фізічная велічыня, якая характарызуе пераламляльную здольнасць аптычнай сістэмы. Абазначаецца D. Аптычная сіла лінзы D = n/F, дзе n — паказчык пераламлення асяроддзя, у якім знаходзіцца лінза, F — фокусная адлегласць. Аптычная сіла збіральных аптычных сістэм дадатная, рассейвальных — адмоўная. Для сістэмы з дзвюх лінзаў D = D1 + D2 — dD1D2, дзе d — адлегласць паміж заднім гал. фокусам першай лінзы і пярэднім гал. фокусам другой. Адзінка аптычнай сістэмы дыяптрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГО́ЕВА ГРУ́ПА,
першая сацыял-дэмакратычная арг-цыя ў Расіі ў 1883—87. Створана ў Пецярбургу Дз.Благоевым, з 1884 наз. «Партыя рускай сацыял-дэмакратыі». Налічвала да 30 чал., пераважна студэнтаў. Пасля ўстанаўлення сувязі з групай «Вызваленне працы» стала наз. «Пецярбургская група партыі рускіх сацыял-дэмакратаў». Група першай арганізавала каля 15 рабочых гурткоў; у 1885 наладзіла выпуск у Расіі с.-д. нелегальнай газ. «Рабочий» (выйшлі 2 нумары). Разгромлена паліцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬФА,
назва першай літары грэч. алфавіта α. Паходзіць ад назвы фінікійскай літары 𐤀 («алеф»), што ўзнікла на аснове іерагліфічнага егіп. малюнка галавы быка. У класічным грэч. і візант. пісьме абазначала кароткі і доўгі гук «а», мела лічбавае значэнне 1. З’явілася асновай для кірыліцкай («аз»), У бел. і інш. мовах слова «альфа» абазначае пачатак чаго-небудзь («альфа і амега» — пачатак і канец, усё галоўнае).
рус. жывапісец. Нар. мастак Расіі (1953), правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў АМ у Пецярбургу (1904—13). З 1923 чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Працаваў пераважна ў батальным жанры: «Сібірскія партызаны», «Прарыў польскага фронту Першай коннай арміяй у 1920 годзе», «Паядынак Перасвета з Чалубеем» (Дзярж. прэмія СССР 1946) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУ́ЛА»,
бел.нар. гульня. Удзельнікі дзеляцца на 2 каманды — дружыны. Кожная дружына выбірае «вялікага», ці «выбранніка», найб. дужага гульца, які кідае ў бок праціўніка гулу (каменнае ці жал. ядро, у некат. месцах — кола воза). Дружына праціўніка як мага раней павінна спыніць яе. З таго месца, дзе гула спынена, «выбраннік» другой каманды кідае яе назад. Перамагае тая каманда, якая першай перакіне гулу за вызначаную мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПАРЫ́Т (назва ад месца першай знаходкі — Ліпарскія астравы),
эфузіўная горная парода, якая паводле хім. саставу адпавядае граніту. Вылучаюць рознасці расшклаваныя, схаванакрышталічныя, радзей сфералітавыя. Часта з парфіравымі ўкрапінамі кварцу, палявых шпатаў, слюд і інш. Характэрна флюідальная тэкстура пароды (патокаўтваральныя палосы). Звычайна багаты вулканічным шклом (50—100%), кварцам (больш за 73%). Колер ружовы, шэры, буры. Выкарыстоўваецца для атрымання друзу і абліцовачнага каменю. Пашыраны ў вулканічных абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВЫЯ АСМА́НЫ»,
удзельнікі тайнай паліт. арг-цыі «Таварыства новых асманаў», засн. у 1865 тур. інтэлектуаламі Намык Кемалем, Зія-беем, Алі Суаві і інш. Выступалі за канстытуцыйны лад у Асманскай імперыі і ажыццяўленне рэформ па мадэрнізацыі краіны. Да «Н.а.» быў блізкі Мідхат-паша, які ў 1876 дамогся прыняцця першайтур. канстытуцыі. Пасля фактычнай адмены Абдул-Хамідам II канстытуцыі ў 1878 падвергліся рэпрэсіям. Пераемнікамі «Н.а.» сталі младатуркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сіпа́і
(інд. sipachi, ад перс. sepahi = салдат)
наёмныя салдаты англійскага каланіяльнага войска ў Індыі, якое фарміравалася з мясцовых жыхароў у 18 — першайпал. 20 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скі́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Пракіслы. Скіслае піва. Скіслы суп.// Які стаў кіслым (пра малако). Скіслае малако.
2.перан.Разм. Які страціў бадзёрасць, упэўненасць, стаў вялым, сумным. — Ты што гэта нейкі скіслы? — першай заўважыла Каця Шрубейка, шустрая, маленькая дзяўчына.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэатралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры. Тэатралізаваць раман. □ Ігнат Буйніцкі з яго Першай Беларускай групай пачынае вывучаць, прапагандаваць народны танец, аднак амаль не апрацоўвае яго і не тэатралізуе.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)