюдна), хойн.дзядок (Выгонная, БЛ, 6, 63). Рус.ляшина ’капа сена’ генетычна (у прасл. перыяд) з’яўляецца роднаснай да лях (якое з lęd‑chъ < lędo), аднак у ст.-рус. мове яна развілася асобна: lędо > лядо > лядина > ляшина (аб чаргаванні д//ш гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 133).
Вя́тка ’натоўп, гурт людзей, арцель, чарада’ (Гарэц., КСП, КТС, Нар. сл., Садоўскі, вусн. паведамл.). Рус.вятка ’тс’ (смал., Даль, пск., СРНГ); ’вячоркі’ (смал., Садкова, вусн. паведамл.). Слова з даволі вузкім арэалам распаўсюджання. Параўн., напрыклад, заўвагу Козырева: «Вятка… — специфически смоленская лексика» (Бел.-рус. ізал., 59). Недахоп даных прымушае выказаць толькі здагадку. Можна дапусціць, што гэта рэпрэзентацыя старой асновы jat‑ (‑iti) (параўн. серб.-харв.jȁtiti (se) ’збірацца’). Па форме (далучэнне пратэзы) гэта, у такім разе, утварэнне тыпу вячай, вятроўка (гл.). Да семантыкі параўн. паўднёваславянскую лексіку: серб.-харв.jȁto ’чарада, абшчына, брацтва’, славен.jȃta ’чарада, статак’, балг.ято ’чарада’ і да т. п., аб якіх гл. Скок, 1, 761. Вятка, такім чынам, дэмінутыў ад jat‑a або іначай суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслоўнай асновы jat‑. Усю праблематыку апошняга гл. пад ятка2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наро́д ’народ, людзі, нацыя’ (Яруш., Бяльк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр.народ, рус.народ, польск.naród, чэш., славац.naród, в.-, н.-луж.naród, славен.naród, серб.-харв.на́род, балг.наро́д, макед.народ. Прасл.*narodъ, аддзеяслоўны назоўнік (< *na‑roditi) першапачаткова з шырокім спектрам значэнняў, параўн. ст.-слав.народъ ’нараджэнне, паходжанне, парода’, а таксама ’народжаныя, нашчадкі, род’: народъ людии, народъ оученикъ, ст.-бел.народоу людско (XVI ст.), што магло адносіцца і да іншых жывых істот, параўн. чэш.národ rybí і пад.; пазней значэнне звузілася да ’людзі; пэўная супольнасць людзей’ (Махэк₂, 389; Шустар-Шэўц, 13, 991; Фасмер, 3, 45; Бязлай, 2, 214–215; Дегцяроў, Этимология–1974, 90; ESSJ SG, 1, 121). Значэнне ’нацыя’ ўзнікла на базе ’мноства, тлум’, ’насельніцтва краіны’ ва ўсходніх славян толькі ў XVIII–XIX стст. (гл. Ларын, Ист. рус. яз., 25). Гл. род.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пламе́та1 ’вельмі многа’ (Жд. 2). Відаць, з планета (гл.) ’нябеснае цела’, як у польск.planeta (а ў X–VII стст. і planeta) — ’сонца і месяц’, з далейшым абагульненнем, — ’зорка, зоркі’, шматлікасць якіх на небе і вызначыла значэнне лексемы. Параўн. таксама рус.планида ’вялікая шматдзетная сям’я’.
Пламе́та2 ’лёс, прадвызначэнне’ (ТС). Да планета (гл.). Значэнне ’лёс’ развілося з меркавання, што планеты ўгшываюць на жыццё і дзеянні людзей.
Пламе́та3 ’хмара, хмарнасць’ (?): нейка така пламета набягае, што по усім дзерэўням дождж (ТС), укр.зах.-валын.планета ’вялікая навальнічная хмара’. Да планета (гл.). Параўн. польск.plametnik ’чорная хмара, якая пасоўваецца па небе’, дыял.planeta ’пералётная хмара’, planetnica ’белая хмара, якая праплывае па небе’. Паводле Гарачавай (Этимология–1994–1996, 28), не выключана развіццё значэнняў ’лёс’ — ’воблака’, паколькі ў старажытнасці маглі гадаць па форме воблакаў, прадказваць лёс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пульвына́ ’мясцовасць на ўсход ад Камянца і Брэста ў бок Пінска, дзе мала лесу і балот, многа палёў’ (кам., ЖНС). З фанетычна змененага *полевина ад поле (гл.), параўн. назву людзей з гэтых мясцовасцей — полюхи ’палевікі’ (Клімчук, там жа). Аднак польск.pólwy (pulwy) ’затопленыя нізіны’, гідронім Пульва (назва рэчкі, што ўпадае ў Буг), нямецкія (з Прусіі) і балтыйскія паралелі дазваляюць бачыць тут заходнебалтыйскі ўплыў, параўн. Непакупны (Связи, 142–144): суадносіць з прус.Palwe ’пустка, зарослая нізкарослым хмызняком’, збліжэнне з поле лічыць другасным. Лаўчутэ (Балтизмы, 126) звязвае з літ.palves ’марошка; ягада, якая расце ў забалочаных мясцінах’, palios ’вялікія балоты’, лат.pali ’забалочаны бераг возера’, што малаверагодна. Бяднарчук (ABSl, 9, 51) адносіць балтыйскія формы да уграфінізмаў, параўн. карэл.palvi ’населеная мясцовасць’, эст.palu ’паляна, лес на пясчанай глебе; зарослая кустамі раўніна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падзяля́цьнесов., в разн. знач. разделя́ть; дели́ть;
рака́ ~ля́ла го́рад на дзве ча́сткі — река́ разделя́ла (дели́ла) го́род на две ча́сти;
ён ~ля́ў людзе́й на сябро́ў і во́рагаў — он разделя́л (дели́л) люде́й на друзе́й и враго́в;
стары́ не падзяля́ў яе́ бу́рнай ра́дасці — стари́к не разделя́л её бу́рной ра́дости;
п. чые́-не́будзь по́гляды — разделя́ть чьи́-л. взгля́ды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́ўны, -ая, -ае; по́вен, по́ўна.
1.чаго і без дап. Напоўнены чым-н. да самых берагоў, умясціў у сябе многа каго-, чаго-н.
Поўнае вядро вады.
Поўная хата людзей.
2.перан., чаго і чым. Цалкам ахоплены, прасякнуты чым-н.
Вочы, поўныя спачування.
3. Цэльны, цалкам закончаны, вычарпальны.
Апісаць п. круг.
П. збор твораў.
Поўная свабода выбару. 3 поўным правам.
4. Які дасягнуў адпаведнай нормы, найвышэйшага развіцця, граніцы.
Поўных васямнаццаць гадоў.
У поўным росквіце сіл.
Уключыць поўную скорасць.
Работа ідзе поўным ходам (хутка, інтэнсіўна). У поўным сэнсе слова (у сапраўдным значэнні слова, сапраўды). Гаварыць на п. голас (на ўвесь голас; таксама перан.: адкрыта, не хаваючы нічога).
5. Тоўсты, мажны.
П. мужчына.
Гімнастыка для поўных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пра́ва¹, -а, мн. правы́, право́ў, права́м, н.
1. Сукупнасць устаноўленых і ахоўваемых дзяржаўнай уладай норм і правіл, што рэгулююць адносіны людзей у грамадстве, а таксама навука, якая вывучае гэтыя нормы.
5.мн. Дакумент, які дазваляе каму-н. кіраваць аўтамабілем, матацыклам і пад.
Атрымаць вадзіцельскія правы.
◊
Сваё права правіць (разм.) — настойваць на сваім.
|| прым.прававы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Прававыя нормы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
flood
[flʌd]1.
n.
1) паво́дка f., разво́дзьдзе n.
2) Poet. акія́н -у m., мо́ра, во́зера n., рака́f.
3) пато́к -у m. (сьвятла́, сло́ваў, людзе́й), мо́ра n.
flood of tears — мо́ра сьлёз
4) прыплы́ў -ву m.
2.
v.t.
1) заліва́ць; затапля́ць
2) закіда́ць каго́ (пыта́ньнямі, про́сьбамі)
3.
v.i.
уліва́цца
the Flood — Сусьве́тны патоп
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
хлы́нуць, ‑не; зак.
1. Паліцца адразу, раптоўна, пацячы патокам. З шумам хлынула вада ў канал і пабегла далей і далей, несучы з сабою пясок, кусочкі дрэва, траву.Колас.[Максім Багдановіч] хацеў нешта сказаць, але хлынула кроў з горла...С. Александровіч./ Пра святло, паветра і пад. Расчыніліся дзверы, у аўтобус хлынула свежае, дрыготкае паветра з нейкім мяккім халодным пахам.Адамчык.Не прачнуўся.. [баец] ні ад скрыпу дзвярэй, ні ад святла, што хлынула сюды з аснежанага, сонечнага двара.Брыль./уперан.ужыв.Паэт захапляецца сілай чалавечага розуму, мудрасцю і прагрэсам навукі, але яго турбуе, трывожыць, каб гэта навука ў руках нелюдзяў не хлынула новым горам на жыццё людзей.Бялевіч.//перан. Раптам з’явіцца, узнікнуць (пра думкі, пачуцці і пад.). І абаім ім [мужу і жонцы] сэрца сціскаецца, Дум усялякіх хлынула цьма.Купала.Морам хлынула ў душу Хадкевіча радасць і шчасце.Васілевіч.
2. Раптам прыліць да твару (пра кроў). Саша адчула, як да шчок, да вушэй хлынула кроў, запульсавала ў шыі, у скронях, а ў грудзях стала пуста і холадна.Шамякін.«От халера», — папракнуў я сябе за сваю назойлівасць і тут жа сам пачырванеў — адчуў, як хлынула кроў да шчок — ад таго, што прымусіў людзей хвалявацца.Чыгрынаў.
3. Імкліва, раптоўна, усёй масай пайсці, накіравацца куды‑н. (пра людзей). Танец якраз кончыўся, і, разагрэтыя полькай, хлопцы і дзяўчаты хлынулі ў сенцы.Асіпенка.Празвінеў званок. У вагоны хлынулі людзі.Гурскі.//перан. З’явіцца ў вялікай колькасці. У майстэрню хлынулі заказы.
•••
Кроў хлынула ў галавугл. кроў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)