Лях1 ’паляк’, ’польскі вайсковец’ (ТСБМ, Нас., Янк. 1), укр., рус.лях, ст.-рус.ляхъ, чэш.-ст.-слав.лѧся ’Польшча’, польск.lach ’жыхар нізін’ (сілезск.), тарнаўск. ’жыхар з тэрыторыі ад Сілезіі да Русі Чырвонай’, ’жыхар у паўн. адгор’ях Карпат і зах. Галіцыі’ (паўд.-усх.польск.), — якое, паводле Слаўскага (4, 18), запазычана са ст.-бел. ці ст.-укр. Праформа lęxъ < lęd‑xъ — памянш. ад lędʼaninъ < lęděninъ < lędo ’аблог, неапрацоўваемае поле’ > ляда1 (гл.).
Лях2 ’спалох’ (хойн., Мат. Гом.). Да ляк, ляка́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адло́мак, ‑мка, м.
1. Адламаны кавалак чаго‑н.; абломак. Адломак касы. □ Невядома, з якіх часоў стаялі над імі [палоскамі вады] засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба.Колас.
2.перан. Рэшткі таго, што раней існавала. Чырвонай Арміі Адважныя атрады Далёка кінулі Адломкі белых зграй.Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парода малочнага кірунку. Выведзена ў 16 ст. ў Германіі на п-ве Ангельн на аснове мясцовай бура-чырвонай жывёлы. Гадуюць у многіх краінах Еўропы. Выкарыстоўваюць у скрыжаваннях пры вывядзенні і ўдасканаленні чырвоных парод жывёлы. За апошнія 10—15 гадоў дзякуючы селекцыі англерская парода набыла і добрыя мясныя якасці.
Жывёла з моцнай канстытуцыяй, лёгкім касцяком, добра развітым вымем. Масць чырвоная рознага адцення (ад светлага да цёмнага). Жывая маса дарослых кароў 500—580, быкоў 850—1000 кг. Парода познаспелая, інтэнсіўнасць росту невысокая. Надой кароў за лактацыю 4460—4900 кг пры сярэдняй тлустасці малака 4,6—5%, рэкордны надой — больш за 10 тыс.кг. Забойны выхад у кароў 49% і больш, у быкоў на адкорме — 58%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЦКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ,
рукапісны помнік усх.-слав. пісьменства 14 ст. Укладзена кн. Васілём Міхайлавічам Друцкім і яго жонкай Васілісай у царкву Багародзіцы ў Друцку (Талачынскі р-н), у 1441 — віленскім месцічам Коканам у царкву Уваскрэсення Хрыстова ў Вільні, у 18 ст. належала архіепіскапу наўгародскаму Феадосію Яноўскаму.
Напісана на царк.-слав. мове ўставам на 376 старонках фарматам «у аркуш». Тэкст размешчаны ў 2 калонкі па 25—28 радкоў у кожнай. Важнае культ.-гіст. значэнне маюць запісы ў канцы рукапісу, якія сведчаць пра існаванне Друцка ўжо ў 10 ст. і пабудову першай царквы ў гэтым горадзе ў 1001. Маст. аздабленне — застаўкі і 54 ініцыялы тэраталагічнага характару, выкананыя чырвонай фарбай (кінавар). Зберагаецца ў б-цы Сібірскага аддзялення Рас.АН.
Літ.:
Тихомиров М.Н. Описание Тихомировского собрания рукописей. М., 1968. С. 9—11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІЯ КУФРЫ́,
вырабы нар. майстроў г. Ліды Гродзенскай вобл. і навакольных вёсак. Промысел пашыраны ў 19—1-й пал. 20 ст. Вылучаюцца стрыманым графічна-выразным, рытмічна строгім паліхромным арнаментам аздобы, дэкар. прапілоўкай ножак. Найб. размалёўвалі века і пярэднюю сценку, бакавыя аздаблялі сціплымі паскамі-абводкамі вуглоў і ручак. Малюнак клеявымі і алейнымі (пераважна чырвонай, жоўтай, белай, чорнай) фарбамі наносілі штампам з сырой бульбіны, рэпы, радзей малявалі ад рукі ці выкарыстоўвалі папяровыя трафарэты. Арнаментальныя кампазіцыі складаліся з прамых ці хвалістых паскаў-ланцужкоў, кругоў розных памераў, якія ўтваралі маляўнічыя разеткі, кветак валошкі і рамонку, зорак, лістоў і інш. Узорыстыя ланцужкі арнаменту размяшчаліся каля паскаў акоўкі, якая абводзілася чорнай фарбай (калі акоўкі не было, яе імітавалі фарбамі). У наш час промысел заняпаў.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Лідскія куфры. Куфар. Шчучынскі раён. Канец 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЦ (Ісаак Ізраілевіч) (3.2.1896, г.п. Крынічкі Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 5.4.1991),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1946). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Маскоўскі ін-тчырвонай прафесуры (1926). У час грамадз. вайны 1918—20 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі. У 1932—72 заг. кафедры ў Маскоўскім ун-це і інш.ВНУ Масквы. З 1954 у Ін-це гісторыі АНСССР. З 1962 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Гісторыя Вял.Кастр.сацыяліст. рэвалюцыі». Асн. працы прысвечаны гісторыі КПСС, сав. улады, грамадз. вайны (у т. л. разгледжаны падзеі ў Беларусі), міжнар. адносін СССР. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, Ленінская прэмія 1974.
Тв.:
Великая Октябрьская социалистическая революция и прогресс человечества. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКА́НАЎ (Сабіт Муканавіч) (26.4.1900, саўгас імя Муканава Паўн.-Казахстанскай вобл., Казахстан — 18.4.1973),
казахскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў казахскай сав. л-ры. Акад.АН Казахстана (1954). Скончыў Ін-тчырвонай прафесуры ў Маскве (1935).
Друкаваўся з 1922. У раманах «Сын бая» (1928), «Светлае каханне» (1931), «Загадкавы сцяг» (1938, у наст.выд. «Батагоз»), «Сыр-Дар’я» (1948), «Цалінныя хвалі» (1956) і інш. этапы гісторыі каз. народа. Аўтар аўтабіягр. трылогіі «Школа жыцця» (1949—62, Дзярж. прэмія Казахстана імя Абая 1967), гіст.-біягр. рамана пра Ч.Валіханава «Метэор, які прамільгнуў» (кн. 1—2, 1967—70). Выступаў як літ.-знавец, крытык, нарысіст. На бел. мову асобныя творы М. пераклаў Х.Жычка.
Пакінуць сляды, напэцкаць слядамі. Наслядзіць на ганку. □ Боты — і выцер жа [Данік] іх, здаецца! — усё ж такі наслядзілі на чыстай чырвонай падлозе.Брыль.На полі то там, то сям ляжалі цёмныя цені ад узгоркаў і кустоў. Здавалася, што нехта няўклюдны наслядзіў на ім.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапе́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хлапца; належыць, уласцівы хлапцу. Святланай аказалася танклявае і рослае, па плячо Андрэю, дзяўчо ў чорных штанах і чырвонай, у клетку, хлапечай кашулі.Мехаў.Другая Клаўдзіна сястра, Вікторыя, высокая, чарнявая, з кароткай хлапечай стрыжкай, наразала сала на краі стала.Асіпенка.І повен.. [Уладзя] быў хлапечага задору.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырво́ны rot;
чырво́ны ко́лер róte Fárbe, Rot n -(e)s;
чырво́ны ало́вак Rótstift m -(e)s, -e;
2.у знач.наз.м. Róte (sub) m -n, -n;
◊
прахо́дзіць чырво́най ні́ткай sich wie ein róter Fáden hindúrchziehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)