ніжэйшы паліцэйскі чын у Англіі і ЗША, а таксама камендант крэпасці або палаца ў Англіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАЛІ́ЎСКІ (Юзаф) (1797, Віленшчына — 1.9.1855),
удзельнік польскага нац.вызв. руху 1820 — пач. 1830-х г., адзін з лідэраў польскай паліт. эміграцыі ў Францыі. З 1817 служыў у войску Каралеўства Польскага, чл. нелегальных арг-цый — Саюза вольных палякаў, Патрыятычнага т-ва і інш. Удзельнік паўстання 1830—31. У ноч на 30.11.1830 кіраваў захопам арсенала ў Варшаве, удзельнічаў у стварэнні паўстанцкіх атрадаў, у баях, меў чын палкоўніка. Пасля падаўлення паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе зблізіўся з рухам карбанарыяў. У 1832 перайшоў на тэр. Галіцыі, дзе арыштаваны і засуджаны да пакарання смерцю, якое заменена на 20-гадовае зняволенне. У 1848 амнісціраваны, выехаў у Парыж, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
deed
[di:d]1.
n.
1) учы́нак -ку, чын -у m.
2) умо́ва, дакумэ́нт, акт -у m.; ку́пчая f.
the deed to our house — ку́пчая на на́шу ха́ту
2.
v.
перадава́ць а́ктам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дзяўчы́на, ‑ы; мн. дзяўчаты, ‑чат і (зліч.) дзяўчыны, ‑чын; ж.
Паўналетняя незамужняя жанчына. Дзве дзяўчыны. □ Жаніўся Мартын, узяў сінявокую Грабарову Еву, сталую зграбную дзяўчыну і разумную.Колас.Бегаюць адна за адной дзяўчаты, умаўляюцца — куды збірацца гуляць.Мурашка.Чым дзяўчына стражэйшая, тым яна прыгажэйшая і даражэйшая.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палко́ўнік, ‑а, м.
1. Афіцэрскае званне або чын, які ідзе за званнем падпалкоўніка. Палкоўнік ганарыўся тым, што ён, кадравы афіцэр, .. вырас ад капітана да палкоўніка, мае сем узнагарод.Шамякін.// Асоба, якая носіць гэтае званне. Пажылы, друзлы сівавусы палкоўнік сядзеў у штабе польскай дывізіі.Колас.
2.Уст. Камандзір палка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.
1. З’ява, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.
П. хваробы. П. звальнення з работы.
2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.
Уважлівая п.
Смяяцца без прычыны.
Па той простай прычыне, што... (таму, што...).
◊
Без дай прычыны — беспадстаўна, ні з таго ні з сяго.
З прычынычаго, у знач.прыназ. — у выніку чаго-н.
Не прыехаў з прычыны хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шталма́йстар, ‑тра, м.
1. Адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі. // Асоба, якая мела такі чын. [Віктар:] — Ён [Эверс] і яшчэ унь той, Чарткоў, шталмайстар, ды яшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў — шырма. Каб не было блакітных «сяброў» з адпаведнага дома.Караткевіч.
2. Устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.
[Ням. Stallmeister.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫСО́ЦКІ ((Wysocki) Пётр Яцак) (10.9.1797, г. Варта, Польшча — 1.1874),
дзеяч польскага нац.-вызв. руху, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—31 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Скончыў школу падхаружых у Лазенках (пад Варшавай). У 1827 атрымаў чын падпаручніка. Заснаваў тайнае т-ва «Ваенны саюз» (1828), якое ставіла за мэту падрыхтоўку ваен. перавароту і сфарміраванне рэв. ўрада. 29.11.1830 пачаў паўстанне на чале атрада падхаружых, быў ад’ютантам галоўнакамандуючага польскімі войскамі М.Радзівіла, удзельнічаў у рэйдзе корпуса ген. Ю.Дзвярніцкага на Валынь і ў Галіцыю. Пры абароне Варшавы (вер. 1831) трапіў у палон. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена катаргай у Сібіры. У 1857 памілаваны, вярнуўся на радзіму. Аўтар успамінаў пра паўстанне 1830—31.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСО́ЎСКІ (Аляксандр Юзаф) (каля 1575—1616),
военачальнік ВКЛ, стваральнік лёгкай нерэгулярнай кавалерыі — лісоўчыкаў. Вайсковую службу пачаў пад камандаваннем Я.Патоцкага, удзельнічаў у кампаніі 1599—1600 супраць валашскага гаспадара Міхала, у Кірхгольмскай бітве 1605 са шведамі. У 1607 далучыўся да войска Лжэдзмітрыя II. На чале данскіх казакоў рабіў рэйды па тэр. Расіі, захапіў Разань, Суздаль, Каломну і інш. Пад камандаваннем Я.П.Сапегі ўдзельнічаў у аблозе Масквы і Троіца-Сергіевай лаўры. Пасля паражэння Лжэдзмітрыя II на службе ў Жыгімонта III, удзельнічаў у зняцці аблогі рус. войск са Смаленска ў 1614—15, у 1615 арганізаваў паход у Северскія землі. За ўдалыя вайсковыя аперацыі атрымаў чын каралеўскага палкоўніка.