летні сорт яблыні канадскага паходжання; сеянец сорту Мекінтош ад свабоднага апылення. Раянаваны на Беларусі, акрамя Віцебскай вобласці, з 1967.
Дрэва сярэднярослае, крона шырокаавальная, сярэдняй гушчыні. Сорт сярэднезімаўстойлівы. Моцна пашкоджваецца паршой у вільготныя гады. На сеянцавых прышчэпах пладаносіць на 5—6-ы, на клонавых — на 3-і год. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), зеленавата-белыя з ярка-чырв. паласатым румянцам. Мякаць белая, сакавітая, далікатная, кісла-салодкая, з моцным прыемным пахам. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАСІ́ЧНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
тып агульнай сярэдняй адукацыі, які прадугледжвае сістэматычнае вывучэнне грэч. і лац. моў, матэматыкі як гал. прадметаў. Узнікла ў Зах. Еўропе ў эпоху Адраджэння. Паводле сцвярджэння ням. педагога і даследчыка старажытнасці І.М.Геснера, толькі пры дапамозе К.а. стала магчымым пераадолець варварства сярэдневякоўя. У 19 ст.навуч. ўстановы з класічнай праграмай (гімназіі, ліцэі і інш.) былі асн. тыпам сярэдняй школы, якая рыхтавала да паступлення ва ун-т. На Беларусі К.а. давалі старэйшыя класічныя гімназіі: Мінская, Віцебская, Магілёўская, Слуцкая, Гродзенская. Без істотных змен К.а. захоўвалася ў Еўропе і Амерыцы да пач. 20 ст., калі паступова стала саступаць месца рэальнай адукацыі. У некаторых краінах (Вялікабрытанія, Германія) К.а. існуе як адзін з альтэрнатыўных кірункаў навучання ў сярэдняй школе. Сучасная тэорыя К.а. заснавана на псіхал. здольнасці пераносу ведаў і навыкаў, атрыманых у адной галіне, у любую іншую сферу чалавечай дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыста́льны
(ад лац. distare = знаходзіцца на адлегласці)
самы аддалены ад сярэдняй плоскасці цела (пра частку цела, орган); проціл.таксімальны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кваліфіка́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. кваліфікаваць.
2. Ступень годнасці, падрыхтаванасці да якой‑н. працы. Рабочы сярэдняй кваліфікацыі. Спецыяліст высокай кваліфікацыі. Павышаць кваліфікацыю.
3. Прафесія, спецыяльнасць. Набыць кваліфікацыю. □ Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацый: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі.Кулакоўскі.
[Ад лац. qualis — якой якасці і facere — рабіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёмістасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго‑н.; унутраны аб’ём. Ёмістасць рэзервуара. Ёмістасць транспартных сродкаў. □ Набралі мы посуд сярэдняй ёмістасці і пайшлі.Дубоўка.
2.перан. Якасць ёмістага (у 2 знач.). Ёмістасць параўнанняў.
3.Спец. Пасудзіна для захоўвання чаго‑н. Напоўніць ёмістасці газам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чайхана́, ‑ы, ж.
Чайная (у 1 знач.) у краінах Сярэдняй Азіі і ў Іране. Падышах памаленьку праз горад ідзе, на сады пазірае, на розных людзей. Як працуюць яны, як гуляюць яны... Так, урэшце, дайшоў да адной чайханы.Дубоўка.Па лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там [у кішлаках].Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шко́льнік, ‑а, м.
Вучань пачатковай ці сярэдняй школы. Школьнікі, а з імі і меншыя хлопцы паскідалі шапкі і, адзін перад адным, як гусі, загаманілі: «Дзень добры! Дзень добры!..»Брыль.Паглядзіце, як свежымі ранкамі, Калі ўмытыя ліпы расой, Нашы школьнікі з поўнымі ранцамі Прабягаюць вясёлай гурмой.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАГ, таг,
цюрк. назва хрыбтоў ці гор у Турцыі, Іране, на Каўказе, у Крыме, Сярэдняй Азіі, Сіньцзяні (напр., хр. Капетдаг, г. Аюдаг).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКАЎСКІ,
летні сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Атрыманы з сеянцаў сорту Лаўфам свабодным апыленнем. На Беларусі перспектыўны для вырошчвання ў прамысл. і прысядзібных садах.
Дрэва сярэднярослае, з кронай сярэдняй гушчыні, круглаватай формы, расце хутка. Сорт высокаўраджайны, сярэднеўстойлівы да паршы. Пладаносіць на клонавых прышчэпах на З-і год пасля пасадкі, на насенных — на 5-ы год. Плады буйныя (сярэдняя маса 160 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Асн. афарбоўка зялёная, покрыўная — размытая цёмна-чырвоная. Мякаць белая, сярэдняй шчыльнасці, сакаўная, салодкая, са слабым пахам. Збор пладоў у жн.; захоўваюцца месяц.
Засн. ў 1957 у Мінску як кааператыўны тэхнікум. У 1967 на базе тэхнікума створана прафес.-тэхн. вучылішча па падрыхтоўцы кадраў масавых прафесій. У 1993 тэхнікум і вучылішча аб’яднаны ў комплекс. Тэхнікум рыхтуе тавараведаў. Спецыяльнасць (1999/2000 навуч.г.): камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй і на базе профільнага прафес.-тэхн. вучылішча. Навучанне дзённае і завочнае. Вучылішча на базе сярэдняй адукацыі рыхтуе прадаўцоў харч. і нехарч. тавараў і афіцыянтаў-буфетчыкаў. Навучанне ў комплексе па накіраванні спажывецкага т-ва бясплатнае, пры самаст. паступленні — платнае.