этні́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да якога-н. народа.

Э. склад насельніцтва.

○

Этнічная супольнасць — устойлівая сацыяльная група людзей (племя, народнасць, нацыя), якая ўзнікла гістарычна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

япо́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі.

|| ж. япо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. япо́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

густанасе́лены, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑а.

З вялікай шчыльнасцю насельніцтва. Густанаселеная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абарыге́нны, ‑ая, ‑ае.

Мясцовы, мясцовага паходжання. Абарыгеннае насельніцтва. Абарыгенная парода жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іншаро́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да іншародца. Іншародніцкае насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маланасе́лены, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова населены, які мае мала насельніцтва. Маланаселены раён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ́мас, ‑у, м.

Кніжн. Народ, непрывілеяваныя слаі насельніцтва ў класавым грамадстве.

[Грэч. dēmos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рапіс, ‑у, м.

Спецыяльны статыстычны ўлік каго‑, чаго‑н. Перапіс насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

submerged [səbˈmɜ:dʒd] adj.

1. пакры́ты вадо́ю, зато́плены

2. : the submerged tenth бядне́йшая ча́стка насе́льніцтва, па́рыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лю́днасць ’уласцівасць люднага, мнагалюднасць’, ’жыхары, насельніцтва’, ’колькасць людзей’ (ТСБМ, Нас.), людно́сць ’людзі’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да прасл. lʼudьnostь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)