*Матальга́ць, драг.матальга́тэ ’рабіць частыя махі’ (Нар. лекс.). Укр.метеллюга́ти, ’віляць, выкручвацца’, рус.новасіб.мотола́зить, урал.матало́сить ’бязладна махаць рукамі’. У выніку падаўжэння асновы дзеяслова матляць < мата́ць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑га‑. Параўн. ст.-рус.мотолыга ’матыка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руч (ручь) ’выгода’, ’парука’, сюды ж рука́ ’выгода, зручнасць’: тобе рука тыды ѣхаць (Нас.), ’у самы раз, спадручна’ (ТС). Прыслоўнае ўтварэнне ад рука (гл.) па тыпу аберуч ’дзвюма рукамі’, насустрач і пад. (гл. Карскі 2–3, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абе́руч, прысл.
Разм. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што‑н.). Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абла́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Абшукаць, абмацаць. Аблапаўшы рукамі ўсе кішэні і не знайшоўшы нічога, Васіль выцягнуў са штаноў папружку.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зяха́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.
Разм. Хапаць паветра раскрытым ротам. Жанчыны хапаліся рукамі за грудзі і зяхалі разяўленым ротам, як рыба на беразе.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўгару́кі, ‑ая, ‑ае.
З доўгімі рукамі. З выгляду гэта быў падлетак, худы, даўгарукі, з тонкай шыяй, а па хадзе, па прыгорбленай постаці — мужчына.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўадкры́ты, ‑ая, ‑ае.
Не зусім адкрыты, прыадкрыты. Абхапіўшы рукамі маладую сасоначку, .. [Ніна] стаяла з паўадкрытымі вуснамі і ўважліва глядзела на мяне, нібы чагосьці чакала...Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Выкачацца, запэцкацца ў што‑н. Уладзік замахаў рукамі, абсмактаная скарынка выпала з рукі і ўкачалася ў сянную пацяруху.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ДНАЕ ПО́ЛА, ватэрпола,
камандная спартыўная гульня з мячом у басейне; адзін з водных відаў спорту. Гуляюць 2 каманды па 7 чал. на воднай пляцоўцы 30 × 20 м (глыб. не менш за 1,8 м). Пасярэдзіне больш кароткіх бакоў пляцоўкі ўстаноўлены вароты шыр. 3 м, выш. 0,9 м. Гульня доўжыцца 4 перыяды па 5 мін кожны (улічваецца чысты час). Мэта гульні: перадаючы мяч партнёрам, кожная з каманд імкнецца закінуць яго ў вароты саперніка. Стыль плавання адвольны, мяч можна весці і кідаць адной рукой (дзвюма рукамі гуляе толькі варатар). Парушэнне правіл караецца перадачай мяча праціўніку ці (за грубую гульню) выдаленнем парушальніка на 45 с або да прапушчанага гола.
Узнікла воднае пола ў Вялікабрытаніі ў 2-й пал. 19 ст. Да пач. 20 ст. стала развівацца і ў інш. краінах. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900. Праводзяцца чэмпіянаты Еўропы (з 1926), свету (з 1973). З 1926 дзейнічае К-т воднага пола пры Міжнар. аматарскай федэрацыі плавання (ФІНА). На Беларусі развіваецца з 2-й пал. 1940-х г. Чэмпіянаты краіны з 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ЦЯЖКА,
метад лячэння пашкоджанняў (пераломы, вывіхі) і некаторых захворванняў апорна-рухальнага апарата. Пры выцяжцы пераадольваецца мышачная рэтракцыя, адбываецца паступовае расцягвальнае дзеянне на пэўную вобласць цела для ліквідацыі дэфармацый і зрушэння адломкаў пры пераломе. Выкарыстоўваюцца шыны і апараты, фігурныя артапедычныя падушкі, для ліквідацыі зрушэння адломкаў па шырыні — петлі для ўпраўлення і фіксацыі.
Адрозніваюць выцяжку кароткачасовую (аднамомантную) і працяглую (пастаянную). Аднамомантная выцяжка робіцца рукамі хірурга для ўпраўлення адломкаў пры пераломах ці сустаўных канцоў касцей пры вывіхах. Пастаянную выцяжку робяць грузам з дапамогай спец. інструментаў і апаратаў для ўпраўлення адломкаў і ўтрымання іх у пэўным стане да з’яўлення касцявога мазаля. Выкарыстоўваюць пастаянную клеевую выцяжку як самастойны метад лячэння пераломаў сцягна ў дзяцей і забеспячэння спакою пашкоджаных канечнасцей і шкілетную выцяжку, як правіла, у дарослых, для ўпраўлення пераломаў ніжніх канечнасцей. Сістэма выцяжкі ўключае: правільную ўкладку пашкоджанай канечнасці і хворага, велічыню грузу, петлі для ўпраўлення і фіксацыі, спалучэнне шкілетнай цягі і клеевай выцяжкі і інш. Падводная выцяжка (вертыкальная і гарызантальная) спалучае пастаянную выцяжку з уздзеяннем вады. Выкарыстоўваюць яе пры астэахандрозах пазваночніка.