Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ры́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Сфера таварнага абарачэння, тавараабароту.
Знешні р.
Унутраны р.
Рынкі збыту (раёны рэалізацыі тавараў; спец.).
2.Месца рознічнага гандлю пад адкрытым небам або ў гандлёвых радах; базар.
Калгасны р.
Крыты р.
Гандляваць на рынку.
|| прым.ры́начны, -ая, -ае.
Рыначныя адносіны.
Рыначная цана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
назбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1.чаго і што. Сабраць за некалькі прыёмаў у нейкай колькасці.
Н. вядро ягад.
2.каго. Запрасіць сабрацца ў адно месца для арганізацыі чаго-н.
Н. народу.
3.чаго. Паступова збіраючы або адкладваючы, назапасіць значную колькасць чаго-н.
Н. грошай на кватэру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падыхо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1.гл. падысці.
2.Месца, па якім падыходзяць да чаго-н.
Зручны п. да ракі.
3. (перан.). Сукупнасць спосабаў, прыёмаў разгляду чаго-н., адносін да каго-, чаго-н.
Правільны п. да вырашэння нацыянальнага пытання.
Ён умее знайсці п. да кожнага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазаго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1.што. Горнучы, згрэбці ў адно месца ўсё, многае.
П. вуголле ў пячурку.
2.каго-што. Ахінуць, абкруціць з усіх бакоў усё, многае ці пакрыць чым-н. сыпкім усё, многае.
П. пакункі.
П. бульбу прыскам.
3.што. Закрыць усё, многае.
П. кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пара́дкавы, -ая, -ае.
1. Які паказвае месца ў якім-н. радзе і адказвае на пытанні: які, каторы па парадку.
П. нумар.
П. лік.
2. У граматыцы: парадкавы лічэбнік — слова, якое паказвае на парадак пры лічэнні і абазначае прымету як адносіны да колькасці, ліку (напр.: першы, дзясяты, соты, тысячны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)