атрад насякомых. Каля 1300 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з пермскага перыяду. Вільгаце- і цеплалюбівыя. Актыўныя пераважна ноччу. На Беларусі найб. трапляюцца вухавёрткі: агародная (Forficula tomis) і звычайная (F. auricularia).
Даўж. 3,5—50 мм. Цела прадаўгаватае, цёмнае, з 2 клешчападобнымі прыдаткамі на канцы брушка. Ротавы апарат грызучы. Пярэднія крылы цвёрдыя, укарочаныя, заднія шырокія, перапончатыя, часта адсутнічаюць. Ператварэнне няпоўнае. Кормяцца жывёльнымі і расл. рэшткамі. Некат. шкодзяць с.-г. культурам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЬЮДА́Д-БАЛІ́ВАР (Ciudad Bolivar),
горад на ПнУ Венесуэлы. Засн. ў 1764 пад назвай Ангастура, сучасная назва (у гонар С.Балівара) з 1840-х г. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Порт на р. Арынока (даступны для марскіх суднаў; пераважна вываз жал. руды). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, бавоўнік, жывёлагадоўля). Прам-сць: харч., абутковая, лесапільная. Музей «Талавера». На Пд ад С.-Б. — буйное радовішча жал. руды Сера-Балівар. Арх. помнікі калан.перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРО́МСК,
вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Гарынь, на аўтадарозе Столін—Давыд-Гарадок. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнУ ад г. Столін, 270 км ад Брэста, 32 км ад чыг. ст. Гарынь. 811 ж., 327 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча зарубінецкай культуры і перыяду Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУІ́НДЖЫ Архіп Іванавіч (студзень 1841, г. Марыупаль, Украіна — 24.7.1910),
расійскі жывапісец-пейзажыст. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (з 1893). Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбургскай АМ (1868). Чл.Т-ва перасоўных маст. выставак 1875—79 (гл.Перасоўнікі). Ініцыятар стварэння Т-ва мастакоў (1909, пазней Т-ва імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (праф. з 1892, з 1894 праф.-кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А.Рылоў, М.Рэрых і інш.), адкуль у 1897 звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў І.Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870-х г. стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сац. асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракт»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найб. выразных па асвятленні станаў прыроды. З дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх гал. тонаў, дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881) і інш. Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфектнасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901, і інш.).