шчаці́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты, зарослы густым шчаціннем (пра жывёл). Ні заду, ні кароткіх ног не было відаць, але ж бурая галава з шчаціністым хібам, натапыранымі вушамі, вялізнымі ікламі і маленькімі злоснымі вочкамі была жудаснай. Маўр. // Густа парослы кароткімі жорсткімі валасамі (пра твар). Дзіцячая рука сутаргава паднялася і жорстка кранулася.. шчаціністай шчакі салдата. Лынькоў. Мужчына прычмокнуў языком, і шчаціністы твар яго расплыўся ў шырокай ласкавай усмешцы. Няхай.

2. Жорсткі, цвёрды, які нагадвае шчацінне (пра валасы, поўсць). Смех недзе бушаваў у яго сярэдзіне, і ад яго толькі торгаліся шчаціністыя рудыя вусы. Сабаленка. Гэты рабочы быў худы з твару, аброслы шчаціністай барадой. Пестрак. // перан. Паверхня якога пакрыта чым‑н. калючым, што нагадвае шчацінне. А дома ў гэту самую пару рахманы верасень бесклапотна валочыцца за статкам кароў па шчаціністым іржэўніку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кажуры́на1 ’кусок аўчыны’ (БРС, ТСБМ, КЭС, лаг.; Шат.), кажурынко ’кажух’ (Федар. рук.), кажуронак ’тс’ (Бядуля). Як і ў папярэднім выпадку, нельга адназначна меркаваць аб статусе бел. слова. Адпаведнікі — у рус. мове, параўн. кожурина (у Даля без геаграфіі) ’кусок закарэлай скуры, аўчыны і да т. п.’, пск., асташ., цвяр., вышагар., алан. ’дрэнны, закарэлы кажух’. Да значэння ’кажух’ параўн. рус. валаг., наўг., кастр., смал. і інш. кожурина ’скура (авечкі і пад.)’; значэнне ’кавалак аўчыны’ паводле суфікса in‑a. Утвораны гэтыя словы ад кожура, кантынуант апошняга засведчаны рускімі гаворкамі. Кажура пск. ’скура, пераважна свіная’, перм. баранья кожура, свярдл. ’скура цяляці’, кадн., валаг., пск. ’луска’ і інш., далей да кожа (гл.). Суфіксацыя ‑ур‑, відаць, экспрэсіўная, параўн. рус. дыял. кожуринахуды замардаваны конь’, кожура ’скура жабы’, ’тоўстая скура’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахлябістыхуды, з вельмі ўпалым жыватом’ (ТСБМ, Янк. 1; бялын., Янк. Мат.; Шат., Мат. Маг., Мат. Гом.; лун., Шатал.; ЛА, 1), ’з крывой спіной’ (Шат.), ’тонкі ў поясе’, ’з выгнутай спіной’ (Нар. Гом.), ’пакатая (страха)’ (ЛА, 4), мсцісл. піріхля́бістысць ’патанчэнне, звычайна ў таліі’ (Юрч. СНЛ), перахля́біна ’неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі’ (ТСБМ; лід., дзятл., лях., Сл. ПЗБ); ’нізінка на раллі, дзе стаіць грунтовая вада; упалае месца на целе жывёлы; тонкае, слабое месца на скуры-юхце’ (Варл.), перахля́біцца ’рэзка патанчэць ад голаду, знясілення, выгаладацца, схуднець, змарнець’ (бялын., Янк. Мат.; ТС; Скарбы; Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім., Жыв. сл.); перахля́баны, перахля́блы, перахля́бʼяны ’галодны (пра карову)’ (ЛА, 1). Звязана з хля́ба ’худая, схуднелая істота (чалавек, жывёліна)’, хля́бы ’апалыя бакі ў жывёлы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сухі́

1. trcken, vertrcknet; dürr (тс худы);

сухо́е дрэ́ва dürrer Baum;

сухі́ клі́мат trckenes [rgenarmes] Klma;

захо́ўваць у сухі́м ме́сцы trcken ufbewahren; (сухарлявы) hger, mger; shnig (жылісты);

3. перан trcken, kalt; hart, nfreundlich, hrzlos;

сухі́ прыём ein klter Empfng;

сухо́е віно́ trckener [hrber] Wein;

сухі́ зако́н Antialkohlgesetzgesetz n -(e)s, Prohibitin f -;

вы́йсці сух і́м з вады́ ≅ mit hiler Haut davnkommen* аддз;

суха́я лы́жка го́рла дзярэ́ ≅ Schmeren und Slben hilft allenthlben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Лу́піна ’губа’ (докш., Янк. Мат.), ’тоўстая губа’ (міёр., Нар. словатв.). Да лу́па1 (гл.).

Лупі́на ’вонкавая абалонка плода, семя’, ’шкарлупіна ад яйка’, ’высеўкі’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ), лупі́нка ’скура льнянога семя’ (Уладз.), лупі́ны ’бульбяныя ачысткі, адходы пасля ачысткі пладоў, семя, караняплодаў’ (ТСБМ, Бес., ТС, Вешт., Сцяшк.), лупі́нне ’шалупіны’ (ТСБМ). Укр. лупи́на, польск. łupina, палаб. lai̯pai̯nə, н.-луж. łupina, lupʼiny, upʼiny, в.-луж. łupizna, łupina, lupina, чэш. lupina, мар. łupina, славац. lupina, славен. lupína, lupinja, серб.-харв. лу̀пина, љу̀пина, лу̏пина, ц.-слав. лупина. Прасл. lupina ’абалонка, покрыва чаго-небудзь: шалупайка, шкарлупіна, лушпіна, кара, луска, ракавінка’ ўтворана ад lupiti > лупі́ць1 (гл.). Такі ж суфікс і ў літ. lupynà ’скурка, лупіна, луска’, ’худы конь’ (Слаўскі, 5, 341). Гл. Liet. term. 182, дзе Грынавяцкене і інш. бел. лексему выводзяць з літ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нія́кі ’ніякі, ні адзін, ніводны’ (Нас., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян., ТС), ’дрэнны, благі, нягодны’ (Ян., ТС; полац., Нар. лекс.; бешанк., Нар. сл.), ’худы, хваравіты’ (Мат. Гом.), ’хворы’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’неразумны; слабы, кволы; невялікі’ (Сл. ПЗБ), сюды ж нія́ка ’дрэнна’ (Сл. ПЗБ), ’цяжка’ (Сцяшк. Сл.), нія́коваты ’слабаваты, нікуды не варты’ (ТС), ніякава́ты ’маларослы’ (Мат. Гом.), ніяку́сенькі ’ніякі’ (Сцяшк. Сл.), ніякаве́ць ’бянтэжыцца’ (там жа), укр. нія́кій ’ніякі’, рус. бранск. ния́кій ’тс’, польск. nijaki ’ніякі; няпэўны, невыразны, слабы, мізэрны’, чэш., славац. nijaký ’няпэўны, невыразны’. Вытворнае ад нія́к (гл.), адносна развіцця семантыкі да ’дрэнны, нікуды не варты’ параўн. нічогі (гл.), развіццё спецыфічнага значэння ’слабы, кволы’, магчыма, з’яўляецца паралельным да серб.-харв. не̏јāк ’слабы, кволы, слабасільны’ ад jȃk ’моцны, магутны’, агульнага па паходжанню з паўн.-слав. *jakъ ’які’ (ESSJ SG, 2, 237, 491; Скок, 1, 702).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Благі́ ’дрэнны, худы’. Рус. благо́й ’дрэнны’, укр. благи́й дрэнны, стары, бедны, слабы’, польск. błahy ’малы, нязначны’ (запазычанае з укр.; Слаўскі, 1, 35). Ёсць некалькі этымалогій: 1) усх.-слав. благъ ’дрэнны’ — запазычанне з ст.-слав. (ц.-слав.) благъ добры’. Значэнне ’дрэнны, бедны і г. д.’ развілося як вынік табуістычнага словаўжывання (Праабражэнскі, 1, 27–28; Фасмер, RS, 5, 125; Слаўскі, там жа, Зяленін, Табу, 2, 155); 2) усх.-слав. благъ дрэнны’ да прасл. blagъ ’дрэнны, слабы’, якое быццам роднаснае з лац. flaccus ’слабенькі’, грэч. βλάξ ’вялы, расслаблены’ (трэба адрозніваць прасл. bolgъ ’добры’ і blagъ дрэнны’). Так Бернекер, 58; Міклашыч, 13 і інш. Першая версія, здаецца, больш абгрунтаваная (паколькі значэнне ’дрэнны’ можа быць секундарным). Слаўскі, 1, 36; Фасмер, 1, 171; Рудніцкі, 140. Да благі́ адносіцца і дзеяслоў блажэ́ць ’худзець’. Фрэнкель (45–46) лічыць, што для благі́ ’дрэнны’ дакладная адпаведнасць — літ. blagnas.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слабада́1 гіст. ‘у XI–XVI стст. сяліба вольных людзей, прадмесце’, ‘вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло, пасёлак’; памянш. слабо́дка (ТСБМ, Ласт.), ‘гаспадарчае пасяленне сялян, вызваленых ад прыгону, на пэўнай адлегласці ад сяла’ (Пятк. 2). Укр., рус. слобода́, ст.-рус. свобода, слобода ‘тс’, ст.-польск. sloboda ‘невялікі пасёлак, пасяленне сялян’, гл. слабода. Трубачоў (История терм., 170) першаснае тэрміналагічнае значэнне дэфінуе як ‘сумесна жывучая роднасная група’ (гл. свабода), якое потым зазнала значныя змены. У рус., бел., укр. формах з націскам на канцы ён адзначае старажытную інтанацыйную асаблівасць, характэрную для зборных дэрыватаў. Карскі (1, 145) пры серб. слобо́да ‘свабода’ лічыць канцавы націск у слове заканамерным.

Слабада́2 ‘агульная назва скаціны’ (Арх. Федар.; пруж., івац., ДАБМ, камент., 887), ‘статак кароў’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, з слабы (гл.) з суф. ‑oda, які яшчэ праславянскі (гл. Слаўскі, SP, 1, 63); семантычная паралель у худоба (гл.) ад худы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трашчу́ха ‘блізна, памылка ў палатне, калі ніткі асновы ідуць без ператыкання з-за адсутнасці адной трысцінкі альбо парваных шнурочкаў (ці нітак) у ніце’; шчуха́, шу́ха, ташчу́ха (Сцяшк. Сл.; Жыд. 1; Сл. ПЗБ; АБ, 9). Параўн. польск. szczuczka ‘тс’, taszczucha ‘тс’ (Фалінская, Sł. tkac., 1, 316). Звязана з тшчы (гл.), параўн. укр., рус. то́щий, стараж.-рус. тъщь, ст.-слав. тъшть ‘пусты’, ‘парожні’, ‘галодны’, серб. та̏шт, славен. təšč, ст.-чэш. tští, ст.-польск. tszczy, czczy ‘пусты’, ‘худы’. Першапачатковай формай можна лічыць ташчу́ха, з яе — скарочаны варыянт шчу́ха з прычыны спалучэння глухіх т‑ і тч‑. Пачатак слова, магчыма, пад уплывам лексемы траста́, трысці́на, гл. Аднак не выключана непасрэднае ўтварэнне ад трашчы́ць ‘трасціць (ніткі)’, гл. Сюды ж, відаць, і трашчу́ха ‘шчыліна паміж дзвюма трысцінкамі ў бёрдзе’ (АБ, 9). Меркаванні пра сувязь з літ. šukė ‘шчарбіна, зазубрына’ (Трухан, БЛ, 48, 59) не пераконваюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

spare2 [speə] adj.

1. запасны́, лі́шні;

spare parts запасны́я ча́сткі;

We have no spare room for the table. Няма дзе паставіць стол;

I have no spare money. У мяне няма грошай у запас.

2. во́льны, незаня́ты (час);

He paints in his spare time. У вольны час ён малюе.

3. fml худы́, то́нкі, хударля́вы;

a spare frame хударля́вы целаскла́д

4. мізэ́рны, уме́раны;

He is spare of speech. Ён скупы на словы;

The room is spare of furniture. У пакоі вельмі мала мэблі.

5. стро́гі, ашча́дны;

a spare diet стро́гая дые́та

go spare BrE, infml разысці́ся, раззлава́цца, шале́ць ад зло́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)