Сярэдні па часу выспявання сярод позніх сартоў. Сярэдняпозні сорт бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́кстра, нескл.прым.
Самы лепшы, найвышэйшы (пра сорт, якасць, гатунак тавару). Масла экстра.
[Ад лац. extra — звыш меры, занадта.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́ра, ‑ы, ж.
1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша там вецер галінкі маладых бэр і антонавак?Якімовіч.
2. Плод гэтай грушы. Ранішнімі першымі замаразкамі мерзлі перад вокнамі спелыя бэры.Чорны.
•••
Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт грушы.
Слуцкая бэра — сорт бэры, якая распаўсюджана ў Беларусі на Случчыне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віноўка ’сорт яблык’ (Сцяшк.), рус.варон.вино́вка ’сорт вінных яравых яблык’. Утворана ад прыметніка віновы (параўн. польск.winowy ’вінны’) і суф. ‑к‑a. Гл. яшчэ вінёўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сапера́ві
(груз. saperavi)
вінны сорт грузінскага вінаграду, а таксама сорт вінаграднага віна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
bergamota
ж.бат. бергамот (дрэва; сорт грушы)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЫ́НЯ (Melo),
род аднагадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. Вядома 15 відаў (у культуры 9). Радзіма — Сярэдняя і М. Азія. Вырошчваецца ў краінах з сухім, цёплым кліматам. На Пд Беларусі ў аматарскіх пасевах вырошчваюць Д. звычайную, ці сталовую (M. sativus).
Д. звычайная — расліна з паўзучым сцяблом даўж. да 3—4 м, укрытым цвёрдымі валаскамі. Лісце на доўгіх чаранках, суцэльнае або лопасцевае, апушанае, з вусікамі ў пазухах. Кветкі часцей аднаполыя, ярка-жоўтыя, развіваюцца ў пазухах лісця. Плод — шматнасенная несапраўдная ягада з сакаўной, салодкай, духмянай мякаццю, багатай цукрам (да 18%), вітамінам С (да 60 мг%), карацінам, мінер. солямі. Каштоўная харч., дыетычная культура. З мякаці атрымліваюць мёд (бекмез). Сарты: Калгасніца, Грунтавая грыбаўская, Алтайская.