Пеляні́ца ’цеста (з пшанічнае мукі)’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, няправільнае тлумачэнне ў арыгінале: Што мы захацелі, тое і зрабілі: із мукі пеляніцу, а із дзеўкі — маладзіцу. У такім выпадку — да паляніца (гл.). Пе‑ замест па‑, магчыма, пад уплывам пеклява́ная мука ’мука дробнага памолу’. Пелені́ца ’праснак’ (ТС). З пале́ніца ’праснак з кіслага цеста’, спечаны перад полымем (там жа). Параўн. пале́нік ’тоўсты блін’ (Касп.), паляні́ца ’праснак’ (Касп.), пазней — ’булка з пшанічнай мукі’ (Бяльк.), подполо́нык, пудполо́нэк ’тоўсты блін з хлебнага цеста (Сл. Брэс.), подпа́ленік, подпа́льнік (ТС), ополонык ’корж з хлебнага цеста, які пяклі ў печы пры полымі’ (драг., Вешт.), параўн. подпалок: напэкла подпалків пэрэд полумнем на сніданне (малар., Сл. Брэс.). Усе — да по́лымя (⁺поломніца/⁺пламеніца, ⁺подпламеннік, о‑поломнык, подполомнік > подпаленік) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пулк ’стая’ (ЛА, 2), семантычна і тэрытарыяльна сюды ж пулкавацца ’збірацца вакол пчалінай маткі’: пулкуюцца пшчолы ўраі (шальч., Сл. ПЗБ). Апошняе, паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pulkuoti ’тс’; усе да літ. pulkas ’мноства, тлум, стая’, хутчэй за ўсё запазычанага з польск. pułk, што ўзыходзіць да прасл. *ръlък ’народ’ (гл. полк); у аснове значэнне ’збірацца, тоўпіцца, кучкавацца’, параўн. рус. дыял. полкать ’хадзіць без справы, швэндацца, піхацца’, якое Варбат (Этимология–1983, 33–36) узводзіць да *рьІка(і, *plbkati 9 вытворнага ад *polti ’хістаць, боўтаць, махаць’. Першаснае значэнне захавалася ў паўднёвых славян, параўн. серб.-харв. puk ’народ’: puk je dobar dok ćuti і šiuša svoje gospodare (Rečnik Bačkih Bunjevaca. Novi Sad, Subotica, 1990, 293). Гл. Брукнер, 448; Банькоўскі, 2, 965.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тпру — вокліч, якім спыняюць запрэжанага каня (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сержп. Прык.; мсцісл., З нар. сл.), тпруць ’тс’ (ТС), тпрр ’вокліч для спынення валоў і коней’ (Бес.), сюды ж тпру ’тс’ (Нас.). Параўн. укр. тпру, птру, тпр — вокліч для спынення коней і іншых жывёл, рус. тпру, тпррр ’тс’, польск. tpru, tpr ’тс’. Адносяцца да т. зв. першасных інтэр’екцый, мажліва, звязаны з прр, трр ’тс’. Сюды ж тпру‑буць — вокліч на валоў (ПСл). Другая частка ўтварылася ў выніку мены ы > у ва ўсходнім Палессі ад *быць — падзыўнога да быкоў, параўн. асобныя воклічы да цяляці-бычка: бысь‑бысь, быся‑быся, быська‑быська (мсцісл., З нар. сл.), усе з асновай бы‑, якая да бык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МА́СЛЕНІКАЎ (Павел Васілевіч) (14.2.1914, в. Нізкая Вуліца Магілёўскага р-на — 6.9.1995),

бел. тэатр. мастак, жывапісец, мастацтвазнавец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1954). Нар. маст. Беларусі (1994). Канд. мастацтвазнаўства (1960). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1938) і Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1953). З 1938 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (у 1946—60 мастак-пастаноўшчык). З 1960 у Бел. тэатр.-маст. ін-це (да 1964 рэктар, у 1967—79 заг. кафедры). Тэатр. дэкарацыям уласцівы вобразнасць, маляўнічасць, яркасць нац. характарыстык. Аформіў спектаклі: у т-ры оперы і балета — «Трыльбі» А.​Юрасоўскага (1940), «Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева і «Прададзеная нявеста» Б.​Сметаны (1949), «Салавей» М.​Крошнера і «Дэман» А.​Рубінштэйна (1950), «Паяцы» Р.​Леанкавала і «Запарожац за Дунаем» С.​Гулак-Арцямоўскага (1951), «Іаланта» П.​Чайкоўскага і «Страшны двор» С.​Манюшкі (1952), «Маладая гвардыя» Ю.​Мейтуса (1954), «Міхась Падгорны» Я.​Цікоцкага (1957), «Яснае світанне» А.​Туранкова (1958), «Сцежкаю грому» К.​Караева (1960), «Джаконда» А.​Панк’елі (1962) і інш.; у Бел. т-ры імя Я.​Купалы — «Цудоўны скарб» П.​Малярэўскага (1949), «Шчасце паэта» В.​Віткі (1952), «Пінская шляхта» В.​Дуніна-Марцінкевіча (1954). Выразнасцю каларыту, паэт. узнёсласцю і лірызмам адметныя пейзажы «Жнівень» (1953), «Хвоі» (1956), «Перад цвіценнем» (1957), «Золата бяроз» (1959), «Пачатак вясны» (1961), «Беларускі пейзаж» і «На ўскраіне Мінска» (1963), «Над возерам» і «Абуджэнне» (1969), «Азёрны край» (1970), «На Вячы» (1971), серыі «Па родным краі» і «Алтайскі цыкл» (1972), «Прыбалтыйскі цыкл», «Па замежных краінах» і «Зямля беларуская» (усе 1973), «На раўнінах Палесся» (1980) і інш. Шматгранна адлюстравана духоўнае жыццё чалавека ў тэматычных палотнах «Апошні» (1967), «Дарогай смерці», «Жніво» і «Год 1929» (усе 1977), «Вярнуўся» (1979), «У дзень Перамогі» (1982), «Вызваленне Магілёва» (1983), «Каля гары Машэкі» (1987) і інш. Аўтар манаграфіі «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (1962), раздзела па мастацтве Беларусі для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8, 1977); адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990—94). Свае творы падараваў Магілёўскаму абласному маст. музею, якому прысвоена яго імя, перад будынкам музея — помнік М. (скульпт. В.​Лятун, 1997).

Літ.:

Карнач П.А. П.​В.​Масленікаў. Мн., 1973;

Мастацтва беларускіх дэкаратараў: [Альбом]. Мн., 1989;

Павел Масленікаў: [Альбом]. Мн., 1996.

В.​П.​Пракапцова.

П.В.Масленікаў.
П.Масленікаў. Каля гары Машэкі. 1987.

т. 10, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

áussehen*

1. vi мець вы́гляд, выгляда́ць;

so siehst du aus! разм., іран. яшчэ́ б!, як бы не так!

2. vt:

sich (D) fast die Áugen ~ (nach j-m) прагле́дзець усе́ во́чы (чакаючы каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ру́хнуть сов.

1. павалі́цца; (обрушиться) абвалі́цца, абру́шыцца, абуры́цца; (упасть) упа́сці; (без сил) звалі́цца;

стена́ ру́хнула сцяна́ абвалі́лася (упа́ла);

2. перен. па́сці, правалі́цца, пайсці́ ма́рна; (погибнуть) загі́нуць;

ру́сское самодержа́вие ру́хнуло ру́скае самадзяржа́ўе па́ла;

все пла́ны врага́ ру́хнули усе́ пла́ны во́рага правалі́ліся;

наде́жды ру́хнули надзе́і пайшлі́ ма́рна (не збылі́ся);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

smooth​2 [smu:ð] v. прыгла́джваць, рабі́ць ро́ўным, гла́дкім

♦

smooth the path/way ліквідава́ць ця́жкасці на чыі́м-н. шляху́

smooth away [ˌsmu:ðəˈweɪ] phr. v. пазбаўля́цца; прыбіра́ць; ліквідава́ць;

He smoothed away all the problems. Ён ліквідаваў усе праблемы.

smooth down [ˌsmu:ðˈdaʊn] phr. v.

1. прыгла́джваць (валасы); абця́гваць (сукенку)

2. супако́йваць (каго-н.)

smooth out [ˌsmu:ðˈaʊt] phr. v. разгла́джваць (складкі)

smooth over [ˌsmu:ðˈəʊvə] phr. v. змякча́ць;

smo oth things over ула́джваць спра́вы;

smooth differences over згла́джваць рознагало́ссі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

different [ˈdɪfrənt] adj.

1. ро́зны, і́ншы;

of different kinds ро́знага ро́ду;

different from непадо́бны да;

That is quite (a) different (matter). Гэта зусім іншая справа;

She wears a different hat every day. Яна кожны дзень надзявае новы капялюш;

He became a different person. Ён стаў зусім іншым чалавекам;

Everyone gave him a different answer. Усе адказалі яму па-рознаму.

2. разнаста́йны

♦

a different kettle of fish infml ≅ зусі́м і́ншая спра́ва/размо́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reflect [rɪˈflekt] v.

1. (in) адлюстро́ўваць; адлюстро́ўвацца (таксама перан.);

His emotions were reflected in his face. Усе яго пачуцці адлюстроўваліся на яго твары.

2. адбіва́ць; адбіва́цца (пра святло, гук і да т.п.);

White clothes are cooler because they reflect the heat. Белае адзенне больш ахаладжальнае, таму што яно адбівае сонечныя промні.

3. (on/upon) меркава́ць, разду́мваць;

I must reflect upon what you have said. Я павінен падумаць над тым, што ты сказаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абла́зіць I сов. (лазя, побывать повсюду) обла́зить, изла́зить;

а. усе́ заку́ткі — обла́зить (изла́зить) все закоу́лки

абла́зіць II несов.

1. (терять волосы, шерсть) облеза́ть; (при линьке — ещё) линя́ть;

2. разг. (терять первоначальную окраску) линя́ть;

3. (терять верхний слой чего-л.) облеза́ть; облу́пливаться;

1-3 см. абле́зці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)