растра́льны
(лац. rostralis)
размешчаны бліжэй да пярэдняга канца цела; які адносіцца да рострума.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
субкартыка́льны
(ад суб- + лац. cortex, -ticis = кара)
падкоркавы, размешчаны ніжэй кары галаўнога мозгу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фо́рпік
(англ. forepeak, гал. voorpiek)
насавы адсек на караблі, размешчаны непасрэдна каля фарштэўня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паўпадва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да наўпадвала; размешчаны ў паўпадвале. Паўпадвальны пакой. □ Хлопец доўга вёў.. [мужчын] цёмнымі крывымі завулкамі, пакуль не прывёў да вялізнага складскога будынка. Паўпадвальнае памяшканне, куды яны спусціліся, было прасторнае. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадме́сце, ‑я, н.
1. Пасёлак, размешчаны непадалёку ад горада, але за яго межамі.
2. Ускраіна горада, далёкая ад цэнтра. Праз пярэднія дзверы.. [сябры] ўскочылі ў трамвай і доўга ехалі, пятляючы па ўскраінах гарадскога прадмесця. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІ́НКАЛЬН-ЦЭНТР (Lincoln Center),
комплекс устаноў мастацтваў у Нью Йорку. Размешчаны на в-ве Манхатан. Пабудаваны ў 1960-я г. пераважна на сродкі прыватных асоб (арх. У.К.Харысан). На тэр. цэнтра размешчаны зала Нью-Йоркскай філармоніі (1962), Т-р штата Нью-Йорк (1964; выступаюць нью-йоркскія гар. балет і гар. опера), Драм. т-р «Вівіян Бомант» (1965), Бібліятэка-музей выканальніцкіх мастацтваў (абодва 1965), «Метраполітэн-опера» (1966), Джульярдская муз. школа (1970). У парку каля Л.-ц. размешчана адкрытая эстрада для выступленняў вял. муз. калектываў.
т. 9, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мультыпле́ты
(лац. multipletus = складаны, шматкратны)
група спектральных ліній, якія размешчаны блізка адна ад другой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перыферы́чны
(ад перыферыя)
размешчаны на паверхні, аддалены ад цэнтра (напр. п-ая нервовая сістэма).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ют
(гал. hut = хата)
кармавая надбудова судна, дзе размешчаны жылыя каюты і службовыя памяшканні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тро́пік, ‑а, м.
1. Уяўны круг, які праходзіць паралельна экватару на адлегласці 23°27′ па поўнач або па поўдзень ад яго. Тропік Рака. Тропік Казярога.
2. Гарачы пояс зямнога шара, размешчаны паміж экватарам і гэтым кругам.
[Грэч. tropikos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)