аддзелачная апрацоўка металаў рэзаннем на ханінгавальным станку, разнавіднасцьабразіўнай апрацоўкі. Выконваецца дробназярністымі абразіўнымі брускамі, што манціруюцца на галоўцы (хоне). Робіцца пасля шліфавання, чыставога або прэцызійнага расточвання, разгорткі ці працягвання. Х. апрацоўваюць цыліндрычныя скразныя, глухія і ступеньчатыя адтуліны, вонкавыя паверхні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
геліятро́п, ‑а, м.
1. Дэкаратыўная раслі; на сямейства агурочнікавых з ліловымі ці белымі пахучымі кветкамі.
2. Мінерал зялёнага колеру з чырвонымі крапінкамі, разнавіднасць халцэдону (служыць матэрыялам для дробных мастацкіх вырабаў).
3. Геадэзічны інструмент для дакладнага вымярэння гарызантальных вуглоў.
[Ад грэч. hēlios — сонца і tropos — паварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ру́ра ’труба’ (Цых.), ру́рка ’цыліндрычная трубка’ (Нас.), ’трубка, люлька’ (Сцяшк.). Запазычана з польск.rura, rurka, што адпавядаюць сучаснаму нямецкаму Rohr або Röhre ’труба’ (Брукнер, 469). Сюды ж рурцэ́нґі ’разнавіднасць абцугоў’: рурцэнґамі можна трупку закруціць (нясвіж., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БІЯГРА́ФІЯ (ад бія... + ...графія),
1) апісанне жыцця і дзейнасці чалавека; жанр гіст., маст., навук. прозы. У біяграфіі на аснове фактычнага матэрыялу разглядаецца працэс фарміравання чалавечай асобы ў сувязі з грамадскімі адносінамі пэўнай гіст. эпохі. Бываюць навук., маст., акад., папулярныя і інш.Разнавіднасць біяграфіі — аўтабіяграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІТАВА́ННЕ (ад ням. alitieren алітаваць),
дыфузійнае насычэнне паверхні метал. вырабаў алюмініем, разнавіднасцьалюмінавання. Выкарыстоўваецца для аховы сталяў, чыгуну, гарачатрывалых сплаваў на аснове нікелю і кобальту ад акіслення пры высокіх т-рах (да 1100 °C), змяншэння схоплівання паверхняў (напр., разьбовых злучэнняў пры эксплуатацыі ў вакууме), павышэння зносаўстойлівасці металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГА́ЦІНА,
старажытная халодная зброя, разнавіднасцьдзіды, пікі або кап’я, з шырокім масіўным двухбаковавострым наканечнікам, насаджаным на дрэўка (ратовішча). Напачатку выкарыстоўвалася як паляўнічая зброя, потым — на ўзбраенні гал. чынам пешых апалчэнцаў (пазней у некат. дзяржавах — конніцы); з пач. 18 ст. служыла толькі для палявання на буйнога звера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБСТЫТУ́ЦЫЯ (ад лац. substitutio стаўлю замест, перадаю ў замен),
1) назначэнне запаснога спадчынніка (субстытута) у завяшчанні.
2) У міжнар. праве — адна з форм матэрыяльнай адказнасці дзяржавы, разнавіднасць рэстытуцыі, якая ўяўляе сабой замену неправамерна знішчанай або пашкоджанай маёмасці, будынкаў, трансп. сродкаў, маст. каштоўнасцей, асабістай маёмасці і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТЫЦЭ́РК (ад грэч. kystis пузыр + kerkos хвост),
разнавіднасць лічынкі стужачных чарвей — фіны. Характэрна развіццё адной галоўкі з прысоскамі і кручкамі, укручанай у поласць пузыра. Развіваецца ў арганізме прамежкавага гаспадара — свінні, буйн. раг. жывёлы, зрэдку чалавека, выклікае цыстыцэркозы. У арганізме канчатковага гаспадара (напр., чалавека) ператвараецца ў дарослага чарвяка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пра́зем ’мінерал, разнавіднасць кварцу светла-зялёнай афарбоўкі’ (ТСБМ). Праз рус.пра́зем ’тс’ (параўн. Крукоўкі, Уплыў, 87) з ням.Prasem ’тс’; крыніцай з’яўляецца лац.prasinus ад грэч.πράσινος ’светла-зялёны, фарбы цыбулі’ (Мацэнаўэр, LF, 14, 81; Фасмер, 3, 353).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎТАРАДЫЯГРА́ФІЯ (ад аўта... + радыяграфія),
метад рэгістрацыі і вывучэння размеркавання радыеактыўных рэчываў у аб’ектах, якія даследуюцца; разнавіднасць радыяграфіі. Выяўляецца пры накладанні на аб’ект адчувальнага да радыеактыўнага выпрамянення фотаматэрыялу. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, тэхніцы, біялогіі, медыцыне і інш.
Да арт.Аўтарадыяграфія: аўтарадыяграма (адбітак), якая паказвае размеркаванне фосфару-32 у лісце памідора.