це́раз, прыназ. з В.

1. Упоперак чаго-н., з аднаго боку на другі.

Перайсці ц. вуліцу.

Пабудаваць пераправу ц. раку.

2. Паверх чаго-н.

Пераскочыць ц. плот.

3. Праз, скрозь што-н. (пры назвах прадметаў, асяроддзя, праз якія хто-, што-н. праходзіць, пранікае).

Ісці ц. лес.

Залезці ц. акно.

Ц. шыбы ледзь прасочвалася святло.

4. Пры дапамозе каго-, чаго-н.

Перадаць прывітанне ц. знаёмага.

5. Праз некаторы час або праз некаторую адлегласць пасля чаго-н.

Сустрэліся ц. год.

Дрэўцы раслі ц. кожныя дзесяць метраў.

6. Па якой-н. прычыне, па віне каго-н.

Ц. яго многія пацярпелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́зкі, -ая, -ае; ні́жэйшы.

1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.

Нізкае дрэва.

Н. плот.

Ляцець нізка (прысл.).

2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.

Н. ціск.

Нізкая тэмпература.

3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.

Нізкая якасць драўніны.

4. перан. Подлы, ганебны.

Н. учынак.

Так рабіць нізказнач. вык.).

5. У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.

6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).

Н. бас.

Н. голас.

Спяваць нізка (прысл.).

|| памянш.-ласк. ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавалі́цца I сов., в разн. знач. перевали́ться;

п. на другі́ бок — перевали́ться на друго́й бок;

п. це́раз плот — перевали́ться че́рез забо́р

перавалі́цца II сов. (о шерсти и т.п.) переваля́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Nil magis amat cupiditas, quam quod non licet

Жаданне і страсць нічога не любіць больш, чым тое, што забаронена.

Страсть ничего не любит больше, чем то, что запрещено.

бел. Дзе плот ды дзядуля, там смачнейшыя дулі. Як кажуць «не», то хочацца ўдвайне. За высокім плотам слівы смачнейшыя. Чаго нельга, таго хочацца.

рус. Запретный плод сладок. Краденое яичко школьнику слаще. Чужая жена ‒ лебёдушка, а своя жена ‒ полынь горькая. Просватанная невеста всем хороша. В чужую жену чёрт ложку мёда кладёт. На запретный плод весь базарки дается.

фр. Chose défendue, chose désirée (Запрещенная вещь ‒ желанная вещь).

англ. The apples on the other side of the wall are the sweetest (Самые сладкие яблоки ‒ за забором).

нем. Verbotene Früchte schmecken am besten (Запретные плоды вкуснее всего). Verbotene Frucht ist süß (Запретный плод сладок).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Варава́ць1 ’абстаўляць умовамі, меркаваць’ (КЭС), варавацца ’насцярожвацца’ (КТС); ’асцерагацца, не асмельвацца’ (КПС); ’сцерагчыся, абавязвацца’, павароўвацца ’пабойвацца, асцерагацца’ (КЭС). Усе значэнні развіліся на падставе вараваць ’ахоўваць, зберагаць’, запазычання са ст.-в.-ням. warôn ’тс’, прадстаўленага ў большасці славянскіх моў: рус. варовать ’слухацца; захоўваць, абараняць’, ст.-рус. варовати ’тс’, укр. варувати, варовати(ся) ’тс’, ва́ра ’сцеражыся’, польск. warować ’умацоўваць; абумоўліваць’, чэш. varovati ’папярэджваць’, varovati se ’берагчыся’, славац. varovať ’сцерагчы; наглядаць за дзіцём’, серб.-харв. ва̏рати, варо̀вати ’ахоўваць’. Магчымасць шырокіх семантычных зрухаў пацвярджаецца аналагічнымі працэсамі ў іншых мовах; параўн. балг. ва́рам, ва́рвам (< серб.-харв.): ’ахоўваць > ахоўваць дзяцей > суцяшаць адцягваць увагу > ашукваць, хлусіць’ (БЕР, 1, 119). Гл. Фасмер, 1, 275; Рудніцкі, 1, 312; Брукнер, 601; Корбут, PF, 4, 515; Скок, 3, 565–566.

Варава́ць2 ’прытрымліваць плыт якарамі’ (КСТ). Да вараваць1. Магчыма таксама семантычнае запазычанне з польск. warować ’умацоўваць’.

*Варава́ць3, вароваць ’падсоўваць на сталюгах калодку пры дапамозе тапара’ (КСТ). Існуе вялікае гняздо слоў з гэтым коранем: рус. вор, во́раплот, агароджа’, верать ’соваць, укладваць’, (за)вереть ’заперці’, вар, варок ’двор для скаціны’, бел. вур, ворйе, ворынаплот з доўгіх жэрдак’ (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 40), укр. вари́йка ’перакладзіна, якой закрываюць вароты’, ст.-рус. воръплот’, польск. (za)wrzeć ’запіраць, закрываць’, чэш. otevřiti ’адкрыць’, балг. въвирам ’усоўваць, упіхваць’ і г. д. Гэта дае магчымасць узнавіць адзін з варыянтаў агульнаславянскага кораня да прасл. *vor‑ са значэннем ’(па)соўваць’. І.‑е. паралелі гл. Фасмер, 1, 273, 293, 350; БЕР, 1, 177–178. Там жа і літаратура.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обши́вка ж.

1. (действие) абшыва́нне, -ння ср.; аблямо́ўванне, -ння ср.; см. обшива́ть 1;

2. (действие) плот., техн. абшыва́нне, -ння ср., абшалёўванне, -ння ср.; абабіва́нне, -ння ср.; см. обшива́ть 2;

3. (отделка) абшы́ўка, -кі ж.; аблямо́ўка, -кі ж.;

4. плот., техн. абшы́ўка, -кі ж.; ашалёўка, -кі ж.; (обивка) абі́ўка, -кі ж.;

металли́ческая обши́вка су́дна металі́чная абшы́ўка су́дна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обшива́ние

1. абшыва́нне, -ння ср.; аблямо́ўванне, -ння ср.;

2. плот., техн. абшыва́нне, -ння ср., абшалёўванне, -ння ср.; абіва́нне, -ння ср.;

3. разг. абшыва́нне, -ння ср.; см. обшива́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слане́чнік, ‑у, м.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з буйным жоўтым суквеццем на высокім сцябле (вырошчваецца ў асноўным для атрымання алею з насення). На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку. Пестрак. Ніжэй згіналі цераз плот цяжкія шапкі цыбатыя сланечнікі. Адамчык.

2. Насенне гэтай расліны, якое ядуць як ласунак. [Максім Сцяпанавіч:] — І танцаваць не ўмею. Не навучыўся, бачыш, у маладосці, бо гэта, як і лусканне сланечніку, страшэнным мяшчанствам лічылася. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́ціна ’высакародны метал шаравата-белага колеру’ (ТСБМ). З рус. платина ’тс’, якое праз ням. platina ці непасрэдна з ісп. platina ’кепскае срэбра’, вытворнага ад ісп. plaki срэбра’ (Фасмер, 3, 275), — апошняе адпавядае прасл. *platu: у гой час сярэбраны посуд уваходзіў у манетарную сістэму (Мартынаў, вусн. паведамл.).

Плаці́на1 ’гідратэхнічнае збудаванне на рэках і вадаёмах для падняцця ўзроўню вады’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ). Да плот (гл.) і суф. ‑ін‑а. Найбольш імаверна, што слова прыйшло з рус. моўнай тэрыторыі. Параўн. рус. паўн. плоти́на́ ’пярэспа’, разан., варонеж. ’гаць’, омск. ’ніжнія бярвёны плыта’, арх. ’фундамент дома з бярвенняў і інш. пабудоў’.

Плаці́на2 ’невялікі кавалак палатна, анучы’ (Шат.), плаці́нка ’абрэзак матэрыі’ (ТС). Да плат, палатно (гл.).

Плаціна́ ’агароджа з жэрдак’ (слуц., ДАБМ, камент., 811), ’доўгая і тонкая жардзіна для плота’ (Варл.), плаці́на ’жэрдка ў плоце’ (астрав., Сл. ПЗБ), плаця́нка ’накрытая паветка, сцены якой з паркану’ (Варл.). Да плот (гл.). Сюды ж пла́ціна ’жэрдка (з плоту)’ (гом., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ушчамі́цца сов.

1. прищеми́ться, ущеми́ться, защеми́ться;

па́лец ~мі́ўся — па́лец прищеми́лся (ущеми́лся, защеми́лся);

2. (у што) застря́ть (в чём); завя́знуть (в чём);

парася́ ўшчамі́лася ў плот — поросёнок застря́л (завя́з) в забо́ре

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)