Афарбаваць у чырвоны колер. Яшчэ толькі-толькі сонца паднялося з-за лесу і пачырваніла верхавіны сілцоўскіх хат.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Абл. Скалупаць. [Сёмка:] — Толькі, відаць, не скалупіш таго, што прыкіпела...Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАРЛІНГТО́НІЯ (Darlingtonia californica),
кветкавая насякомаедная расліна сям. сарацэніевых. Пашырана ў Паўн. Амерыцы (ад паўн. Каліфорніі да паўд. Арэгона). Расце на балоцістых глебах.
Шматгадовая травяністая расліна з карэнішчам і разеткай своеасаблівых гарлачыкападобных лістоў-пастак даўж. да 1 м. Кветкі адзіночныя, пялёсткі жаўтаватыя з чырванаватымі жылкамі. Плод — каробачка. Па краі ліста — цёмна-чырв. раздвоены лістападобны прыдатак. На ўнутр. паверхні ліст мае залозкі, якія выдзяляюць нектар, што прываблівае насякомых. Сценкі лістоў-пастак укрыты валаскамі, якія дазваляюць насякомым рухацца толькі ўнутр ліста, дзе яны гінуць у вадкасці, што выдзяляе расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЯНЕ́ННЕ,
найбольш агульная форма быцця ўсіх аб’ектаў і з’яў, што ўяўляе сабой усялякі рух і ўзаемадзеянне, пераход з аднаго стану ў другі. Уключае ў сябе любыя пераўтварэнні форм руху, усе працэсы развіцця, а таксама ўзнікненне новых з’яў у свеце. Ахоплівае колькаснае павелічэнне ці змяншэнне характарыстык цел і іх якасныя трансфармацыі. Гістарычна змяняюцца не толькі любыя канкрэтныя ўласцівасці цел, але і самі законы руху матэрыі. У філасофіі З. заўсёды проціпастаўляецца спакой і ўстойлівасць цел, але і самі яны адносныя, таму што з’яўляюцца прыватным выпадкам і вынікам агульнага руху матэрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМАРЫ́Н, лактон o-оксікарычнай кіслаты,
бясколерныя крышталі з пахам толькішто скошанага сена. Знаходзіцца ў выглядзе глюказідаў у многіх раслінах: баркуне, зуброўцы і інш. Растваральны ў спірце і эфіры, дрэнна — у вадзе. У прам-сці К. атрымліваюць з саліцылавага альдэгіду і воцатнага ангідрыду. Выкарыстоўваецца як духмянае рэчыва ў вытв-сці тытунёвых вырабаў і парфумернай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАЛУ́ЧАНЫЯ ЛІ́КІ, камплексна спалучаныя лікі, два камплексныя лікі, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго толькі знакам уяўнай часткі:
і
. Сума і здабытак С.л. — сапраўдныя лікі. Калі z з’яўляецца коранем мнагаскладу з сапраўднымі каэфіцыентамі, то таксама з’яўляецца коранем таго ж мнагаскладу і мае такую ж кратнасць, што і z.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЫ́ЛА І ХАРЫ́БДА, Скіла і Харыбда,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскія пачвары, якія жылі каля вузкага праліва і падпільноўвалі мараходаў. Сцыла ўяўлялася пачварай з 6 сабачымі галовамі, трыма шэрагамі зубоў і дванаццаццю нагамі, Харыбда — у выглядзе страшэннага віру, што тройчы ў дзень усмоктваў і вывяргаў ваду. Праплыць паміж С. і Х. здолелі толькіарганаўты і Адысей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРО́Н,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі перавозчык душ памерлых у Аід. Лічыўся сынам Нікты і яе брата Эрэба. Яго ўяўлялі змрочным старым у рыззі. Паводле міфаў, Х. перавозіў душы памерлых (толькі тых, хто пахаваны ў магіле) у лодцы па рэках падземнага царства, за што браў з іх плату памерам у адзін абол, які звычайна пры пахаванні клалі нябожчыкам пад язык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПО́НАЧНАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,
злучэнне вала і надзетай на яго дэталі (зубчастага кола, шківа, муфты і інш.) з дапамогай шпонкі. Бываюць з зацяжнымі шпонкамі (пасаджаныя з нацягам), што перадаюць акружныя і восевыя намаганні, і з незацяжнымі шпонкамі (са свабоднай пасадкай), якія перадаюць толькі акружныя намаганні.
Шпоначнае злучэнне: а — з прызматычнай шпонкай; б — з сегментнай шпонкай; 1 — шпонка; 2 — ступіца.