ПІ́МАНАЎ (Сяргей Іванавіч) (н. 7.5.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-рмед.н. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1979), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой дыягностыцы, гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Ультразвуковое исследование мочевого пузыря, мочеточников и почек. Витебск, 1998 (разам з С.В.Капусціным);
Современные принципы антихеликобактерной терапии у больных язвенной болезнью и хроническим гастритом // Мед. новости. 2000. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адно́сіна, ‑ы, ж.
1. Лік, які атрымліваецца ад дзялення адной велічыні на другую. Геаметрычная адносіна. Лік, які паказвае, колькі працэнтаў дадзены лік складае ад другога ліку, называецца працэнтнай адносінай.
2. Дзелавая папера з запытаннем ці паведамленнем аб чым‑н. Сяргей пачаў разбіраць прысланыя ўчора адносіны і распараджэнні.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засяро́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., начым і без дап.
Засяродзіць, сканцэнтраваць сваю ўвагу, волю, думкі, інтарэсы і пад. Выслухаўшы цётку Арыну, Сяргей паспрабаваў засяродзіцца на чым-небудзь адным, але думкі збіваліся і блыталіся.Сіўцоў.[Джулія] на момант засяродзілася, акругліла вочы, услухалася, здавалася, толькі цяпер усвядоміўшы, што .. [ёй і Івану] тут пагражала.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛАГАРАЗУ́МАЎ (Сяргей Аляксеевіч) (1921, г. Варонеж, Расія — 1942),
арганізатар падп. камсамольскіх груп у Мінску ў Вял.Айч. вайну. З лета 1941 у акупіраваным Мінску на падп. рабоце, з кастр. па заданні падполля на рабоце ў паліцыі, з мая 1942 на нелегальным становішчы. Прымаў удзел у выданні падп.газ. «Звязда», лістовак. Выконваў спецзаданні Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. У кастр. 1942 арыштаваны фашыстамі і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛКО́НСКІ (Сяргей Рыгоравіч) (19.12.1788, г. Ачакаў, Украіна — 10.12.1865),
дзекабрыст. Генерал-маёр, князь. Удзельнік вайны 1812, замежных паходаў рус. арміі 1813—14. З 1820 чл.«Саюза працвітання», з 1821 чл.Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Разам з В.Л.Давыдавым кіраваў Каменскай управай, наладжваў сувязі з Паўночным таварыствам дзекабрыстаў. Прыхільнік «Рускай праўды» П.І.Песцеля. Прыгавораны да смяротнай кары, замененай пажыццёвай катаргай. Вярнуўся з Сібіры ў 1856. Аўтар «Запісак».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛАМЕ́ЙКА (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 24.9.1956, г.п. Воранава Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі, адначасова з 1987 у БДУ. Навук. працы па штучным інтэлекце, апрацоўцы відарысаў і распазнаванні вобразаў, сістэмах машыннага зроку.
Тв.:
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦАПУ́РА (Сяргей Сцяпанавіч) (15.2.1919, в. Гдзень Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 17.3.1998),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Калінінскім, 1-м, 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель танка старшына М. вызначыўся ў студз. 1945 у баях пры вызваленні г. Сахачаў і Інавроцлаў (Польшча). Да 1965 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бестакто́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бестактоўнага; адсутнасць такту. Бестактоўнасць пытання. □ Алёшка спачатку змоўк, абураны бестактоўнасцю Рыгора, а потым усё больш і больш пачаў гарачыцца, даказваць.Ляўданскі.
2. Бестактоўны ўчынак. Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна і ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́йгрыш, ‑у, м.
1. Народная інструментальная мелодыя, часцей танцавальная.
2. Ненатуральнасць, штучная напружанасць (у ігры артыста і наогул у паводзінах, манерах). Без усякай экзотыкі і найгрышу жыве артыстка багатым унутраным жыццём гераіні.«Маладосць».Сяргей зразумеў, што Волька гаворыць усё гэта шчыра, што ні ў чым у яе няма найгрышу.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцепану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Зрабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела (часцей плячыма). Сяргей сцепануў плечуком і не адказаў.Крапіва.Ніна галавою сцепанула, каб пазбыцца гэтага непрыемнага ўяўлення.Лобан.//безас. Пра міжвольны сутаргавы рух, скарачэнне мышцаў. — Ага!.. — гукнуў з усёй моцы Косцік. Шурку ажно сцепанула.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)