1. (зрабіцьспробу) probíeren vt, versúchen vt (тс. zu + inf);
2. (пакаштаваць) kósten vt, probíeren vt;
3.перан. (зведацьужыцці) erlében vt;
ён шмат што паспрабава́ў на сваі́м вяку́ er hat in séinem Lében víel(es) erlébt;
трэ́ба было́ б паспрабава́ць! das müsste man probíeren!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
чутно́прысл.
1.у знач.выкбезас. man hört, man kann hören;
до́бра чутно́ man kann gut hören, es ist gut zu hören;
было́ чутно́, як яна́ спява́ла man hörte sie síngen;
2.пабоч.словагл. чуваць:
што чутно́? was ist zu hören?, was gibt es Néues?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора.Хадкевіч.// Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша.Мележ.
2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
западо́зрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1.учым. Пачаць падазраваць, лічыць вінаватым у чым‑н. На твары матроса было столькі ветлівасці і гасціннасці, што яго ніяк нельга было западозрыць у благім.Асіпенка.Вучні разышліся па класе, і Лемяшэвіч, каб яго не ўбачылі і — чаго добрага! — не западозрылі ў падслухоўванні, паспяшаўся выйсці з калідора.Шамякін.
2.таксамасазлучн. «што». Пачаць здагадвацца аб чым‑н. Малы парабчук, які ў гэты час быў у доме, неўзабаве западозрыў, што нешта тут адбылося, і.. сказаў людзям.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Атрымаць даныя, звесткі аб чым‑н.; пазнаць што‑н. Радасна было ісці ўсё далей і далей, каб зведаць невядомае, убачыць нябачанае.Колас.Мой кут лясны! Я змалку добра зведаў тваю лістоту, зоры і дажджы.Русецкі.
2. Спазнаць на ўласным вопыце, перажыць. Усяго давялося зведаць [Шымкевічам] у дарозе: і голаду, і холаду, і са смерцю нос у нос сутыкацца.Чарнышэвіч.«Рай» гэты аказаўся бяздонным пеклам і, каб выбрацца з яго, трэба было зведаць самую цяжэйшую з чалавечых пакут — жыццё без радзімы...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Штучны або радзімы знак, які адрознівае прадметы або істоты ад іншых падобных прадметаў, істот. [Ляснік] спыніўся каля тоўстай лістоўніцы, паглядзеў нумар. — Вось гэтую будзеце спілоўваць, рабіце метку.Пальчэўскі.На месячным графіку крывая ўпарта не хацела паўзці за трывожную сінюю метку пяцідзесяці працэнтаў.Шыцік.
2. След, які астаўся пасля чаго‑н. У падпаветцы не было парадку, валяліся карчы, якіх жаночыя рукі не маглі рассекчы, на іх было шмат метак ад сякеры.Гурскі.
3.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. меціць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
1. Павесіць у розных месцах (некалькі, шмат прадметаў). На сценах развесіў [агітатар] плакаты аб рабоце жывёлаводаў.Шчарбатаў.Убілі ў зямлю некалькі калоў, развесілі на іх вопратку.Лупсякоў.
2. Расцягнуўшы, расправіўшы, павесіць. Развесіць коўдру. □ Намыліць кашулю не было чым, і .. [Люба] доўга церла яе рукамі. Развесіла сушыць на біле ложка вобмацкам — агню не было.Чорны.
3. Шырока, у розныя бакі раскінуць (голле). Утульней развесілі голле Яліны ў нізінах сырых.Колас.
•••
Развесіць (распусціць) вушы (іран.) — слухаць даверліва, з цікаўнасцю.
Развесіць губы (іран.) — быць безуважным, пасіўнічаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасу́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Самачыннае, без ведама ўлад і суда пакаранне чалавека, якога западозрылі ці абвінавацілі ў злачынстве. [Грышка:] — Пакуль не позна — не дайце рабіць самасуду пад сялянамі. Віламі і тапарамі абаран[і]це заўтра тых, каго жандары павесіць захочуць. Мы вам паможам...Чарот.Каб Лясніцкі спазніўся на адну хвілінку, усё было б скончана. Суду не было б чаго рабіць. Але камісар сурова спыніў самасуд.Шамякін.// Асуджэнне самім якіх‑н. сваіх учынкаў, дзеянняў. Як вядома, здольнасць да самага, глыбокага самасуду — яшчэ не прыкмета, глыбокай маральнасці.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гранку́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Абл. Буйная шраціна. [Дзед Талаш] палажыў штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады пасадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адта́лы, ‑ая, ‑ае.
Які адтаў, падтаў пад уздзеяннем цяпла. Сцежка яшчэ не абсохла, адталая зямля ўгіналася пад нагамі і было мякка ступаць.Пташнікаў.Даніла.. праз адталы ражок шыбы ўбачыў Ларысу.Кулакоўскі.Адразу запахла сырой адталай зямлёй.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)