1.Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме.Гіст. бел. сав. літ.
2.Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, якііснуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы».Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛО́ГІКА ПРЭДЫКА́ТАЎ, функцыянальная логіка,
раздзел логікі, у якім вывучаюцца лагічныя сувязі паміж выказваннямі з улікам іх унутранай (суб’ектна-прэдыкатнай) структуры; пашыраны варыянт логікі выказванняў. Прадметам даследавання з’яўляецца любая галіна аб’ектаў з дадзенымі на гэтых аб’ектах прэдыкатамі, г. зн. уласцівасцямі і адносінамі. У выніку фармалізацыі Л.п. прымае выгляд розных злічэнняў (напр., злічэнне выказванняў). Пры аналізе ўплыву на лагічны вывад унутр. структуры выказванняў прэдыкаты разглядаюцца як функцыі, значэннямі якіх служаць выказванні. У дапаўненне да сімвалічных сродкаў логікі выказванняў у мову Л.п. уведзены лагічныя знакі — аператары ∀ («для ўсіх») і ∃ («для некаторых», існуе... такое, што...»), якія адпаведна наз.квантарамі агульнасці і існавання. Для выяўлення структуры выказванняў уводзіцца бясконцы пералік індывідных пераменных x, y, z ... x1, y1, z1, .... якія ўяўляюць сабой розныя аб’екты, і бясконцы пералік прэдыкатных пераменных P, Q, R, ..., P1, Q1, R1 ..., якія ўяўляюць сабой уласцівасці і адносіны аб’ектаў. Запіс (∀x)P(x) азначае «Усякі x валодае ўласцівасцю P»; (∃x)P(x) — «некаторыя x валодаюць уласцівасцю P» і (∃xQ(xy) — «існуеx, які знаходзіцца ў адносінах Q з y» і да т.п. Квантары могуць звязваць у формулах індывідныя (звязаныя) пераменныя. Індывідныя пераменныя, не звязаныя ў формуле квантарамі, наз.свабоднымі. Так, ва ўсіх трох прыведзеных формулах пераменная х звязаная, у апошняй формуле пераменная у свабодная. Звязаныя пераменныя наз. фіктыўнымі. Формулы, якія прымаюць значэнне «ісціна» ў кожнай інтэрпрэтацыі, наз. агульназначнымі. Існуюць таксама некласічныя Л.п., якія прапануюць іншыя тлумачэнні лагічных звязак і квантара.
Літ.:
Колмогоров А.Н., Драгалин А.Г. Введение в математическую логику. М., 1982;
Жуков Н.И. Философские основания математики. 2 изд. Мн. 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Якііснуе заўсёды, не мае ні пачатку ні канца (у часе). Вечная матэрыя.//Які не перыстае існаваць. Вечныя снягі. Вечная мёрзлага.// Не абмежаваны тэрмінам. Акт на вечнае карыстанне зямлёй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няда́ўні, ‑яя, ‑яе.
1.Які адбыўся ў недалёкім мінулым, незадоўга да сучаснага моманту. Хай змываюць хмары чыстымі дажджамі След вайны нядаўняй, што прайшла лясамі.Куляшоў.//Якііснуе мала часу, узнік, з’явіўся нядаўна. Нядаўняе знаёмства. □ Старэюць многія нядаўнія песні.Караткевіч.
2.Які быў кім‑н. незадоўга да сучаснага моманту. [Ніна] ішла.. па вуліцы Мінска і раптам сустрэла свайго нядаўняга педагога.Шчарбатаў.[Каця] чакала Аўдоццю, але тая доўга не выходзіла з хаты. — Каго пільнуеце? — Да яе падышоў хлопец, нядаўні сусед.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАШО́ВАЕ АБАРАЧЭ́ННЕ,
бесперапынны рух грошай у наяўнай і безнаяўнай формах, звязаны з кругаваротам тавараў, а таксама нетаварнымі плацяжамі і разлікамі ў гаспадарцы. Агульны закон грашовага абарачэння — закон колькасці неабходных для абарачэння грошай, які дзейнічае пры ўсіх спосабах вытв-сці, дзе існуе таварнае і грашовае абарачэнне, і пры любых грашовых сістэмах. Ён выяўляе сувязь такіх паказчыкаў, як грашовая маса, сума цэн тавараў і паслуг, крэдыт, плацяжы, якія ўзаемна пагашаюцца, хуткасць грашовага абарачэння. Важная характарыстыка грашовага абарачэння — устойлівасць, адно з праяўленняў якой — стабільнасць усіх відаў цэн і тарыфаў. Значная частка плацежнага абароту ў прамыслова развітых краінах прыпадае на фін. аперацыі з рознымі відамі каштоўных папер, пазыковыя аперацыі, падатковыя плацяжы і інш.фін. здзелкі. Большая частка грашовага абарачэння ажыццяўляецца ў безнаяўнай форме, што звязана з рэзкім павелічэннем аб’ёму плацежна-разліковых аперацый. Наяўнае грашовае абарачэнне вагаецца ў розных краінах і складае ад 10 да 20% унутр. грашовага абароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕВА́НГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЦІЯ́НЕ-БАПТЫ́СТЫ, Саюз ЕХБ,
царква, якая ўзнікла на тэр.СССР у 1944 у выніку зліцця пратэстанцкіх плыней — баптыстаў і евангельскіх хрысціян. Кіруючым органам царквы ЕХБ да 1991 быў Усесаюзны савет ЕХБ (УСЕХБ). У 1945—47 да Саюза ЕХБ далучылася частка пяцідзесятнікаў, у 1963 — «брацкія менаніты». Царк. арганізацыя, парадак набажэнства, абраднасць і царк. дысцыпліна ЕХБ грунтуюцца на прынцыпах баптыстаў, веравучэнне — на палажэнні евангельскіх хрысціян. Пяцідзесятнікі адмовіліся ад гласалалій (гаварэння на «іншамовах»). У 1960-я г. з Саюза выйшла найб. кансерватыўная частка вернікаў і стварыла Савет цэркваў ЕХБ. Некат. з іх па-ранейшаму адмоўна ставяцца да рэгістрацыі. У 1947 з Саюза выйшла частка пяцідзесятнікаў, у 1980-я г. выхад пяцідзесятніцкіх суполак набыў масавы характар. Існуе Саюз ЕХБ Беларусі, які ўваходзіць у Сусв. саюз баптыстаў. На 1.1.1998 у Рэспубліцы Беларусь 209 зарэгістраваных суполак ЕХБ і 33 незарэгістраваныя суполкі Савета цэркваў ЕХБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАД’ЁМНАЯ СІ́ЛА,
складальная поўнай сілы ціску вадкага ці газападобнага асяроддзя на цела, што рухаецца ў ім, накіраваная перпендыкулярна да скорасці цела.
Існуе пры несіметрычным абцяканні цела асяроддзем. Напр., пры абцяканні крыла самалёта часцінкі асяроддзя, што абцякаюць ніжнюю паверхню, праходзяць за аднолькавы прамежак часу меншы шлях, чым часцінкі, што абцякаюць верхнюю, больш выпуклую паверхню, і, адпаведна, маюць меншую скорасць. Паводле законаў гідрадынамікі ціск у патоку большы там, дзе меншая скорасць, г.зн. што ціск знізу большы, чым зверху, што і прыводзіць да ўзнікнення П.с. Яна вызначаецца формулай: Y = 1/2 Cyρν2S, дзе ρ — шчыльнасць асяроддзя, ν — скорасць патоку, што набягае, S — плошча паверхні цела. Су — безразмерны каэфіцыент П.с., які залежыць ад формы цела, яго арыентацыі ў асяроддзі і інш.
Да арт.Пад’ёмная сіла. Абцяканне профілю крыла самалёта. Скорасць
, ціск
, Y — пад’ёмная сіла крыла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ННЕімавернасцей,
адно з асн. паняццяў тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыкі.
Р. імавернасцей дыскрэтнай выпадковай велічыні X, магчымыя значэнні x1, x2, ... xi, ... якой утвараюць канечную ці злічоную паслядоўнасць. задаецца адпаведнымі ім імавернасцямі p1, p2, ... pi, ... (усе p, дадатныя і іх сума роўная 1), напр., бінаміяльнае размеркаванне, Пуасона размеркаванне. Для неперарыўнага Р. існуе неадмоўная функцыя p(x) (шчыльнасць імавернасці), такая, што
, і пападанне выпадковай велічыні ў зададзены інтэрвал значэнняў [a,b] задаецца імавернасцю
, напр., Максвела размеркаванне, нармальнае размеркаванне. У агульным выпадку Р. — сапраўдная неадмоўная функцыя на класе падмностваў (падзей), які мае пустое мноства і замкнуты адносна тэарэтыка-мноставых аперацый дапаўнення і злічонага перасячэння:
, дзе 0 ≤ p(A) ≤ 1 і калі Ai∩Aj=∅ пры i≠j. Гл. таксама Сінгулярнае размеркаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
патэнцыя́льны
(с.-лац. potentialis = магчымы, ад лац. potentia = сіла)
якііснуе ў скрытым выглядзе і можа выявіцца ў пэўных умовах;
п-ая энергія — энергія ўзаемадзеяння цел, якая залежыць толькі ад іх узаемнага размяшчэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ЦУ́РКА»,
бел. народная гульня Існуе ў 2 варыянтах: Ц. за горадам і Ц. трайная. Для Ц. за горадам бяруць 2 палкі і цурку — драўляную палачку даўж. 20—25 см (адсюль назва). Гульцы (2—6 чал.) чэрцяць на зямлі квадрат — «горад» і па жараб’ёўцы выбіраюць вядучага. Калі ён зловіць цурку, то мяняецца месцамі з гульцом, які яе адбіў; калі не, то з таго месца, дзе цурка ўпала, кідае яе ўгору і адбівае ў «горад». Калі пападзе, вядучы мяняецца месцамі з гульцом, які выбіў цурку. Калі ж не пападзе, то з таго месца, дзе цурка ўпала, ёю ж адмяраецца адлегласць да бліжэйшай «мяжы горада», а вынік залічваецца гульцу, што выбіў з «горада». Гульня працягваецца да таго часу, пакуль хто-небудзь з гульцоў не набярэ раней дамоўленую колькасць цурак. Для Ц. трайной бяруць 1 палку і 1 цурку. Гульцы (6 чал.) праводзяць лінію і пасярэдзіне яе выкопваюць ямку. Затым дзеляцца на 2 каманды па 3 чал. Цурку кладуць упоперак ямкі, і кожны гулец каманды 3 спосабамі па чарзе кідае яе ў «поле» (за лінію). Калі гульцы ў «полі» зловяць цурку на ляту, то ім залічваюцца ачкі, калі не, то яе кідаюць у палку. Патрапіўшы ў яе 3 разы, гульцы набіраюць свае ачкі і мяняюцца месцамі з камандай праціўніка.