Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
до́ма, прысл.
У сваёй хаце, кватэры, там, дзе жывеш. Нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку.Колас.Старога Нахлябіча .. [Балеслаў] застаў дома, на дварэ.Чорны.// У сваёй сям’і, са сваёй сям’ёй. Жыла .. [Марыля] дома пры тату і браце.Брыль.// На радзіме, у родных мясцінах. — А дома там цяпер у нас не гэтак: усё ідзе нанова і добра.Чорны.
•••
Не ўсе домаўкагогл. усе.
Ні дома, ні замужам — пра няпэўнае становішча каго‑н.
Як дома — свабодна (адчуваць, паводзіць сябе і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсле́дны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі.Шамякін.Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць.Мехаў.
падсле́дны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы./узнач.наз.падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж.Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць.Машара.А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць.Зуёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)