КАМРАКО́Ў Барыс Пятровіч (н. 30.10.1948, г. Івана-Франкоўск, Украіна),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1991), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Бел. н.-д. геолагаразведачным ін-це. У 1977—88 у БПІ. З 1991 у БДУ. З 1997 у НДІ матэматыкі і механікі (г. Казань). Навук. працы па геаметрыі аднародных прастораў, тэорыі груп і алгебраў Лі. Пабудаваў найб. кампактыфікацыю сіметрычных прастораў. Апісаў некат. інварыянтныя структуры на аднародных прасторах. Рашыў праблему С.​Лі. Медаль імя М.​І.​Лабачэўскага 1997.

Тв.:

Структуры на многообразиях и однородные пространства. Мн., 1978;

Примитивные действия и проблема Софуса Ли. Мн., 1991.

т. 7, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАЎЦО́Ў Міхаіл Канстанцінавіч (н. 7.9.1946, в. Рублеўск Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1995). Брат В.К.Краўцова. Скончыў БДУ (1969). З 1987 у Ін-це АСК аграпрамысл. комплексу Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 у Н.-д. эканам. ін-це. Навук. працы па матэм. кібернетыцы. Распрацаваў метады рашэння праблем поліэдральнай камбінаторыкі трансп. задач і развіў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач шматкрытэрыяльнай дыскрэтнай аптымізацыі.

Тв.:

Многогранники. графы, оптимизация. М., 1981 (разам з У.​А.​Ямелічавым, М.​М.​Кавалёвым);

Полиэдральные аспекты многоиндексных транспортных задач с аксиальными суммами // Докл. АН СССР. 1990. Т. 315, № 6.

М.Краўцоў.

т. 8, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРО́ТАЎ Веньямін Рыгоравіч (н. 7.5.1949, Масква),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Адэскі ун-т (1971), дзе і працаваў у 1972—93. З 1993 у БПА, з 1998 у БДУ. Навук. працы па тэорыі функцый рэчаіснай пераменнай, тэорыі функцый камплекснай пераменнай, функцыянальным аналізе, тэорыі ўраўненняў з частковымі вытворнымі.

Тв.:

О гладкости примитивных Н.Н. Лузина и о теоремах Д.Е. Меньшова и Н.К. Бари // Матем. сб. 1987. Т. 134, № 3;

Точная оценка граничного поведения функций из классов Харди-Соболева в критическом случае // Матем. заметки. 1997. Т. 62, вып. 4.

т. 8, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ (Lie) Марыус Софус (17.12.1842, г. Нурф’ёрдэйд, Нарвегія — 18.2.1899),

нарвежскі матэматык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў ун-т у Крысціяніі (Осла, 1865). Праф. ун-таў у Крысціяніі (з 1872) і Лейпцыгу (1886—98). Навук. працы па тэорыі груп і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Стварыў класічную тэорыю неперарыўных груп (групы Лі), якая зрабіла вял. ўплыў на развіццё тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., алгебры, геаметрыі, тапалогіі, тэарэт. фізікі. У выніку прац Лі і Ф.Клейна геаметрыя была перабудавана на базе тэарэтыка-групавых пераўтварэнняў. Міжнар. прэмія імя М.​І.​Лабачэўскага 1897.

Літ.:

Полищук Е.М. Софус Ли, 1842—1899. Л., 1983.

т. 9, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУСКІ́НА Стафан (11.12.1725, Віцебскае ваяв. — 21.8.1793),

бел. публіцыст, астраном, матэматык. Чл. ордэна езуітаў (1742—73). Вучыўся ў Вене (1750—52) і Рыме (1752—56). Выкладаў у Варшаўскім езуіцкім калегіуме (у 1772—73 рэктар). З 1769 супрацоўнічаў у газ. «Wiadomości Warszawskie» («Варшаўскія ведамасці»). Пасля скасавання ордэна 9.11.1773 прызначаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім дырэктарам і рэктарам газ. «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета»), якая адлюстроўвала кансерватыўныя погляды. Л. крытыкаваў асветніцкую ідэалогію, абараняў рэлігію, захоўваў сувязі з езуітамі Усх. Беларусі (у складзе Рас. імперыі), падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю 1792. Адначасова меў добрыя асабістыя адносіны з прыхільнікамі Асветніцтва пры каралеўскім двары.

Э.​К.​Дарашэвіч.

т. 9, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРТЫ́НАЎ Іван Платонавіч (н. 12.8.1938, в. Антонаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1961). З 1965 у Гродзенскім ун-це (з 1997 прарэктар). Навук. працы па аналіт. тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў новыя метады даследавання аналіт. уласцівасцей рашэння дыферэнцыяльных сістэм вышэйшых парадкаў.

Тв.:

Об уравнениях третьего порядка без подвижных критических особенностей // Дифференц. уравнения. 1985. Т. 21, № 6;

О классификации дифференциальных уравнений в частных производных третьего порядка типа Пенлеве (разам з Н.​С.​Бярозкінай, В.​А.​Пранько) // Там жа. 1994. Т. 30, № 10.

т. 10, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ТУС Пётр Паўлавіч (н. 24.7.1953, г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па выліч. метадах для ўраўненняў матэм. фізікі і матэм. мадэліраванні прыкладных задач. Распрацаваў тэорыю ўстойлівасці рознасных схем з аператарнымі множнікамі, выліч. метады на адаптыўных сетках для нестацыянарных задач матэм. фізікі.

Тв.:

Математическое моделирование в биологии и медицине: (Аннотацион. справ.). Мн., 1997 (разам з Р.​П.​Рычаговым);

Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з А.​А.​Самарскім, П.​М.​Вабішчэвічам).

т. 10, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНКО́ЎСКІ (Minkowski) Герман (22.6.1864, в. Алексоты Каўнаскага пав., Літва — 12.1.1909),

нямецкі матэматык і фізік, адзін з заснавальнікаў спец. адноснасці тэорыі. Праф. ун-таў у Боне (з 1892), Кёнігсбергу (з 1895), Цюрыху (з 1896), Гётынгене (з 1902); прадстаўнік гётынгенскай матэм. школы. Навук. працы па геаметрыі, геам. метадах у тэорыі лікаў, матэм. фізіцы, гідрадынаміцы. Даў геам. інтэрпрэтацыю кінематыкі спец. тэорыі адноснасці (гл. Мінкоўскага прастора-час).

Тв.:

Рус. пер. — Пространство и время // Принцип относительности: Г.​А.​Лоренц. А.​Пуанкаре. А.​Эйнштейн. Г.​Минковский. Л., 1935.

Літ.:

Делоне Б.Н. Герман Минковский // Успехи мат. наук. 1936. Вып. 2.

Г.Мінкоўскі.

т. 10, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУСХЕЛІШВІ́ЛІ Мікалай Іванавіч (16.2.1891, Тбілісі — 15.7.1976),

грузінскі матэматык і механік, стваральнік тбіліскай матэм. школы. Акад. АН СССР (1939) і АН Груз. ССР (1941). З 1941 прэзідэнт, з 1972 ганаровы прэзідэнт АН Груз. ССР. Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1914). З 1941 дырэктар Тбіліскага матэм. ін-та АН Груз. ССР. Навук. працы па тэорыі пругкасці, інтэгральных ураўненнях, гранічных задачах тэорыі аналіт. функцый. Адным з першых пачаў выкарыстоўваць тэорыю функцый камплекснай пераменнай да задач тэорыі пругкасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947. Залаты медаль імя М.​В.​Ламаносава АН СССР 1972.

Літ.:

Н.​И.​Мусхелишвили. М., 1967.

М.І.Мусхелішвілі.

т. 11, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ Генадзь Аляксеевіч (н. 22.2.1935, г. Усурыйск Прыморскага краю, Расія),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1967), праф. (1968). Скончыў Томскі ун-т (1957). З 1974 у БДУ. Навук. працы па тэорыі імавернасцей, матэм. статыстыцы і кібернетыцы. Распрацаваў метады ацэньвання параметраў выпадковых працэсаў і палёў, якія апісваюцца рэгрэсіўнымі і аўтарэгрэсіўнымі мадэлямі, прапанаваў рэкурэнтныя ацэнкі па залежных назіраннях, якія паступаюць у рэжыме рэальнага часу.

Тв.:

Вероятностные методы исследования экстремальных систем. М., 1967 (разам з У.​П.​Тарасенкам);

Справочник по теории автоматического управления. М., 1987 (у са аўт.);

Начальный курс финансовой математики. М., 2000.

П.​М.​Бараноўскі.

т. 11, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)