заключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да заключыць.

2. Утрымліваць у сабе, мець у сваім складзе. Справаздача заключала ў сабе падрабязныя звесткі аб дзейнасці арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́ны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Лянівы. Варушацца леныя птахі, чысцяць дзюбы аб цёплыя нахохленыя грудзі. Пташнікаў. Неўзабаве ў завулку пачуўся лены брэх, відаць, старога сабакі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевяцьсо́т, дзевяцісот, дзевяцістам, дзевяццюстамі, (аб) дзевяцістах, ліч. кольк.

Лік і лічба 900. Дзевяцьсот падзяліць на дзевяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 900. Дзевяцьсот рублёў. Дзевяцьсот кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбо́ш, ‑у, м.

Шумны скандал з бойкай. Што асабліва было непрыемна, гэта чуткі .. аб вельмі частых пагулянках і п’яных дэбошах Байсака ў розных вёсках. Лынькоў.

[Фр. débauche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натурфіласо́фія, ‑і, ж.

Філасофія прыроды, вучэнне, якое спрабавала даць закончаную сістэму ведаў аб прыродзе, грунтуючыся не на доследных даных навук, а на абстрактных прынцыпах філасофіі.

[Ням. Naturphilosophie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педало́гія, ‑і, ж.

Рэакцыйная буржуазная навука аб выхаванні дзяцей, заснаваная на прызнанні фаталістычнай абумоўленасці лёсу дзяцей біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі, уздзеяннем спадчыннасці і нязменнага асяроддзя.

[Ад грэч. paides — дзеці і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэдыка́т, ‑а, М ‑каце, м.

1. У логіцы — тое, што ў суджэнні гаворыцца аб прадмеце суджэння; лагічны выказнік.

2. У граматыцы — тое, што і выказнік.

[Лац. praedicatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабселько́ры, ‑аў; адз. рабселькор, ‑а, м.

Агульная назва рабочых і сельскіх карэспандэнтаў. Удзельнікі нарады заслухалі і абмеркавалі даклад аб задачах рабселькораў і насценнага друку. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́дарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.

Тое, што і сутарга. Зноў, чамусьці, успомнілася .. [Віцьку] пра бацьку, яго скурчаныя ад сударгі ногі, безнадзейныя воклічы аб дапамозе. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тле́ннасць, ‑і, ж.

Уст. Уласцівасць і стан тленнага. І ўсё ж у нашых сэрцах атэістаў не ўзнікалі высокія думкі аб тленнасці быцця, усемагутнасці божай. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)