Разм. Які мае адносіны да старога, царскага рэжыму. Яшчэ і папы тады, ярыя такія, старарэжымныя, былі, і з імі трэба было вытрымаць добрую сутычку.Ермаловіч.// Такі, як пры старым рэжыме; адсталы, аджыўшы. Старарэжымныя парадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старшынство́, ‑а, н.
Першынство перад іншымі па ўзросту або званню, становішчу і пад. [Янак:] — Гэта маміна і татава спальня. А тут мы спалі малыя.. А гэта — для гасцей. Як нікога не было, Стася займала яго, па старшынству.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарата́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Рмн. ‑таек; ж.
Разм. Лёгкая на двух колах павозка. Цяжка сказаць, што бацька любіў больш: грошы, якіх у яго на пачатку было, відаць, ніштавата, ці гонар — запрэжаную паркай рысорную таратайку.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трася́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Стрэсенае сена з саломай, якое ідзе на корм жывёле. З катуха, у які мы кідалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанабэ́рыя, ‑і, ж.
Разм. Пыхлівасць, зазнайства, ганарыстасць. Я недалюбліваў гэтага чалавека за яго індычую надзьмутасць, за чэрствасць і незразумелую фанабэрыю.Сабаленка.Фанабэрыі хоць адбаўляй, а розуму не грэх было б і пазычыць.Прокша.
•••
Сагнаць фанабэрыюгл. сагнаць.
[Польск. fanaberia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціву́н, ‑а, м.
Гіст. Назва розных службовых асоб у Расіі 10–17 стст. // Наглядчык за працай сялян у памешчыка ў часы прыгону. А ў Яносіка нічога з сабой не было; Цівуны ўсё адабралі, Усё агнём пайшло.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часасло́ў, ‑лова, м.
Праваслаўная царкоўная кніга з тэкстамі для штодзённых песнапенняў або службаў (у мінулым па гэтай кнізе вучылі і грамаце). У Рагазіне калі што і можна было дапасці пачытаць, дык хіба толькі біблію або часаслоў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурхане́ц, ‑нца, м.
Разм. Кароткі, моцны, рэзкі ўдар. Надзорцы падхапілі Апанаса Вялічку і, надаваўшы пад бакі штурханцоў, павалаклі ў карцэр.Машара.Сінічкін.. думаў, што калі ехалі ў Мінск, то такіх штурханцоў [на дарозе] не было — здаецца, не адчувалася.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НІДЭРЛА́НДСКАЯ БУРЖУА́ЗНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ16 ст.
Адбывалася ў 1566—1609 на тэр.гіст.Нідэрландаў, спалучала антыфеад. барацьбу рэв. сіл і нац.-вызв. вайну супраць Іспаніі, якой належалі Нідэрланды. Гал. прычына — бурнае развіццё ў 16 ст.капіталіст. адносін у Нідэрландах, якому перашкаджаў нац., рэліг. і феад. прыгнёт з боку ісп. абсалютызму і каталіцкай царквы. Адносіны паміж Нідэрландамі і Іспаніяй моцна пагоршыліся пры ісп. каралю Філіпе II [1556—98], калі была ўзмоцнена эканам. эксплуатацыя Нідэрландаў, жорстка праследаваліся кальвіністы (іх абшчыны-кансісторыі на чале з прадстаўнікамі буржуазіі карысталіся вял. уплывам), рабіліся замахі на старадаўнія правы і прывілеі нідэрл. гарадоў і правінцый і інш. На чале антыісп. апазіцыі сталі нідэрл. буржуазія, дваране і асобныя арыстакраты, у т. л. прынц Вільгельм I Аранскі. Вясной 1566 дэлегацыя дваран запатрабавала ад намесніцы караля Маргарыты Пармскай змякчэння рэліг. законаў, склікання Генеральных штатаў і аднаўлення былых вольнасцей. За сціплае адзенне дэпутатаў назвалі гёзамі (жабракамі). Тым часам падзеі ў Нідэрландах набылі характар нар. рэвалюцыі. Яе 1-м этапам стала антыкаталіцкае Іканаборскае паўстанне 1566, якое было жорстка задушана. Новы намеснік герцаг Ф.Альба ўстанавіў у краіне тэрарыст. рэжым, але антыісп. барацьба працягвалася ў форме партыз. руху лясных гёзаў, якія забівалі ісп. салдат, каталіцкіх святароў і суддзяў; у Паўн. моры дзейнічалі флатыліі марскіх гёзаў. Прынц Аранскі, які апіраўся на падтрымку ням. пратэстанцкіх князёў, франц.гугенотаў, англ. каралевы Лізаветы I і атрады наёмнікаў, ажыццявіў няўдалыя ўварванні ў Нідэрланды з тэр. Германіі (1567, 1572). 1.4.1572 марскія гёзы захапілі порт Брыл, што стала сігналам для ўсеагульнага паўстання ў паўн. правінцыях. У выніку 2-га этапа рэвалюцыі правінцыі Галандыя і Зеландыя фактычна выйшлі з-пад улады Іспаніі і заклікалі на пасаду штатгальтара (кіраўніка выканаўчай улады) Вільгельма I Аранскага. Антыісп. паўстанне ў Бруселі 4.9.1576, якое перакінулася на інш. гарады паўд. правінцый, паклала пачатак 3-му этапу рэвалюцыі. Скліканыя ў кастр. 1576 у г. Гент Ген. штаты абвясцілі сябе вярх. уладай. Яны распрацавалі пагадненне паміж паўд. і паўн. правінцыямі, якое прадугледжвала вывад ісп. войск, адмену ўказаў супраць ератыкоў, але захаванне каталіцкай царквы і суверэнітэту над Нідэрландамі ісп. караля. Галандыя і Зеландыя захавалі свае аўт. правы і кальвінісцкую царкву. У пач. 1579 па-праіспанску настроеныя сілы паўд. правінцый заключылі ў г. Арас т.зв. Араскую унію з чарговым ісп. намеснікам Аляксандрам Фарнезе (захаванне каталіцызму, аднаўленне некаторых дарэв. парадкаў). У адказ паўн. правінцыі Галандыя, Зеландыя, Гелдэрн, Утрэхт і Фрысландыя 23.1.1579 заключылі Утрэхцкую унію — саюз для сумеснай барацьбы супраць Іспаніі. Пазней да іх далучыліся прав. Аверэйсел і Гронінген. Утрэхцкая унія юрыдычна аформіла стварэнне Рэспублікі Злучаных правінцый. 26.7.1581 Ген. штаты Злучаных правінцый абвясцілі пра звяржэнне Філіпа II і поўную незалежнасць Паўн. Нідэрландаў. У паўд. правінцыях рэвалюцыя і вызв. вайна да 1585 скончылася паражэннем, і яны засталіся пад уладай Іспаніі. Вайна Рэспублікі Злучаных правінцый з Іспаніяй працягвалася да 1609, калі было падпісана перамір’е, якое фактычна азначала прызнанне ісп. каралём яе незалежнасці. Фармальнае прызнанне рэспубліка атрымала пасля падпісання Іспаніяй Вестфальскага міру 1648. Гал. вынікам Н.б.р. было ўтварэнне незалежнай дзяржавы на Пн Нідэрландаў, дзе былі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму.
Літ.:
Чистозвонов А.Н. Нидерландская буржуазная революция XVI в. М., 1958;
Люди эпохи завоеваний: [Сб.]: Пер. с нем. Ростов н/Д., 1998.