1. Старая руская мера вадкасцей (звычайна віна, гарэлкі), роўная 1/10 вядра; вадкасць такога аб’ёму.
2. Шкляная чатырохгранная пасудзіна з кароткім рыльцам, якая змяшчае такую колькасць вадкасці. Пан Даніла сустрэў яго [маладога], седзячы за сталом, на якім стаяў дзьмуты зялёны штоф.Караткевіч.
[Ням. Stauf.]
штоф2, ‑у, м.
Шчыльная, цяжкая шарсцяная або шаўковая тканіна з буйным тканым узорам, якая ідзе на абіўку мэблі, на парцьеры і пад.
[Ням. Stoff.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
iks
нескл.н.або м.
1. ікс;
oś ~ów мат. вось абсцыс;
2.разм. нехта; нешта; ікс;
od iks czasu — вельмі даўно;
iks razy — шмат разоў; незлічоную колькасць разоў;
nogi w iks — крывыя ногі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
без, прыназ. з Р.
1. Указвае на адсутнасць у прадмеце, з’яве, паняцці часовай або пастаяннай прыкметы.
Крэсла без ножкі.
Праца без прымусу.
Без праўды веку не пражывеш (прыказка).
2. Паказвае, што дзеянне адбываецца без удзелу каго-н., чаго-н.
Працаваць без памочніка.
3. Пры словах, што абазначаюць меру, час, колькасць, паказвае, колькі не хапае да поўнай меры.
Без 20 сантыметраў 3 метры.
Без чвэрці гадзіна.
4. З некаторымі назоўнікамі ўтварае прыслоўныя спалучэнні, якія выражаюць спосаб дзеяння.
Працаваць без адпачынку.
Бегчы без аглядкі.
◊
Не без гэтага (разм.) — і гэта бывае.
Не без таго (разм.) — бывае і так.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
4.што. Пракалоць паверхню чаго-н. у многіх месцах.
Н. слівы для варэння.
5.каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што-н. вострае.
Н. матыля на шпільку.
6.што. Раскалоць, расшчапіць што-н. не да канца; надкалоць.
Н. палена.
|| незак.нако́лваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.нако́лванне, -я, н. (да 3—6 знач.) інако́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пералічы́ць, -ічу́, -ічыш, -ічыць; -ічаны; зак.
1.каго-што. Злічыць нанава.
П. кнігі паўторна.
2.каго-што. Злічыць адно за другім усё, усіх.
П. прысутных.
3.каго-што. Назваць, упамянуць усіх, усё.
П. недахопы.
4.што. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.
П. фунты ў кілаграмы.
5.што. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.
П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.
◊
Пералічыць на пальцахкаго-што (разм.) — назваць (пра колькасць каго-, чаго-н.).
|| незак.пералі́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.) іпераліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2—5 знач.); наз.пералічэ́нне, -я, н.
Плаціць па пералічэнні.
|| наз.пералі́к, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цень, -ю, мн. -і, -яў, м.
1. Месца, заслоненае чым-н. ад сонца.
Пад дрэвамі быў ц.
2. Невыразныя абрысы фігуры, сілуэт.
У акне прамільгнуў нечы ц.
3.перан., чаго. Адлюстраванне ўнутранага стану чалавека (смутку, трывогі, болю і пад.).
Па твары прамільгнуў ц. страху.
4.перан., чаго. Здань, дух.
Цені мінулага.
Цені продкаў.
5.перан., чаго. Нязначная, вельмі малая колькасць, доля.
І ценю праўды тут няма.
6. Пра каго-н. вельмі аслабленага, худога.
Не чалавек, а ц.
◊
Кідаць ценьна каго-што (разм.) — выклікаць падазрэнне да каго-н.
Як цень (разм.) — неадчэпна (хадзіць за кім-н.).
|| прым.ценявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАРА́ТЫ,
1) солі борных кіслот: метаборнай (HBO2), ортаборнай (H3BO3) і нявылучаных у свабодным стане паліборных (H3m−2nBmO3m−n). Вядома каля 100 прыродных баратаў у выглядзе борных рудаў (буракс, ашарыт і інш.). Бараты складаюцца з боракіслародных груповак (колькасць атамаў бору ў іх вагаецца ад 1 да 9), якія ўтвараюць больш складаныя структуры. Бараты — бясколерныя аморфныя ці крышт. рэчывы. Бываюць гідратаваныя і бязводныя. Бязводныя маюць tпл 500—2000 °C, хімічна больш устойлівыя. У вадзе раствараюцца толькі бараты шчолачных металаў і амонію, астатнія — у гліцэрыне. Выкарыстоўваюць у вытв-сці шкла, палівы, керамікі, эмаляў, вогнетрывалых пакрыццяў і флюсаў, пры фарбаванні, як пігменты, антысептыкі, фунгіцыды.
2) Эфіры ортаборнай кіслаты [(RO)3B], дзе R — алкіл, арыл і інш. Выкарыстоўваюць як антыаксіданты, каталізатары, у сінтэзе арган. злучэнняў бору і фарбавальнікаў, як фунгіцыды, антысептыкі, дабаўкі ў маторнае паліва, змазвальнае масла, палімеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́РСКАЯ ДУ́МА,
1) у Кіеўскай дзяржаве 10 — 1-й пал. 12 ст. нарада князя з дружынай (князевымі мужамі, думцамі) і інш. набліжанымі асобамі (напр., земскімі баярамі).
2) У перыяд феад. раздробленасці Русі савет знатных васалаў пры князю ў вял. і ўдзельных княствах.
3) У цэнтралізаванай Рускай дзяржаве канца 15 — пач. 18 ст. пастаянны саслоўна-прадстаўнічы орган арыстакратыі пры вял. князю (з 1547 цары). Мела дарадчы характар, абмяркоўвала пытанні ўнутр. і знешняй палітыкі. Складалася з думных чыноў (баяраў, акольнічых, думных дваранаў, думных дзякоў), колькасць якіх мянялася; супрацоўнічала з Разрадным і Пасольскім прыказамі. Скасавана Пятром I у 1711 у сувязі са стварэннем Сената.
Літ.:
Зимин А.А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. М., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАСПАЖЫВА́ННЕ,
1) расходаванне вады на патрэбы насельніцтва, прам-сці і інш. водакарыстальнікаў. Вада на водаспажыванне адбіраецца з воднага аб’екта беззваротна або вяртаецца, змененая якасна. Адрозніваюць водаспажыванне гасп.-пітное і камунальнае (для быт. мэт) і тэхн. або вытв. (для тэхнал. мэт прам-сці, энергетыкі, транспарту). Аб’ём водаспажывання залежыць ад нормы водаспажывання — удзельнага расходу вады за суткі 1 жыхаром або ўмоўнай адзінкай для дадзенай вытв-сці. У меліярацыі водаспажыванне — расходаванне вады на арашэнне, абвадненне пашы, водазабеспячэнне сельскіх нас. пунктаў, с.-г. комплексаў, на проціпажарныя і прыродаахоўныя мерапрыемствы, рыбныя гаспадаркі і інш. 2) Колькасць вады, неабходная для с.-г. культур ці севазвароту за пэўны час, каб забяспечыць нармальнае развіццё раслін. Велічыня водаспажывання адпавядае сумарнаму расходаванню вады на транспірацыю раслінамі і фіз.выпарэнне з паверхні глебы. У такім выпадку водаспажыванне разлічваецца таксама і для дзікарослых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮМІНАТЭРМІ́Я (ад алюміній + грэч. thermē цяпло),
від металатэрміі; тэрмічны працэс, заснаваны на аднаўленні парашкападобным алюмініем кіслародных злучэнняў металаў.
Адбываецца ў плавільнай шахце ці тыглі, куды засыпаецца парашкападобная шыхта, якая падпальваецца з дапамогай запальнай сумесі. Пры гарэнні развіваецца высокая т-ра (да 3000 °C), цеплата рэакцыі складае не менш за 2300 кДж/кг сумесі. Калі цеплата рэакцыі меншая, то сумесь вокісу металу з алюмініем падаграваюць у эл. печы (алюмінатэрмія электрапечная), калі пры аднаўленні вылучаецца вял.колькасць цяпла (без дадатковага яго падвядзення), ажыццяўляецца алюмінатэрмія пазапечная. Алюмінатэрмія выкарыстоўваецца для награвання і расплаўлення кантаў метал. вырабаў, што зварваюцца (напр., пры тэрмічнай зварцы рэек), для запальных сумесяў, у металургіі для атрымання з аксідаў металаў і сплаваў (безвугляродзістых металаў, ферасплаваў, лігатур).