прамыя, якія ляжаць у адной плоскасці і не перасякаюцца. У эўклідавай геаметрыі ў плоскасці праз усякі пункт, што не ляжыць на дадзенай прамой, праходзіць толькі адна прамая, якая не перасякае дадзеную. У Лабачэўскага геаметрыі ў плоскасці праз пункт C па-за дадзенай прамой AB праходзіць бясконцае мноства прамых, якія не перасякаюць AB, з іх паралельнымі да AB наз. толькі 2 — CE і CF. Прамая CE паралельная да AB у напрамку ад A да B, калі: пункты B і E ляжаць па адзін бок ад AC; CE не перасякае AB; усякі прамень унутры вугла ACE перасякае AB. Аналагічна вызначаецца прамая CF, паралельная да AB у напрамку ад B да A. У рыманавай геаметрыі П.п. не існуе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬСКІЯ ПАСЕ́ЛІШЧЫ,
населеныя пункты (вёскі, пасёлкі і інш.) па-за гарадскімі тэрыторыямі. Паводле колькасці жыхароў С.п. ўмоўна падзяляюцца на малыя (да 100), сярэднія (100—500) і буйныя (больш за 500 чал.). Найб. пашыраны с.-г. паселішчы, дзе жыхары заняты ў сельскай гаспадарцы; існуюць С.п. з іншай занятасцю (абслугоўванне чыг. станцый, лячэбных і сан.-курортных устаноў, у лясной гаспадарцы і інш.) і змешаныя. На Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 існуе 23 459 С.п. (3084 тыс.чал.), у т. л. малых вёсак — 16 774, сярэдніх — 5311, буйных — 1374. Дробныя С.п. найб. пашыраны на ПнЗ, буйнанаселеныя на Пд, у палескай зоне. Гл. таксама Сельскае насельніцтва.
Дз.М.Кудзелка.
Да арт.Сельскія паселішчы. Вёска Гуменаўшчына ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВЕ́ЦКІ РАЁН,
у Беларусі, на ПнУ Гродзенскай вобласці. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 31,0 тыс.чал. (1995); сярэдняя шчыльн. 19 чал./км², гарадскога 29%. Цэнтр — г.п. Астравец, 402 сельскія нас.пункты. 9 сельсаветаў: Астравецкі, Варнянскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Кемелішкаўскі, Міхалішкаўскі, Падольскі, Спондаўскі, Трокеніцкі.
Большая частка раёна ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны і паўд.-зах.ч.Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць выш. 140—180 м, найвыш. пункт 301 м (за 6 км на З ад в. Трокенікі). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны. Сярэдняя т-растудз. -5,9 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 600 мм за год. Вегетацыйны перыяд 189 дзён. Рэкі: Вілія з прытокамі Ашмянка, Страча, Сарачанка, Газоўка, Балошынка. На ПнСарачанская група азёраў, найб. Тумскае, Вераб’і, Каймін, Туравейскае. Вадасховішчы Альхоўскае і Янаўскае. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Пад лясамі 46,6% тэр. раёна, найб. масівы на З і Пн; пераважаюць хвойныя пароды, трапляюцца драбналістыя (бяроза, асіна, вольха).
Агульная пасяўная пл. 64,8 тыс.га, з іх асушана 13,8 тыс.га. На 1.1.1995 у раёне 15 калгасаў і 1 саўгас. Развіты малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца), кармавыя культуры, бульбу; з тэхнічных — лён-даўгунец і цукр. буракі. Агародніцтва. Пчалярства. Прадпрыемствы харч. (вытв-сць сухога абястлушчанага малака, масла), дрэваапр. (кардон, піламатэрыялы) прам-сці; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (кафля, цэгла). Торфапрадпрыемствы. Янаўская ГЭС. Раён перасякаюць чыгункі Маладзечна—Вільнюс, аўтадарога Полацк—Вільнюс. У раёне 12 сярэдніх, 12 базавых і 16 пачатковых школ, муз. школа, 22 дашкольныя ўстановы, 39 бібліятэк, 5 бальнічных устаноў, 24 фельчарска-акушэрскія пункты. Помнікі прыроды — геал. агаленне Камарышкі, Варнянскі парк. Помнікі архітэктуры: Міхайлаўскі касцёл (1663) у в. Міхалішкі, Георгіеўскі касцёл (19 ст.) у в. Варона, арх. ансамбль (18—19 ст.) у в. Варняны. Выдаецца раённая газ. «Астравецкая праўда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парале́ль, ‑і, ж.
1. Паралельная лінія. Правесці паралель.
2. Умоўная лінія, праведзеная па зямной паверхні паралельна экватару, усе пункты якой маюць аднолькавую геаграфічную шырату. Змыкайце рады Камінтэрна На ўсіх паралелях зямлі.Глебка.
3.перан. З’ява, якая можа параўноўвацца з іншай, аналагічнай з’явай. Канкрэтнасць гістарычнай паралелі, такім чынам, выпраўляла лінію абстрактных разваг героя, не даючы яму збіцца з пазіцый рэалізму.Лойка.// Параўнанне, супастаўленне. У шматлікіх работах аб творчасці Коласа робяцца паралелі паміж «Казкамі жыцця» і байкамі Крылова, алегорыямі Салтыкова-Шчадрына, Горкага і г. д.Навуменка.
[Ад грэч. parállēlos — які знаходзіцца, праходзіць побач.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЫЕНТАВА́ННЕ,
1) вызначэнне свайго месца знаходжання адносна напрамкаў свету, арыенціраў, элементаў рэльефу, а таксама напрамкаў руху. Праводзіцца з дапамогай компаса, карты, аэраздымка. Прыблізнае арыентаванне магчыма па мясцовых арыенцірах (натуральных і штучных), па Сонцы, Месяцы, зорках, а таксама радыё-, светлавых і гукавых сігналах.
2) Арыентаванне спартыўнае — спаборніцтвы па арыентаванні і хуткім перамяшчэнні на мясцовасці з выкарыстаннем буйнамаштабнай карты і компаса. Праводзяцца ў зададзеным кірунку (неабходна як мага хутчэй прайсці дыстанцыю паводле дакладна вызначанага і пазначанага на карце парадку), на маркіраванай мясцовасці (зімой на лыжах спартсмен рухаецца па адзначанай сцяжкамі трасе і наносіць на карту кантрольныя пункты), па выбранай трасе (зададзеную колькасць кантрольных пунктаў спартсмен знаходзіць на мясцовасці ў любой паслядоўнасці, выбіраючы свабодна па азімуце шлях да кожнага з іх). На Беларусі развіваецца з 1964. Чэмпіянаты свету з 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАТЭ́ТЫЯ (ад гама + грэч. thetos размешчаны) у матэматыцы, пераўтварэнне, пры якім кожнаму пункту М плоскасці або прасторы ставіцца ў адпаведнасць такі пункт М′, што выконваецца роўнасць SM′=k∙SM, дзе S — цэнтр і k — каэфіцыент гаматэтыі. Пункты М і М′ ляжаць на адной прамой з аднаго боку ад пункта S, калі k>0, і з розных бакоў, калі k<0; у прыватнасці, калі k = -1, атрымліваецца сіметрыя адносна пункта S. Пры гаматэтыі прамая пераходзіць у прамую; захоўваецца паралельнасць прамых і плоскасцей; захоўваюцца вуглы (лінейныя і двухграневыя); кожная фігура пераходзіць у падобную ёй фігуру і наадварот, дзве любыя падобныя фігуры атрымліваюцца адна з адной паслядоўным выкарыстаннем гаматэтыі і перамяшчэння. Гаматэтыя выкарыстоўваецца пры павелічэнні відарысаў (праекцыйны апарат, кіно), пры здымках плана мясцовасці (мензульная здымка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАНАРЫХТО́ЎЧЫЯ РАБО́ТЫ,
работы па валцы, тралёўцы і першаснай апрацоўцы дрэў, вывазцы лесаматэрыялаў. Выконваюцца лесанарыхтоўчымі прадпрыемствамі (леспрамгасы, адкрытыя акц. аб’яднанні, лесакамбінаты і інш.) і часткова арг-цыямі лясной гаспадаркі (лясгасы).
Для валкі дрэў адводзяць участкі спелага лесу (лесасекі). Выкарыстоўваюць бензаматорныя ланцуговыя пілы, машыны і агрэгаты для валкі і пакетавання, у т. л. валачна-сучкарэзна-распіловачныя. Ствалы (хлысты) транспартуюць у пункты першаснай апрацоўкі тралёвачнымі трактарамі або валачна-тралёвачнымі машынамі і вывозяць аўтамаб., чыг. або водным транспартам (лесавозамі). Аўтамабілі часта абсталёўваюць гідраманілулятарамі для аўтаномнага выканання пагрузачна-разгрузачных работ. У горных раёнах пашыраны канатны транспарт. На цэнтр. складах драўніну распілоўваюць на сартыменты, акорваюць, маркіруюць, штабялююць і рыхтуюць да адпраўкі. Склады абсталёўваюць распіловачнымі лініямі, сучкарэзна-распіловачнымі працэсарамі, ланцуговымі транспарцёрамі, пагрузачнымі кранамі і інш.Гл. таксама Лесанарыхтоўчая прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬ (ад лац. normalis прамы) да крывой (паверхні) у зададзеным пункце, прамая, што праходзіць праз зададзены пункт перпендыкулярна да датычнай прамой ці да датычнай плоскасці. Мае дастасаванні ў дыферэнцыяльнай геаметрыі, геам. оптыцы, механіцы і інш.
Плоская крывая мае ў кожным пункце (за выключэннем некаторых асаблівых пунктаў) адзіную Н. Прасторавая крывая ў кожным неасаблівым пункце мае бясконцае мноства Н., сукупнасць якіх утварае нармальную плоскасць. Н., якая ляжыць у судатычнай плоскасці (лімітнае становішча плоскасці, што праходзіць праз 3 пункты крывой пры імкненні адлегласці паміж імі да нуля), наз.галоўнай, а Н., якая праходзіць перпендыкулярна гэтай плоскасці — бінармаллю. Датычная, гал. Н. і бінармаль утвараюць рухомы трыэдр крывой.
Да арт.Нармаль. Рухомы трыэдр да крывой у пункце Μ: N — галоўная нармаль; B — бінармаль; T — датычная да крывой; P — нармальная плоскасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
панано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., чаго.
1. Прынесці за некалькі прыёмаў многа чаго‑н. [Ася:] — Мне ўжо і так маластоўскія дзяўчаты ўсяго пананосілі. — Бяры, бяры і папраўляйся, — весела кажам мы.Асіпенка.
2. Сваім рухам нанесці многа чаго‑н., утварыць што‑н. З акна былі відаць кучы камення на ўзлеску, ля поля, на іх ужо вецер пананосіў пылу.Чорны./убезас.ужыв.Цяжка прайсці вуліцай у Грынях ля Раінінай хаты, куды пананосіла зімою з Выганчыку горы снегу.Пташнікаў.
3. і што. Нанесці на паперу, карту, схему ўсё, многае. Пананосіць населеныя пункты на карту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траншэ́я, ‑і, ж.
1. Вузкі, глыбокі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны. І толькі я падышоў да берага, як з траншэі, якую калісьці выкапалі ўздоўж рэчкі мае салдаты, падняліся два хлопчыкі.Хомчанка.// Вузкі роў для хавання ад асколкаў снарадаў і бомбаў.
2. Доўгі роў, канава і пад., якія служаць для ўкладкі, захоўвання або вырошчвання чаго‑н. Траншэя для кабеля. □ Пры запаўненні траншэй будзе дабаўляцца мякіна, здробненая салома і іншыя кампаненты з такім разлікам, каб атрымаць корм высокай якасці.«Звязда».
3.Спец. Адкрытая горная вырабатка.
[Фр. tranchée.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)