лістасцябловы мохсям. буксбауміевых, які трапляецца пераважна ў светлых хваёвых лясах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мній
(н.-лац. mnium)
лістасцябловы мохсям. брыевых, які расце на глебе, гнілой драўніне, камянях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скапа́нія
(н.-лац. scapania)
пячоначны мохсям. скапаніевых на вільготнай глініста-пясчанай і тарфяной глебах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спла́хнум
(н.-лац. splachnum)
лістасцябловы мохсям. сплахнавых, які расце на вільготных пашах і балотах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
таметгі́пнум
(н.-лац. tomethypnum)
лістасцябловы мохсям. брахітэцыевых, які трапляецца на балотах і забалочаных лугах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фрула́нія
(н.-лац. frullania)
пячоначны мохсям. фруланіевых, які трапляецца на кары ствалоў лісцевых дрэў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цынклі́дыум
(н.-лац. cinclidium)
лістасцябловы мохсям. мніевых, які зрэдку трапляецца на глыбокіх багнавых балотах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэфалазіе́ла
(н.-лац. cephaloziella)
пячоначны мохсям. цэфалозіевых, які расце на аголенай глебе, тарфяных балотах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск.pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус.пск.плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТАРАДАРО́ЖСКІ РАЁН.
Размешчаны на ПдУ Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 30.7.1966. Пл. 1,4 тыс.км². Нас. 25 тыс.чал. (2002), гарадскога 48%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал. на 1 км². Цэнтр — г.Старыя Дарогі. Уключае 89 сельскіх населеных пунктаў, 8 сельсаветаў: Дражнаўскі, Новадарожскі, Палажэвіцкі, Пасецкі, Паськавагорацкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі.
Тэр. раёна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня пласкахвалістая з марэннай градой на З. Пераважаюць выш. 150—170 м (65%), 25% — на выш. да 150 м. Найвыш. пункт 201 м (на ПнЗ ад в. Паларэссе). Агульны нахіл тэрыторыі з Пн на Пд. Карысныя выкапні: торф, буд. пясок, пясчана-жвіровы матэрыял, цагельныя гліны і суглінкі, мінер. вада. Сярэдняя т-растудз. -6,4 °C, ліп. 18,2 °C. Ападкаў 632 мм за год. Вегетац. перыяд 191 сут. Найб.р. Арэса з прытокамі Таліца, Солан з Салянкай, Асвіца, прытокі р. Пціч: Арыжня, Нямегля, Даколька са Сноўкай. Воз. Скачальскае, вадасховішчы: Ляўкі, Любанскае (частка). Меліярац. каналы: Добрынскі, Добрынка, Ляўкоўскі, Прусінскі, Сінягоўскі, Слаўкавіцка-Ямінскі, канава Казённая. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: тарфяна-балотныя (34,7%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (30,1%), дзярнова-падзолістыя (22%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (12,1%). Пад лесам 52% тэр. раёна. Лясы хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя, дубровы і інш. Штучных хваёвых насаджэнняў — 19,4%. Найб. лясны масіў на Пд. Пад балотамі 1,3% тэрыторыі, найб. балоты: Шчыткавіцкія Лугі, Рэчкі Алес, Мядзведня, Фаліцкі Мох, Ліпніцкі Бор. У межах раёна заказнікі рэсп. значэння: біял. — Фаліцкі Мох, бітумінознай сыравіны — Скачальскае возера; мясц. значэння: участкі росту чарамшы (кварталы № 32 і 34 у Старадарожскім лясніцтве), Мікуліна-Мядынскае радовішча. Помнік прыроды мясц. значэння — валун з в. Аляксандраўка, устаноўлены ў г. Старыя Дарогі ў гонар 410-годдзя заснавання горада.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 54 тыс.га, з іх асушаных 31,3 тыс.га. На 1.1.2002 у раёне 15 калгасаў, 1 саўгас, 8 фермерскіх гаспадарак. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вытв-сці кармоў. Вырошчваюць збожжавыя, зернебабовыя і кармавыя культуры, бульбу, рапс, лён, агародніну. Прадпрыемствы харч. (масла жывёльнае і жывёльна-расл. ўсіх відаў, казеін, цэльнамалочныя, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, спірт-сырэц, плодаагароднінныя кансервы, сокі), лёгкай (швейныя тавары) прам-сці; лясгас (дрэваапрацоўка, піламатэрыялы), лесапункт Асіповіцкага леспрамгаса (нарыхтоўка і вывазка хлыстоў), мех.з-д (камплектуючыя для прадпрыемстваў мін-ваў сувязі і абароны, тавары нар. ўжытку). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Слуцк—Асіповічы і аўтадарогі Слуцк—Бабруйск, Баранавічы—Асіповічы, Асіповічы—Любань і інш. У раёне 14 сярэдніх, 3 базавыя, 2 пач. школы-сады, завочная сярэдняя школа, дзіцячы дом, дзіцяча-юнацкі клуб фіз. падрыхтоўкі, міжшкольны вучэбна-вытв. камбінат, раённы цэнтр рамёстваў, дзіцячая школа мастацтваў, раённы цэнтр дзіцячай творчасці, 19 дашкольных устаноў, раённы палац культуры, 12 дамоў культуры, 12 клубаў, 31 б-ка, 4 бальніцы, паліклініка, амбулаторыя, 21 фельч.-ак. пункт, дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка». Раённы гіст.-этнагр. музей, прыватны маст. музей (фонд А.Я.Белага). Помнікі архітэктуры: Свята-Георгіеўская царква (на мяжы 19—20 ст.) у в. Залужжа, паштовыя станцыі (2-я пал. 19 ст.) у вёсках Паськовы Горкі і Старыя Дарогі, ч. будынка Спаса-Праабражэнскай царквы (сярэдзіна 19 ст.) у в. Языль. Выдаецца газ. «Навіны Старадарожчыны».