помнік архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў 1-й пал. 19 ст. ў в. Грудзінаўка (Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл.) у маёнтку графа Д.Талстога. Цэнтр кампазіцыі — палац, размешчаны на вяршыні ўзгорка, на паўн.-ўсх. схіле якога пладовы сад, на паўн.-зах. — парк.
Палац — мураваны 2-павярховы квадратны ў плане, накрыты пакатым 4-схільным дахам і ўвянчаны купалам. У цэнтры гал. фасада выступае паўкруглая тэраса. Парк (пл. каля 6 га) пейзажнага тыпу з рэгулярнай партэрнай ч. перад палацам. Перад паўд.-зах. фасадам палаца партэр з глыбокім штучным вадаёмам з фантанамі (збярогся часткова) і дэкар. пасадкамі елкі калючай блакітнай, дуба звычайнага пірамідальнага, ліпы крымскай. У ландшафтнай ч. больш за 60 відаў дрэў і кустоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РАЗАЎСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны 19 ст. ў г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. Размешчана каля дарогі на в. Гарнастаевічы. У ансамбль уваходзяць сядзібны дом і парк. Сядзібны дом — прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім ламаным дахам. У архітэктуры будынка спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Дом пастаўлены на падмурку з драўляных брусоў. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаны на гал. фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. Тарцы дома фланкіраваны 2 двухпавярховымі вежападобнымі алькежамі, завершанымі спічастымі шатровымі дахамі. Цэнтр. ўваход аформлены 4-слуповым ганкам. У аздобе фасадаў выкарыстана разьба (балясіны, валюты, ліштвы). Інтэр’еры не захаваліся. Парк рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей. Перад гал. фасадам дома размешчаны круглы партэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ВАШ,
нацыянальны парк у цэнтр. частцы Эфіопіі. Засн. ў 1969 у цясніне р. Аваш. Пл. каля 9 тыс.га. Стэпавая і лугастэпавая расліннасць з перавагай злакаў, зараснікі калючага хмызняку; у фауне — антылопы (орыкс-бейза, газель Сёмерынга, вадзяны казёл і малы куду), зебра Грэві, леапард.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЙТСХЕД (Gateshead),
горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі, у канурбацыі Тайнсайд. Каля 100 тыс.ж. (1994). Порт на р. Тайн, разам з Ньюкаслам, з якім злучаны мастамі, утварае буйны трансп. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, гумавая, харч., швейная, паліграфічная. Прамысл.парк Тым-Валі. Музей, маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБЕРЛІ (Kimberley),
плато на ПнЗ Аўстраліі. Выш. да 936 м. Складзена з крышт. парод і пясчанікаў, на У — з базальтаў. Клімат субэкватарыяльны. На Пн — вечназялёнае эўкаліптавае рэдкалессе, па далінах вільготныя трапічныя лясы, на Пд — арыднае рэдкалессе, на пясчаніках злакі і хмызняк. Нац.парк Гейкі-Гордж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎТ-УЭ́СТ (South West),
нацыянальны парк у Аўстраліі, на ПдЗ в-ва Тасманія. Засн. ў 1968. Пл. 442,2 тыс.га. Размешчаны на выш. да 1250 м. Лясы з паўд. буку, эўкаліптаў, вял. ўчасткі пустак. Рэдкія віды арнітафауны (земляны папугай і інш.). Біясферны рэзерват. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗА́ЛА (Odzala),
нацыянальны парк у Конга. Засн. ў 1935 (да 1940 запаведнік) у вярхоўях р. Мамбілі (прыток р. Ліквала). Пл. 110 тыс.га. Біясферны рэзерват. Захоўваюцца вільготны трапічны лес і саванна. У фауне звычайныя афрыканскі слон, буйвал, карлікавы буйвал, бонга, кустовая свіння, леапард, залаты кот і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬШЭ́ВА,
вёска ў Беларусі, у Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага р-на Мінскай вобл. За 58 км на ПнЗ ад Мядзела, 198 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Лынтупы. 55 ж., 29 двароў (1995). На левым беразе р. Страча — рэшткі сядзібы 1887—93 і пейзажны парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПА (Apo),
дзеючы вулкан на в-ве Мінданао, у Азіі. Выш. 2954 м (самы высокі на Філіпінах). Складзены з андэзітаў, знаходзіцца ў сальфатарнай стадыі (гл.Сальфатары). Укрыты трапічнымі, мяшанымі лясамі, хмызнякамі; каньёны, вадаспады, тэрмальныя крыніцы. Нац.парк Маўнт-Апа (пл. 72,9 тыс.га, засн. ў 1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НІПЕГ, Уініпег (Winnipeg),
возера на Пд Канады. Размешчана на выш. 217 м. Пл. 24,3 тыс.км². Даўж. 442 км, шыр. каля 100 км, глыб. да 28 м. У Вініпег упадаюць рэкі Саскачэван, Рэд-Рывер, выцякае р. Нельсан. На беразе Вініпега парк Уайтшэл з арніталагічным заказнікам. Суднаходства. Рыбалоўства.