аўстрыйскі ўрач-псіхіятр, заснавальнік сістэмы індывідуальнай псіхалогіі. З 1930-х г. жыў пераважна ў ЗША. У аснове яго вучэння прынцып унутр. адзінства псіхічнага жыцця асобы, адсутнасці трывалай мяжы і антаганізмаў паміж свядомасцю і бессвядомым. У тлумачэнні паводзін асобы апіраўся на разуменне канчатковай мэты, да якой імкнецца чалавек, падпарадкоўваючы ёй свае псіхічныя праявы. Паводле Адлера асн. рухаючай сілай развіцця асобы з’яўляецца імкненне да паўнаты і асабістай перавагі, якое рэалізуецца праз механізм кампенсацыі першаснага пачуцця непаўнацэннасці. Зрабіў уклад у распрацоўку праблем псіхапаталогіі, тэорыі сноў, вывучэння сац. фактараў уздзеяння на чалавечую псіхіку. Асн. працы: «Аб непаўнацэннасці органаў» (1907), «Аб нервовым характары» (1912), «(Тэорыя і практыка індывідуальнай псіхалогіі» (1920), «Чалавеказнаўства» (1928), «Сэнс жыцця» (1933) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНАЛ ((Bernal) Джон Дэсманд) (10.5.1901, г. Ніна, Ірландыя — 15.9.1971),
англійскі фізік, філосаф, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў навуказнаўства. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1937) і АН шэрагу краін, у т. л.СССР. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1922). Аўтар навук. прац у галіне фізікі, крышталяграфіі, біяхіміі, філас.праблем прыродазнаўства. У працах «Сацыяльная функцыя навукі» (1938), «Навука і грамадства» (1953), «Навука ў гісторыі грамадства» (1954) і інш. абагульніў дасягненні навукі ў цэлым, раскрыў яе філас. значэнне і ролю ў гісторыі чалавецтва, узаемасувязь навукі, тэхнікі і сац. умоў жыцця грамадства. Увёў у навук. ўжытак паняцце «навукова-тэхнічная рэвалюцыя», распрацаваў цэласную канцэпцыю дыялектыкі і перспектыў яе развіцця. У кн. «Свет без вайны» (1958) паказаў перспектывы мірнага выкарыстання дасягненняў навукі на карысць чалавецтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯЛІ́КАЯ СЯМЁРКА»
(англ. Group of Seven, G7),
прынятая з сярэдзіны 1970-х г. назва 7 найб. развітых краін свету: Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Канады, Францыі і Японіі. Назва ўзнікла ў сувязі са штогадовымі сустрэчамі кіраўнікоў гэтых дзяржаў для абмеркавання надзённых глабальных праблемпаліт. і эканам. развіцця і выпрацоўкі ўзгодненай палітыкі па іх вырашэнні. Першая сустрэча адбылася ў 1975 у Рамбуе (Францыя), удзельнічалі лідэры 6 краін. У 1976 да іх далучыўся прэм’ер-міністр Канады, з 1977 — прадстаўнік ЕЭС. З 1992 да ўдзелу ў сустрэчах «вялікай сямёркі» запрашаюць і прадстаўніка Расіі. На пач. 1990-х г. на долю краін «сямёркі» прыпадала больш за 50% сусв. валавога нац. прадукту і прамысл. вытв-сці, больш за 25% с.-г. прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́ВАРАНКАЎ (Мікалай Міхайлавіч) (7.8.1907, с. Стралецкія Выселкі Разанскай вобл., Расія — 5.8.1990),
сав. хімік і тэхнолаг. Акад.АНСССР (1962; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1930), дзе і працаваў (з 1948 рэктар). У 1962—88 дырэктар Ін-та агульнай і неарган. хіміі і Ін-та новых хім.праблемАНСССР. Навук. працы па агульнай і неарган. хіміі, тэхналогіі неарган. матэрыялаў. Даследаваў гідрадынаміку, Маса- і цеплаабмен у працэсах адсорбцыі, рэктыфікацыі, малекулярнай дыстыляцыі. Прапанаваў спосабы аптымізацыі некаторых стадый вытв-сці аміяку і азотнай к-ты, прамысл. метады атрымання ізатопаў азоту 15N і кіслароду 18O высокай канцэнтрацыі, спосабы раздзялення стабільных ізатопаў лёгкіх элементаў. Дзярж. прэмія СССР 1953, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНАЯ ЗО́НА,
тэрыторыя за межамі гарадской лініі, занятая лясамі, лесапаркамі і інш. зялёнымі насаджэннямі. Выконвае ахоўныя і сан.-гігіенічныя функцыі і з’яўляецца месцам адпачынку насельніцтва. Лясы З.з. належаць да лясоў I групы; у іх вылучаюць лесапаркавую частку, дзе дазваляюцца сан. і высечкі догляду, і лесагаспадарчую, дзе дазволены лесааднаўленчыя высечкі. На Беларусі З.з. вылучаюцца паводле пастаноў урада рэспублікі. Першыя створаны ў 1945 вакол гарадоў Асіповічы, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Брэст, Вілейка, Віцебск, Гомель, Гродна, Ліда, Мазыр, Маладзечна і Мінск. Агульная пл. З.з. склала 1,246 млн.га (1994). Самая вял. вакол Мінска (радыусам да 80 км). Каля абл. цэнтраў З.з. радыусам да 30 км, раённых — 10 км. Праекты З.з. распрацоўваюцца БелНДІ праблем горадабудаўніцтва.
Літ.:
Горохов В.А. Городское зеленое строительство. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧАНЮ́К ((Crucenyk) Пётр Аксенцьевіч) (12.7.1917, с. Плоць Рыбніцкага р-на, Малдова — 3.1.1988),
малдаўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Малдавіі (1982). Скончыў Літаратурны ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1958). Пісаў на малд. і рус. мовах. Першы паэт. зб-к «У промнях жыцця» (1939). У кнігах паэзіі «Франтавыя вершы» (1942), «Жывая крыніца» (1953), «Вяшчун вясны» (1967), «Чалавечнасць» (1978), «Слова і хлеб» (1982) і інш. паэтызацыя подзвігу народа ў гады Вял.Айч. вайны, асэнсаванне маральна-этычных і сац.-філас.праблем сучаснасці. Аўтар кніг публіцыстыкі «З роду ў род» (1960), «Колас і меч», прозы — «Залпы» (абедзве 1970). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, А.Бачыла, В.Коўтун, В.Шымук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГЕ́ЙКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 3.4.1948, в. Погіры Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1994). Скончыў БДУ (1974). З 1974 у НДІ прыкладных фіз.праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ; з 1988 — у БДУ. Навук. працы па оптыцы рассейвальнага асяроддзя, тэорыі інфарм.-вымяральных сістэм. Распрацаваў тэорыю і методыкі оптыка-фіз. дыягностыкі неаднароднага рассейвальнага асяроддзя пры адсутнасці апрыёрнай інфармацыі.
Тв.:
О возможностях измерения оптических характеристик рассеивающих сред с помощью подвижных лидаров (разам з М.М.Сяргеевым. Д.А.Ашкінадзе) // Изв. АНСССР. Физика атмосферы и океана. 1982. Т 18, № 12;
К определению опорных значений оптических характеристик в дистанционных измерениях // Оптика атмосферы и океана. 1997. Т. 10, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКЕ́ВІЧ (Сяргей Васілевіч) (2.10.1916, в. Стайкі Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 12.1.1996),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1971). Скончыў БДУ (1940). У 1946—81 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі (у 1952—58 нам. дырэктара, з 1958 заг. лабараторыі). З 1989 у ін-це радыяцыйных фіз.-хім.праблемАН Беларусі. Навук. працы па даследаванні элементарных працэсаў каталізу, па радыяцыйным каталізе, радыёлізе неарган. і арган. дыэлектрыкаў. Стварыў мед. прэпарат «Рондэкс» — заменнік плазмы крыві.
Тв.:
Реакции превращения этилена на алюмосиликатном катализаторе // Кинетика и катализ. 1963. Т. 4, вып. 5;
Исследование радиолиза высокополимеров глюкозы (у сааўт.) // Радиобиология. 1967. Т. 7, вып. 4. Радиолиз водяного пара в присутствии твердых тел (у сааўт.) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1995. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЕ́ВІЧ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 20.9.1938, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1986), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Скончыў БПІ (1961). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1966 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (у 1983—88 нам. дырэктара). З 1991 дырэктар Ін-та праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі, адначасова (з 1997) заг. кафедры Бел.тэхнал. ун-та. Навук працы па даследаванні механізма цепла- і масаабмену ў элементах энергет. установак, перспектывах развіцця энергетыкі на Беларусі, распрацоўцы сістэм ахаладжэння цеплавых і атамных электрастанцый.
Тв.:
Методы оптимизации параметров теплообменных аппаратов АЭС. Мн., 1981 (у сааўт.);
Математическое моделирование массо- и теплопереноса при конденсации. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАРАЎ (Георгій Міхайлавіч) (29.4.1934, с. Ківерычы Рамешкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 12.4.1997),
бел. вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу. Д-рхім.н. (1991). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1959). З 1975 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі (у 1988—94 заг. лабараторыі). Навук. працы па хім. тэхналогіі гаручых выкапняў, даследаванні хім. саставу і выкарыстанні тарфянога воску. Распрацаваў новыя спосабы вылучэння бітумаў з торфу і бурага вугалю, спосаб атрымання канцэнтратаў нафтавых меркаптанаў.
Тв.:
Эмульгирующиеся составы, содержащие торфяной воск (разам з Н.І.Лыч, Г.І.Крот) // Новые процессы и продукты переработки торфа. Мн. 1982;
Эфирные битумы торфа (разам з В.С.Голубевай, А.В.Гусінцавай) // Химия твердого топлива. 1988. №1.