паадко́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Адкапаць адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

П. рэчы з зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Адмыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. плямы на настольніку.

П. рукі ад смалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадсыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх.

П. пасля дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паапрана́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Апрануцца — пра ўсіх, многіх.

Госці паапраналіся і паехалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; зак., каго-што.

Несучы, выдаліць, выставіць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. мэблю з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыпаўза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Выпаўзці — пра ўсіх, многіх.

Вужакі павыпаўзалі на сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Выспацца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці ўжо павысыпаліся, гамоняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паздыха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Здохнуць — пра ўсіх, многіх (пра жывёлу).

Парасяты паздыхалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па-лю́дску, прысл.

Так, як прынята ва ўсіх; як у іншых людзей.

Жыць па-людску.

У вас усё не па-людску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панані́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Нанізаць адно за другім усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. пацеркі на нітку.