Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРАФ (ням.
(Graf),
У раннім сярэдневякоўі ў Зах. Еўропе службовая асоба, якая прадстаўляла ўладу караля ў графстве. У час феад. раздробленасці ператварыліся ў незалежных буйных феадалаў. Пазней граф — дваранскі тытул; у Расіі ўведзены Пятром I у 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
высокапраасвяшчэ́нстван.царк. (тытулізваротдакардыналаў) Eminénz f -, -en;
Ва́ша высокапраасвяшчэ́нстваÉure Eminénz
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
шах
(перс. šah = цар, кароль)
1) тытул манарха ў некаторых краінах Усходу, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул;
2) нападзенне якой-н. фігуры на караля праціўніка ў шахматнай гульні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АГА́ (цюрк. пан, старэйшы брат),
тытул малодшых і сярэдніх военачальнікаў у Асманскай імперыі. Надаваўся таксама камандзіру янычараў і начальнікам некаторых груп прыдворных слуг, часам генеральскі чын (напр., янычарскі ага). У сучаснай Турцыі форма звароту да заможнага землеўладальніка, радзей — складовая частка імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
lady[ˈleɪdi]n.
1. да́ма, па́ні
2. Lady лэ́дзі (тытул);
Lady Diana лэ́дзі Дыя́на
3. the ladiesBrE, infml жано́чы туале́т
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
контрты́тул
(ад контр- + тытул)
дадатковы тытул на левай старонцы развароту кнігі, што змяшчае выхадныя дадзеныя пераважна ў шматтомных або серыйных выданнях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАЛА́Й-ЛА́МА [ад манг. далай — мора (мудрасці) + лама],
тытулпаліт. (да 1951) і духоўнага ўладыкі тыбецкага народа; першасвяшчэннік ламаісцкай царквы (гл.Ламаізм). З’яўляецца таксама духоўным аўтарытэтам будыстаў тых тэрыторый, што апынуліся пад уплывам тыбецкай цывілізацыі (Манголія, Бурація, Тува, Калмыкія і інш.). Тытул Д.-л. ўстаноўлены ў 1391. Д.-л. — абаронца веруючых, зямное ўвасабленне Авалакітэшвары, будысцкай персаніфікацыі міласэрнасці. Вядома 14 носьбітаў тытула Д.-л., якіх веруючыя прымаюць за аднаго. Лічыцца, што Д.-л. не памірае, а пераўвасабляецца ў дзіця, якое нараджаецца ў час смерці Д.-л.
Першым Д.-л. быў Гедундуб (1391—1474). 5-ы — Агван Лабзан Джамцо падпарадкаваў сваёй уладзе амаль увесь Тыбет, ператварыў яго ў тэакратычную дзяржаву; вядомы як гісторык і літаратар, стваральнік новай драматургіі містэрый цам (свята ў масках). 14-ы Тэндзін Г’ягсо (Д.-л. з 1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІ́СТР (ад лац. magister начальнік, настаўнік),
1) у Стараж. Рыме тытул некаторых службовых асоб (М. конніцы).
2) У Візантыі — высокі прыдворны тытул.
3) У сярэдневяковай Зах. Еўропе — кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна (часцей Вялікі М.); выкладчык т. зв. сямі свабодных мастацтваў (гуманіт. навук).
4) У Расіі 19 — пач. 20 ст. ніжэйшая вучоная ступень.
5) У некаторых краінах вучоная ступень сярэдняя паміж бакалаўрам і доктарам навук. Прысуджаецца асобам, якія скончылі ун-т або прыраўнаваную да яго навуч. ўстанову, маюць ступень бакалаўра, прайшлі дадатковы курс навучання (1—2 гады), здалі спец. экзамены і абаранілі магістэрскую дысертацыю. На Беларусі ўведзена ў 1995 з тэрмінам навучання 1,5—2 гады на базе вышэйшай адукацыі; папярэднічае званню кандыдата навук. Рыхтуюць М. магістратуры пры Нац. ін-це адукацыі, ун-тах і інш.ВНУ універсітэцкага тыпу.