АНКО́НА (Ancona),

горад і порт на У Цэнтр. Італіі, на Адрыятычным моры. Адм. ц. правінцыі Анкона і вобласці Марке. 104 тыс. ж. (1990). Машынабудаванне (у т. л. суднабудаванне), нафтаперапр., лёгкая, харч. прам-сць; вытв-сць муз. інструментаў, маёлікі, вырабаў са шкла. Рыбалоўства. Ун-т. Нац. музей вобласці Марке, карцінная галерэя. Помнікі ант. і сярэдневяковай архітэктуры: трыумфальная арка Траяна (пасля 115), раманскія і гатычная пабудовы 12—15 ст. Бальнеалагічны курорт. Ваенна-марская база.

т. 1, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫСПАЗІ́ЦЫЯ (ад лац. dispositio размяшчэнне),

1) у ваен. справе да 20 ст. назва плана размяшчэння сухапутных войск для вядзення бою. У 18—19 ст. пісьмовы загад войскам, у якім ставіліся баявыя задачы; у 1912 у рус. арміі Д. заменена паняццем «баявы загад».

2) У ВМФ размяшчэнне караблёў на рэйдзе, базах, стаянках у адкрытым моры.

3) У праве састаўная ч. нормы права, што вызначае правілы паводзін, правы і абавязкі, якімі надзяляюцца ўдзельнікі праваадносін.

т. 6, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАХТА́К, марскі заяц (Erignathus barbatus),

воднае млекакормячае сям. сапраўдных цюленяў атр. ластаногіх. Пашыраны ў арктычных раёнах Атл. і Ціхага акіянаў, Ахоцкім моры. Трымаецца пераважна паасобку на мелкаводдзях, восенню ўтварае лежбішчы па 1000 асобін і больш.

Даўж. да 2,7 м, маса да 360 кг. Валасяное покрыва негустое, грубае, бура-шэрае, часам са светлымі плямамі на спіне. Корміцца доннымі беспазваночнымі, рыбай. Размнажаецца вясной на дрэйфуючых ільдах. Нараджае 1 дзіцяня. Аб’ект промыслу.

Э.​Р.​Самусенка.

Лахтак.

т. 9, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІГНА́Л БЕ́ДСТВА «SOS» на моры, падаецца караблямі (суднамі), гідрасамалётамі, што церпяць бедства, з мэтай прыцягнуць да сябе ўвагу і атрымаць дапамогу. Бесперапынны паўтор сігналаў па азбуцы Морзе (3 кароткія, 3 доўгія, 3 кароткія) пераасэнсаваны ў англ. выраз «Save Our Souls» — ратуйце нашы душы. Устаноўлены згодна з Міжнар. канвенцыяй 1908. Для экстраннай перадачы і прыёму С.б. судны маюць аўтам. радыётэхн. прыстасаванні, якія працуюць на аварыйнай хвалі. Выкарыстоўваць С.б. «SOS» у інш. мэтах забараняецца.

т. 14, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРАПАДДУ́БСКІ ВАЛУ́Н,

геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). Размешчаны на ПнЗ в. Старыя Паддубы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Буравата-жоўты граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2×8 см), парода кіроўнага тыпу. Даўж. 2,9 м, шыр. 1,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 8,2 м, аб’ём 3,8 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком 20—18 тыс. г. назад з Аландскіх а-воў у Балт. моры.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 15, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФАМАГУ́СТА (Famagusta),

грэч. Амохастас (Ammochōstos), тур. Магуса (Mağusa), горад на ПдУ Кіпра. Засн. ў 3 ст. да н.э. 40 тыс. ж. (1999). Гал. порт і гандл. цэнтр краіны на Міжземным моры. Харч. і тэкст. прадпрыемствы. Помнікі архітэктуры: гар. сцены і цытадэль (14—15 ст.), гатычны сабор і царква (14 ст.), палацы (16 ст.). Музей кіпрскіх археал. старажытнасцей. На Пн ад Ф. — в. Энгомі з рэшткамі паселішчаў мікенскай эпохі і стараж. г. Саламін (руіны эліністычных забудоў).

т. 16, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гідрасфе́ра

(ад гр. hydor = вада + sphaira = сфера, шар)

водная абалонка зямнога шара, сукупнасць вод Зямлі (акіяны, моры, азёры, рэкі, падземныя воды, леднікі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

фрэга́т, ‑а, М ‑гаце, м.

1. Трохмачтавае паруснае ваеннае быстраходнае судна. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Жмені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр І будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры. Карамазаў.

2. Вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх.

[Іт. Fregata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турусня́к ‘затор, лёд на рэках і азёрах, нагрувашчаны старчма’ (Ласт.). Па значэнні, відавочна, звязанае з рус. торо́с ‘заломы лёду каля берагоў рэк і на моры’, што з саам. tōras ‘лядовы бугор на беразе мора’ (Фасмер, 4, 86; Анікін, 557), аднак шляхі ўплыву на яго ўтварэнне застаюцца няяснымі. Хутчэй гукапераймальнага паходжання, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АБДАРАХМА́Н III ан-Насір

(Перамаганосны; 7.1.891—961),

эмір (з 912), халіф (з 929) Кардоўскага эмірата. У выніку 30-гадовай барацьбы з мясц. феадаламі і плямёнамі аднавіў адзінства эмірата, які распаўся пры яго папярэдніках. Падначаліў Сеуту (Марока), Таледа (Іспанія); яму плацілі даніну Леон і Навара. Устанавіў дыпламат. адносіны з Візантыяй і Атонам I у Германіі. Стварыў мацнейшы на Міжземным моры флот. Сфарміраваў гвардыю з еўрап. (пераважна славянскіх) рабоў. Спрыяў развіццю навук і мастацтва. Яго праўленне — вяршыня магутнасці кардоўскіх Амеядаў.

т. 1, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)