1. Які ўтварае пэўную сістэму; пабудаваны паводле пэўнага плана. Сістэматычнае апісанне. Сістэматычны каталог.// Які заснаваны на пэўнай сістэме; строга паслядоўны, планамерны. Сістэматычныя заняткі па замежнай мове. □ Выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, [Купала] змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі.Ярош.
2. Пастаянны, рэгулярны. Сістэматычнае павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных. Сістэматычнае наведванне заняткаў па фізкультуры. □ Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй.Машара.
3. Які мае адносіны да сістэматыкі (у 2 знач.). Від — гэта ніжэйшая сістэматычная адзінка сучаснай класіфікацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ГРЫ,
адно з плямён палабскіх славян. Каля 600 г.н.э. засялілі тэр.сучаснай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн (Германія) паміж Кільскай і Любекскай бухтамі — т.зв. Вагрыю (цэнтр — Старград). Уваходзілі ў склад дзяржавы бодрычаў. У час экспансіі на Угерм. кароль Атон I
заснаваў тут у 948—968 місіянерскае епіскапства Ольдэнбург (знішчана паўстанцамі-ваграмі ў 983). У 1138—39 Вагрыя заваявана ням. графствам Гольштэйн; вагры былі вынішчаны ці анямечаны. Крыніца па гісторыі ваграў — «Славянская хроніка» свяшчэнніка Гельмальда з Босаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САВА (Тамара Цімафееўна) (н. 30.10.1920, г. Каменка Пензенскай вобл., Расія),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1955). У 1961—76 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1957 выступае ў перыяд. друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па пытаннях драматургіі і т-ра. Даследуе дзейнасць бел.тэатр. калектываў па ўвасабленні на сцэне класічнай і сучаснай зарубежнай драматургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІЯГЕНЕ́З (ад а... + біягенез),
утварэнне арган. злучэнняў, пашыраных у жывой прыродзе, па-за арганізмам і без удзелу ферментаў. У шырокім сэнсе абіягенез — узнікненне жывога з нежывога, зыходная гіпотэза сучаснай тэорыі паходжання жыцця на Зямлі абіягенным шляхам (належыць А.І.Апарыну і Дж.Холдэйну). Магчымасць абіягенезу ўпершыню даказана ў 19 ст. штучным сінтэзам мачавіны. У сярэдзіне 20 ст. эксперыментальна ажыццёўлены абіягенны сінтэз бялковападобных і інш.арган. рэчываў ва ўмовах, якія ўзнаўляюць умовы першабытнай Зямлі. Гл. таксама Біягенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХАЗА́ЎРЫ (Archosauria),
самы вялікі падклас выкапнёвых паўзуноў. 5 атр.: тэкадонты (зыходная група архазаўраў), кракадзілы, дыназаўры яшчара- і птушкатазавыя, птэразаўры (лятучыя яшчары). Знойдзены ў адкладах верхняй пярмі на ўсіх кантынентах. Насялялі сушу, прэсныя і марскія воды, паветра.
Даўж. да 35 м, маса да 50 т. Пярэднія канечнасці карацейшыя і слабейшыя за заднія. Чэрап з дзвюма скроневымі ўпадзінамі. У многіх скурны панцыр. Драпежнікі і раслінаедныя. У сучаснай фауне прадстаўлены толькі кракадзіламі. Ад архазаўраў паходзяць птушкі.
Да арт.Архазаўры: птушкатазавы дыназаўр ігуанадонт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭНСБУ́РГСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Ahrensburgian),
археалагічная культура познапалеалітычных плямёнаў, якія ў 10—9 тысячагоддзях да нашай эры насялялі Поўнач сучаснай тэрыторыі Германіі і Нідэрланды. Назва ад мясцовасці Арэнсбург (ФРГ), дзе выяўлены рэшткі познапалеалітычных і мезалітычных стаянак. Асобныя групы носьбітаў Арэнсбургскай культуры праніклі на тэрыторыю Усходняй Еўропы і, як мяркуюць, далі пачатак грэнскай культуры. Насельніцтва жыло на кароткачасовых стаянках з наземнымі жытламі круглаватай, авальнай ці трохвугольнай формы, займалася паляваннем на паўночнага аленя. Большасць прылад працы вырабляла з крамянёвых адшчэпаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТРЫБУ́Т (ад лац. attributum дадзенае, надзеленае) у філасофіі, неабходная, істотная ўласцівасць прадмета ці з’явы. Тэрмін вядомы з часоў Арыстоцеля, які адрозніваў пастаянны атрыбут ад выпадковых станаў (акцыдэнцый). Дэкарт разглядаў атрыбут як асн. ўласцівасць субстанцыі. Таму атрыбут цялеснай субстанцыі ў яго выступаў як працягласць, а атрыбут духоўнай субстанцыі — як мысленне. Спіноза лічыў працягласць і мысленне атрыбутам адзінай субстанцыі. Франц. матэрыялісты 18 ст. атрыбутам матэрыі лічылі працягласць і рух, а некаторыя (Дзідро, Рабінэ) — мысленне. Тэрмін выкарыстоўваецца і ў сучаснай філасофіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Г,
чацвёртая літара беларускага і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай Г («глаголь»), утворанай графічным відазмяненнем візант. («гама»). У старабел. графіцы абазначала фрыкатыўны заднеязычны гук «г», а ў складзе дыграфа «кг» перадавала выбухны «г» у запазычаных словах («кганак», «паракграф»). У сучаснайбел. мове абазначае і фрыкатыўны заднеязычны («гара», «глеба»), і выбухны («гонты», «гузікі») гук, а таксама глухі заднеязычны «х», які ўтвараецца ў выніку аглушэння «г» на канцы слоў і перад глухімі зычнымі («мурог», «лёгкі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЦКІ ЗА́МАК.
Існаваў 14—17 ст. ў сярэдневяковым г.Друцк (каля сучаснайв. Друцк Талачынскага р-на Віцебскай вобл.). Быў абнесены высокім валам і глыбокім ровам. Звесткі пра замак ёсць у дакументах за 1544, 1545 і 1549, у «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581) А.Гваньіні. Д.з. пастаянна пазначаўся на картах Еўропы за 1562, 1589, 1595 і 1613. Заняпаў, верагодна, у сярэдзіне 17 ст. У дакументах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пра Д.з. не ўпамінаецца.
бел. кампазітар. Скончыла Бел. акадэмію музыкі (1991, клас Дз.Смольскага). Працуе ў тэхніках муз. авангарда. Чл.Бел. асацыяцыі сучаснай музыкі. Сярод асн. твораў: «Супрэматызмы» для сімф. аркестра (1993, 1-я прэмія на міжнар. конкурсе «Musik and Earth», Сафія, 1996), «Нумерацыі для аркестра», «АУМ» для мяшанага хору і сімф. аркестра, «Крышталь у святле промня» для камернага ансамбля, «Алегорыя» для сапрана, барытона і камернага ансамбля, «Лічбы» для фп., электронная кампазіцыя «Conus sonoris».