асляпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам. Асляпляльная маланка. □ Рассыпаючы асляпляльныя іскры, дзевяцікласнікі раскройвалі на кавалкі заржаўленае цела танка. Скрыпка. Вакол было мора — шырокае, асляпляльнае, гулкае. Лось. // Разм. Бліскуча-белы. Асляпляльны абрус.

2. перан. Які робіць моцнае ўражанне, зачароўвае прыгажосцю, бляскам і пад. Тумілін нёс нам асляпляльную ўсмешку. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лускаві́цінь ’мяшок, у якім адцэджваюць тварог’ (Бяльк.), рус. бран. лускави́тень ’тс’. З пчалярскай лексікі: гл. васкавень. Відавочна, спачатку было ⁺васкавіт ’мяшок, які робіць воск’, але таму, што ва ўсх.-бел. гаворках дэрываты з суфіксам ‑іт азначаюць асоб па іх занятку (барацьбі́т, сяўбі́т), да васкавіт быў далучаны суфікс ‑ень (як берасцень ’збанок, гаршчок, аплеценыя бяростай’). Пры ад’ідэацыі лексемы луска ’адходы’ в‑ было заменена ў л‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папулі́ст

(англ. populist, фр. populiste, ад лац. populus = народ)

палітычны лідэр, які робіць стаўку на падтрымку шырокіх народных мас і дабіваецца папулярнасці за кошт абяцанняў, у далейшым малаажыццявімых.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вальтыжо́р

(фр. voltigeur)

1) коннік, які робіць гімнастычныя практыкаванні ў час язды вярхом;

2) гіст. салдат французскай арміі (1804—1871), які вызначаўся спрытнасцю і быў прыгодны да службы і ў пяхоце, і ў конніцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

custom

[ˈkʌstəm]

1.

n.

1) звы́чка f., на́вык -у m.

custom to rise early — звы́чка ра́на ўстава́ць

2) звы́чай -ю m.

3) кліенту́ра f.

4) мы́та n. (на і́мпарт)

2.

adj.

1) зро́блены на замо́ву

custom clothes — во́пратка, шы́тая на замо́ву

2) які́ ро́біць на замо́ву

custom tailor — краве́ц, які́ шы́е на замо́ву

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сідэры́чны

(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла)

зорны;

с. месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць поўны абарот па сваёй арбіце;

с. год — перыяд поўнага абароту Зямлі вакол Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фактарыя́л

(англ. factonal, ад factor = сумножнік < лац. factor = які робіць, стварае што-н.)

здабытак лікаў натуральнага рада ад 1 да якога-н. ліку n, г.зн. 1 2 3... n.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

факто́рыя

(с.-лац. factoria, ад лац. factor = які робіць, стварае што-н.)

1) гандлёвы пасёлак еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах або аддаленых раёнах;

2) пункт, які закупляе прадметы промыслу і гандлюе ў аддаленых прамысловых раёнах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пачэ́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які карыстаецца павагай, пашанай; ганаровы. Каманда парахода на чале з яе капітанам адносілася да нас як да пачэсных сваіх гасцей. Сяргейчык.

2. Які робіць гонар каму‑н. Пачэсны абавязак. Пачэснае заданне. Пачэснае месца. □ Захоплены ідэямі гуманізму, беларускі вучоны ўзяўся за нялёгкую, але пачэсную справу выдання кніг на роднай мове. С. Александровіч. // Які не парушае годнасці каго‑, чаго‑н. Пачэсны мір.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

услу́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які ахвотна робіць паслугі каму‑н., гатовы ўслужыць. Проста не верылася, што гэты калючы чалавек мог быць услужлівы і пакорны. Бажко. / Пра памяць, уяўленне і пад. Паслушнае і ўслужлівае ўяўленне ўжо рысавала яму [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)