частка ўсх. ўзбярэжжа Чорнага м., што працягваецца на 600 км ад г. Анапа (Расія) да мяжы Грузіі з Турцыяй. На Пн абмежавана адгор’ямі Вял. Каўказа, на Пд — Калхідскай нізінай і адгор’ямі М. Каўказа. Клімат субтрапічны, у паўн.-зах. частцы (да г. Туапсэ) міжземнаморскага тыпу, з сухім летам (сярэднія т-ры ліп. 23 °C, студз. 3 °C), у паўд.-ўсх. — субтрапічны вільготны (сярэднія т-ры ліп. 24 °C, студз. 5 °C). Ападкаў за год ад 500 мм на Пн да 2800 мм на Пд. На Пн лясы і ксерафітныя хмызнякі тыпу шыбляку. На Пд шыракалістыя лясы з каштану, грабу, буку і інш. з ліянамі і вечназялёнымі хмызнякамі ў падлеску. Шматлікія насаджэнні цытрусавых, плантацыі чаю, тытуню, вінаграднікі. Адзін з найб. папулярных турысцкіх і курортных рэгіёнаў Расіі і Грузіі (з прычыны грузіна-абхазскага канфлікту 1990-х г. курорты Грузіі ў заняпадзе); курортны сезон 140 дзён. Уключае клімат. і бальнеалагічныя курорты Анапа, Геленджык, Сочы, Гагра, Гудаута, Сухумі, Кабулеці, Батумі і інш., воз.Рыца, Каўказскі запаведнік, Піцунда-Мюсерскі запаведнік і інш., шматлікія літ.-мемарыяльныя і гісторыка-культ. мясціны і музеі.
Літ.:
Пачулиа В.П. Черноморское побережье Кавказа. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТАЛІ́ЙСКІ САЮ́З,
палітычнае аб’яднанне шэрагу стараж.-грэч. гарадоў Этоліі, а з сярэдзіны 3 ст. да н.э. і гарадоў Паўн., Сярэдняй Грэцыі і Пелапанеса. Створаны каля 320 да н.э. як племянны саюз, з 3 ст. да н.э. набыў рысы федэратыўнай дзяржавы. Узмацніўся ў барацьбе з дыядохамі. Каля 290 да н.э. вырас яго ўплыў на свяшчэнны для грэкаў г. Дэльфы. У 279 да н.э. эталійцы паспяхова адбілі нашэсце на Грэцыю галатаў. Найб. магутнасці саюз дасягнуў у 2-й пал. 3 ст. да н.э. У яго склад акрамя Этоліі ўваходзілі вобласці Сярэдняй Грэцыі (Факіда. Лакрыда, пэўны час Беотыя), Паўн. Грэцыі (ч. Фесаліі), некат. гарады Пелапанеса (Тэгея, Мантынея, Архамен). Абшчыны, з якіх складаўся Э.с., захоўвалі ўнутр. аўтаномію. Вышэйшы саюзны орган улады — сход, які выдаваў законы, абвяшчаў вайну, заключаў мір, выбіраў службовых асоб, збіраўся раз у год у рэліг. цэнтры Этоліі г. Тэрме (надзвычайныя склікаліся ў інш. месцы). Надзённыя справы вырашала калегія апаклетаў, якая выбіралася са складу саюзнай рады (з прадстаўнікоў асобных гарадоў). Найвышэйшая службовая асоба Э.с. — стратэг. У спробе супрацьстаяць рым. экспансіі Э.с. пацярпеў паражэнне і спыніў існаванне (189 да н.э.).
Літ.:
Сизов С.К. Федеративное государство эллинистической Греции: Эголийский союз. Н. Новгород, 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПІЁК Мікалай Афанасьевіч (н. 20.11.1935, в. Макараўка Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (2002). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). Працуе ў розных галінах станковага жывапісу, графікі і сцэнаграфіі. Сярод жывапісных твораў: «Год 1929» (1976), «Купалле 41» (1977), «Кветкі пераможцам» (1980), «Слуцкія ткачыхі» (1990), «Май 45-га года» (1991), «Маё хрышчэнне» (1992), «...I апусціўся анёл» (1996), «Святочны выезд Радзівіла (Каханкі) у г. Нясвіж» (2001), «З гісторыі Полацка. У.Чарадзей» (2002—03), партрэтаў, прысвечаных дзеячам культуры Беларусі: «А.Дзянісаў у ролі М.Гусоўскага», «У.Рагаўцоў у ролі Ф.Скарыны» (абодва 1980), «Скульптар У.Церабун» (1989), «Кампазітар Я.Глебаў» (1990), «А.Дудараў, В.Раеўскі і Б.Герлаван» (1995), «С.Станюта» (2000), пейзажы, нацюрморты. Аформіў больш за 30 спектакляў у т-рах Беларусі, у т. л. «Варвары» М.Горкага (1966), «Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева «Дамы і гусары» А.Фрэдры (абодва 1964), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна, «Камедыя памылак» У.Шэкспіра (абодва 1968), «Амністыя» М.Матукоўскага (1970), «Трыбунал» А.Макаёнка і «Адкуль грэх» А.Петрашкевіча (1971), «Снежная каралева» Я.Шварца (1979) і інш. Творам уласцівы разнапланавасць і рамантызацыя сюжэтаў, нечаканасць кампазіцыйнай пабудовы, каларыстычная гармонія, сюжэтная насычанасць.
ка́мня на ка́мне не оста́вить ка́меня на ка́мені не пакі́нуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ра́нда і ранда́ ’арэнда’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), рэ́нда ’тс’ (Бяльк.), ’шынок’ (Нас., Касп.), сюды ж рандава́ць ’арандаваць’ (Нас.), ранда́р, ранда́тар ’наймальнік, арандатар; карчмар’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прык., Юрч.). Праз польск.arenda, arendować (у сучаснай польскай мове часцей dzierżawa, dzierżawić, dzierżawca) з с.-лац.ar(r)endare < лац.reddō/reddere ’атрыманае аддаць’ > arrenda ’плата за год’ (Брукнер, 6; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 25). У беларускай мове вядомы таксама варыянт ланда́р (Сержп. Казкі) з распадабненнем зычных. Значэне ’шынок’, параўн. да гэтага укр.ора́нда ’тракцір’, рус.смал.ра́нда/ра́ндо ’кабак’, вынікае са спосабу ўтрымання такіх месц праз арандаванне (Фасмер, 3, 442). Барысава (Бел.-рус. ізал., 10–12) рэгіянальнае (бел.-смал.) ранда ’шынок, карчма’ лічыць семантычнай інавацыяй на базе літ.randá/rendá ’арэнда’, што цяжка давесці. Сюды ж рандо́ўля ’стан арэнды; здача ў арэнду’, рандоўства ’ўтрыманне арэнды’, рандо́ўшчык, рандо́ўшчыца ’арандатар, арандатарка’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заста́ццасов., в разн. знач. оста́ться;
з. до́ма — оста́ться до́ма;
з. без гро́шай — оста́ться без де́нег;
~ло́ся ўсяго́ пяць рублёў — оста́лось всего́ пять рубле́й;
з. жывы́м — оста́ться живы́м;
з. на другі́год — оста́ться на второ́й год;
лес ~та́ўся — збо́ку лес оста́лся в стороне́;
з. сірато́ю — оста́ться сирото́й;
з. на рабо́це — оста́ться на рабо́те;
з. начава́ць — оста́ться ночева́ть;
мне больш нічо́га не ~тало́ся, як ісці́ дадо́му — мне бо́льше ничего́ не оста́лось, как идти́ домо́й;
◊ з. ні з чым (ні пры чым) — оста́ться ни с чем (на боба́х);
з. ў ду́рнях — оста́ться в дурака́х;
не з. ў даўгу́ — не оста́ться в долгу́;
з. ўбаку́ — оста́ться в стороне́;
з. з но́сам — оста́ться с но́сом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́расцісов., в разн. знач. вы́расти;
трава́ ~сла — трава́ вы́росла;
дзе́ці ~слі — де́ти вы́росли;
з жо́луда вы́рас дуб — из жёлудя вы́рос дуб;
в. з касцю́ма — вы́расти из костю́ма;
гэ́ты кампазі́тар вы́рас за апо́шні год — э́тот компози́тор вы́рос за после́дний год;
шум вы́рас і пракаці́ўся над рако́й — шум вы́рос и прокати́лся над реко́й;