германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 6 ст. Магчыма, паходзіць ад маркаманаў. У сярэдзіне 6 ст. бавары занялі частку тэр. былых рым. правінцый Норык і Рэцыя (засялілі тэр. сучасных Верхняй Аўстрыі, Зальцбурга, Верхняй і Ніжняй Баварыі, часткова Ціроля). З 6 ст. вядома племянное герцагства (гл.Баварыя). На тэр. іх рассялення ў 7—8 ст. дзейнічала звычаёвае права — Баварская праўда (гл. ў арт.Варварскія праўды). Разам з інш.герм. плямёнамі бавары заклалі аснову ням. і аўстр. народаў.
шах Ірана [1736—47]. Паходзіў з цюркскага племя афшар. З 1726 на службе сефевідскага шаха Тахмаспа II, узначальваў паспяховую барацьбу супраць афганцаў і туркаў. У 1732 скінуў Тахмаспа II, у 1736 абвясціў шахам сябе. У выніку серыі захопніцкіх войнаў стварыў вял. імперыю, у склад якой ўвайшлі Закаўказзе, Афганістан, Хівінскае ханства і Бухарскае ханства. У 1739 захапіў і разрабаваў г. Дэлі — сталіцу Магольскай імперыі. Загінуў у выніку змовы ханаў, незадаволеных яго палітыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́цыя
(лац. natio = племя, народ)
устойлівая супольнасць людзей, якая ўзнікла гістарычна на аснове агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, культуры і асаблівасцей характару.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Лаціны (племя) 5/170; 6/281, 282; 9/214
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ацтэкі (племя) 7/127, 167; 8/325; 9/12
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
штам
(ням. Stamm = род, племя)
чыстая культура мікраарганізмаў, вылучаная з якой-н. пэўнай крыніцы (хворай жывёліны або чалавека), якая прымяняецца для прыгатавання вакцыны і сывараткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
амазо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Жанчына-коннік. [Таня:] — Я недзе чытала, што ў даўнія часы былі жаночыя войскі. Здаецца, амазонкамі звалі.Новікаў.
2. Доўгая жаночая сукенка для язды на конях. Імчаліся конна маладыя паненкі ў чорных амазонках.Бядуля.
3.часцеймн. (амазо́нкі, ‑нак). Паводле грэчаскай міфалогіі — ваяўнічае племя жанчын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЮ́ЦІЧЫ (лац. Lutici),
велеты, саюз зах.-слав. плямён у 8—12 ст. на паўд. узбярэжжы Балтыйскага м., паміж рэкамі Одра (Одэр) і Лаба (Эльба) на тэр. сучаснай Германіі. Саюз аб’ядноўваў плямёны хіжан, далянчан, ратараў (гал.племя, у іх г. Рэтра знаходзілася гал. святыня Л. — храм Сварожыча) і інш. Займаліся сельскай гаспадаркай, рамяством і марскім гандлем. У 9 — пач. 10 ст. Л. кіраваў князь ратараў, пазней — сход плем. знаці. У пач. 12 ст. пасля больш як 300 гадоў барацьбы заваяваны герм. феадаламі і германізаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
tribe
[traɪb]
n.
1) пле́мяn.
2) род -у m.
3) Figur. хе́ўра f., гурт -у m.
the whole tribe of gossips — цэ́лы гурт плеткаро́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЕСТГО́ТЫ, візіготы,
германскае племя, зах. галіна готаў. У 2—3 ст. пачалі прасоўвацца ў Прычарнамор’е, адкуль у канцы 4 ст. перайшлі ўсх. граніцу Рым. імперыі, разграмілі армію імператара Валента (гл.Адрыянопальская бітва 378), потым пасяліліся ў Ілірыі. Вестготы на чале з каралём Аларыхам I 24.8.410 захапілі і разрабавалі Рым. У 418 утварылі ў Паўд. Галіі Тулузскае каралеўства — першую варварскую дзяржаву на рым. тэрыторыі (на пач. 6 ст. выцеснены франкамі). У 5 ст. захапілі большую ч. Пірэнейскага п-ва, у 711 дзяржаву вестготаў заваявалі арабы.