тэлемеха́ніка
(ад тэле- + механіка)
1) навука аб кіраванні на адлегласці рознымі аб’ектамі шляхам перадачы кадзіраваных электрычных або радыёсігналаў;
2) галіна тэхнікі, якая распрацоўвае і выкарыстоўвае сродкі кадзіравання, перадачы і прыёму інфармацыі па каналах электра- або радыёсувязі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэ́сцер
(англ. tester, ад test = выпрабоўваць, даследаваць)
універсальны вымяральны прыбор, пры дапамозе якога можна вызначыць розныя электрычныя велічыні (напр. актыўнае супраціўленне, сілу электрычнага току або напружанне ў электрычных ланцугах), праверыць радыёлакацыйную станцыю і іншую высокачастотную апаратуру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ма́чта
(рус. мачта < с.-в.-ням. mast, гал. mast)
1) высокі слуп на караблі для мацавання парусоў, а таксама для сігналізацыі, вядзення назіранняў і інш.;
2) высотная вышынная канструкцыя для падвешвання электрычных правадоў, антэн радыёстанцый і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дзю́бель
(ням. Dübel = шып)
металічны або пластмасавы стрыжань, які адным канцом забіваецца ў сцяну, а ў другім канцы мае адтуліну з разьбой, куды ўвінчваецца шруба; выкарыстоўваецца для прымацоўвання электрычных правадоў, карнізаў для штор, кніжных паліц і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
блакіро́ўка
(ад блакіраваць)
1) рэгуляванне руху цягнікоў на перагонах пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў (семафораў і інш.), а таксама сістэма такіх прыстасаванняў;
2) сістэма блокаў якога-н. механізма;
3) электрамеханічная сістэма, якая прадугледжвае бяспеку персаналу пры абслугоўванні электрычных устройстваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фа́за
(гр. phasis = з’яўленне)
1) момант, асобная стадыя ў развіцці якой-н. з’явы або працэсу ў прыродзе ці грамадстве, у змене формы ці стану чаго-н. (напр. ф. цвіцення расліны, другая ф. месяца);
2) фіз. велічыня, якая характарызуе стан вагальнага працэсу ў кожны момант часу (напр. газападобная ф. рэчыва);
3) адзін з электрычных ланцугоў у мнагафазавай сістэме пераменнага току.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
мембра́на
(лац. membrana = перапонка)
l) тонкая абалонка, перапонка ў арганізме; тонкая пагранічная структура, размешчаная на паверхні клетак і ўнутрыклетачных часцінак;
2) тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца; выкарыстоўваецца для ператварэння электрычных або механічных ваганняў у гукавыя (напр. м. тэлефона, м. радыёпрыёмніка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электры́чнасць
(ад н.-лац. electricus = электрычны)
1) фіз. сукупнасць з’яў, у якіх выяўляецца існаванне, рух і ўзаемадзеянне электрычных зарадаў (напр. атмасферная э.);
2) раздзел фізікі, які вывучае электрычныя з’явы;
3) энергія электрычнага току, якая выкарыстоўваецца ў гаспадарчых і бытавых мэтах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вольт1
[іт. A. Volta = прозвішча іт. фізіка (1745—1827)]
асноўная адзінка розніцы электрычных патэнцыялаў (напружання, электрарухальнай сілы) у Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная розніцы патэнцыялаў паміж двума пунктамі правадніка, па якім працякае ток сілай у 1 ампер, калі магутнасць роўная 1 вату.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
напру́жанне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. напружыць, напружыцца.
2. Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго‑н. Рабіць без напружання. Нервовае напружанне. Творчае напружанне. □ Шкада было матораў.. машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцвелі ад напружання. Кулакоўскі. Працоўнае напружанне на палях не спадае ні на адзін дзень. «Звязда». // Крайняя ступень працякання чаго‑н. Трымаць усіх у напружанні. Трывожнае напружанне. □ Відаць, сход дайшоў да самага высокага напружання. Дуброўскі.
3. Ненатуральнае становішча, нацягнутасць. Вострае напружанне міжнародных падзей.
4. Спец. Велічыня ціску або расцяжэння, якія ўзнікаюць у цвёрдым целе ў выніку знешняга ўздзеяння (сіл, тэмпературы і пад.).
5. Спец. Велічыня, якая характарызуе работу электрычных сіл пры перамяшчэнні электрычнага зараду. Электрычнае напружанне ў адзін вольт. Ток высокага напружання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)