Паго́нягіст Pahónja f -, -s (Reiter mit dem Schwert: historischer Wappen des Großfürstentums Litauen);
3.перан Verséssenheit f - (зачым-н auf A);
паго́ня за сенса́цыяй Sensatiónshascherei f -;
паго́ня за высо́кімі пака́зчыкамі Jagd nach höheren Zíffern
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«ВЕ́ЖА»,
бел.нар. гульня. Гуляюць падлеткі зімой на стромкім, пакрытым ільдом схіле. Удзельнікі (колькасць не абмежавана) дзеляцца на 2 роўныя па колькасці атрады — «арду» і «дружыну». Дружыннікі размяшчаюцца на схіле, пасля чаго арда ідзе на штурм. Дружыннікі абараняюцца і спіхваюць уніз ардынцаў, а тыя імкнуцца сцягнуць за сабой і дружыннікаў. Пасля кожнага штурму арды сцягнутыя дружыннікі выбываюць з гульні, а каманды мяняюцца ролямі. Перамагае каманда, якая змагла вывесці з гульні ўсіх або большасць гульцоў каманды праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
безгало́ўе, ‑я, н.
1. Пра адсутнасць добрага кіраўніцтва, разумнай галавы. [Сяргей:] — І ты, Макар, пра гэта падумай. Не век жа табе звекаваць у гэтым безгалоўі.Сабаленка.
2.Абл. Пра вельмі дрэннае надвор’е (завіруху, дождж, буру). У такое безгалоўе ні кажух, ні валёнкі не ўпасуць. Ваўкі і тыя ідуць з лесу бліжэй да будыніны.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апра́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Разм. Тое, што і вопратка. А маладзенькія ялінкі Пад белым пухам чуць заметны; Яны так мілы, так прыветны, Бы тыя красачкі-дзяўчаткі, Надзеўшы гожыя апраткі.Колас.Стала холадна адразу ўсяму, і здавалася, што цела толькі пад адным кажухом, што на ім няма больш ніякай апраткі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каю́к1, нескл., м.
Разм. Канец, пагібель, смерць. — Канчаецца іх панаванне. Губернатары і тыя хвасты пападціскалі. Свабода, брат, пайшла! Каюк міністрам!Колас.Тры дні ішлі без дарог, праз балоты ля Нёмана, некалькі разоў пападалі ў такія перадзелкі, што не пажадаеш злодзею, думалі — каюк.Быкаў.
каю́к2, ‑а́, м.
Уст. Рачное вёслава-паруснае грузавое судна.
[Тур.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укарані́цца, ‑ранюся, ‑рэнішся, ‑роніцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пусціць глыбока карэнне, добра ўрасці ў зямлю. Пагукваў дзядзька ўжо на полі І ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з конікам таміўся.Колас.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан. Трывала замацавацца, атрымаць шырокае распаўсюджанне, увайсці ў звычай, звычку. У калгасе ўкараніўся строгі парадак ва ўсім.Дуброўскі.Як аграном, Мікалай Аляксеевіч добра бачыў тыя недахопы, якія ўкараніліся ў гаспадарцы.Навуменка.Яго звычка, што ўкаранілася яшчэ ў тыя часы, калі ён [Сцяпан Фёдаравіч] камандаваў ротай ці батальёнам, — быць у самым пекле бою.Мележ.
3. Асталявацца дзе‑н., умацаваць сваё становішча. [Генадзь] уладзіў .. [Вікторыю] працаваць на тэлебачанне і чакаў, калі яна там укарэніцца, каб звязаць з ёй сваё жыццё.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тады, у той час, у тыя часы, па тым часе, пад той час, на той час, той раз, таго дня
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
бытава́нне, ‑я, н.
1. Жыццё, існаванне, быт. Тут будуюць сваё бытаванне.. Пралетары — зямлі ўладары!Колас.// Знаходжанне. [Кляновіч:] — Маё бытаванне ў вашага гаваруна старога Несцера не прапала дарэмна.Пестрак.
2. Распаўсюджанасць, пашыранасць дзе‑н. чаго‑н. Мне здаецца, што будзе вельмі добра, калі мы асмелімся прыняць у літаратурную практыку тыя словы, якія маюць шырокае бытаванне ў народнай мове.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Закатаваць, давесці да смерці. Фашысты замучылі палонных. □ Цяпер не можа быць ніякага сумнення: гэта яны, гэта тыя, што замучылі яго маці, яго сястрычку.Лынькоў.
2. Прымусіўшы мучыцца ад чаго‑н., стаміць, знясіліць. Замучыць работай. Гора замучыла. Кашаль замучыў. □ [Караба] тут усіх замучыў: па восем гадзін падрад з кожным гутарыў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запя́так, ‑тка, м.
1.Абл. Каблук, абцас. Быў .. [Мікіта] у звычайнай сваёй форме — тыя ж закарэлыя на занятках і на саюзках боты, якіх яму ставала, здаецца, на круглы год.Чыгрынаў.
2.толькімн. (запя́ткі, ‑аў). Месца для слугі, лакея за спінкай даўнейшага экіпажа. [Пан] ехаў сярэднім у карэце. Ахоўвалі яго два рослыя гайдукі, якія прымошчваліся на занятках.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)