Такі, якому не ўласціва абмежаванне ў чым‑н. Неабмежаваная колькасць. Неабмежаваная ўлада. □ Мастацкая літаратура заклікана адлюстроўваць усе сферы дзейнасці чалавека, значыць, і выяўленчыя сродкі яе практычна неабмежаваныя.Юрэвіч.[Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя] стварыла ўсе ўмовы для неабмежаванага росквіту творчых сіл і магчымасцей чалавека.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіска́л, ‑а, м.
1. У Расіі 18 ст. — чыноўнік, які назіраў за законнасцю ў галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб.
2.перан. Даносчык, паклёпнік. Фіскалам і даносчыкам стваралі такія невыносныя ўмовы жыцця, што яны мімаволі павінны былі пакідаць семінарыю.Сяргейчык.
[Ад лац. fiscalis — казённы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАБУЛЕ́ЦІ,
прыморскі кліматычны курорт у Грузіі. За 21 км ад г. Батумі, на шырокай паласе пляжаў Чорнага м. (у ліку лепшых на Каўказскім узбярэжжы). Клімат субтрапічны. Увесь год захоўваюцца камфортныя тэрмічныя ўмовы, спрыяльныя для лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы, лёгачных (нетуберкулёзнага паходжання), нерв. сістэмы, касцёва-сустаўных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЫ́ЗНАЧАНЫЯ ЎРАЎНЕ́ННІ,
ураўненні ці сістэмы ўраўненняў, у якіх колькасць невядомых большая за колькасць ураўненняў. Як правіла, маюць бясконцую колькасць рашэнняў. У тэорыі лікаў адшукваюцца рашэнні Н.у., якія задавальняюць тыя ці інш.арыфм.ўмовы (звычайна шукаюць рашэнні Н.у. у цэлых ці рацыянальных ліках). Вывучаюцца ў тэорыі дыяфантавых ураўненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каб¹, злуч.
1.мэтавы. Далучае да галоўнага даданы сказ з мэтавым або паясняльным значэннем.
Трэба чытаць больш выразна, каб усім было зразумела.
Спяшаюся, каб не спазніцца на цягнік.
2.умоўны. Далучае даданы сказ, які паведамляе пра ўмовы здзяйснення чаго-н.
Каб ён змог, то зрабіў бы сам.
Не прыехаў бы, каб не было патрэбы.
3. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы.
А я, каб ты ведала, заўтра паеду ў камандзіроўку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРАНЖАРЭ́Я (франц. orangerie),
зашклёнае памяшканне для вырошчвання зімоўкі паўд. раслін (цытрусавых, кветкавых, вечназялёных, пладова-ягадных і інш.). Аранжарэі добра асвятляюцца, маюць неабходны рэжым тэмпературы, вільготнасці і ўмовы для догляду раслін. Бываюць 1- і 2-схільныя, блочныя, ангарныя.
Аранжарэя батанічнага комплексу ў Сан-Антоніо (ЗША). Арх. Э.Амбаш. 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСІБІ́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Об, у Новасібірскай вобл. і Алтайскім краі (Расія). Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1957—59. Пл. 1070 км², аб’ём 8,8 км³, даўж. 200 км, найб.шыр. 17 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 5 м. Палепшаны ўмовы суднаходства; выкарыстоўваецца таксама для водазабеспячэння. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кандыцыяні́раваць
(фр. conditionner, ад лац. condicere = патрабаваць паводле ўмовы)
прыводзіць у адпаведнасць з пэўнымі нормамі, патрабаваннямі (напр. к. збожжа, к. паветра).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
геагра́фія, ‑і, ж.
1. Комплекс навук, якія апісваюць прыродныя ўмовы, размяшчэнне вытворчасці, умовы і асаблівасці яе развіцця ў розных краінах і раёнах. Фізічная геаграфія. Эканамічная геаграфія.
2. Апісанне пашыранасці чаго‑н. на зямной паверхні або ў якой‑н. мясцовасці. Геаграфія земляробства. Геаграфія харчовай прамысловасці.
[Ад грэч. gē — зямля і gráphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каба́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кабалы (у 1, 2 знач.). Кабальная залежнасць. Кабальная павіннасць.
2. Які знаходзіцца ў кабале (у 2, 3 знач.); заняволены. Кабальныя халопы.
3.перан. Звязаны з цяжкімі ўмовамі, нявыгадны для аднаго з бакоў. Кабальны дагавор. Кабальныя ўмовы арэнды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)