Марына́рка ’цёплае, кароткае паліто’ (Сцяшк.), ’світка, якая апранаецца на кажух’ (Жд. 1), ’пінжак’ (Касп., Яруш.), ’пінжак, каптан з даматканага сукна’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.; Сл. Брэс.). З польск. marynarka ’тс’ < marynaraкароткая куртка без таліі’ < marynarz ’матрос’ (Варш. сл., 2, 891; Кюнэ, 76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паляры́накароткая круглая накідка на плечы, часам з капюшонам; вялікі круглы каўнер’ (ТСБМ, Касп.), ’шырокі каўнер’ (Сл. ПЗБ), паляры́нка ’нашыўка на рукавах’ (Нар. сл.). З польск. peleryna або рус. пелери́на, дзе з франц. pèlerine ’плашч пілігрыма’, лац. peregrīnus (гл. Брукнер, 402; Фасмер, 3, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bob1 [bɒb] n.

1. ківо́к (галавой); схіле́нне (цела)

2. каро́ткая жано́чая стры́жка

3. (pl. bob) infml шы́лінг (старая англійская манета);

I’ve got only ten bob on me. Я маю пры сабе толькі 10 шылінгаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

манты́лья

(ісп. mantilla)

1) карункавая накідка ў іспанак на галаву і плечы;

2) кароткая накідка без рукавоў у жаночым касцюме 19 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

балеро́

(ісп. balero)

1) іспанскі народны танец, а таксама музыка ў рытме гэтага танца;

2) кароткая безрукаўка як частка нацыянальнага іспанскага адзення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэзу́ра

(лац. caesura)

1) паўза ў вершаваным радку, абавязковая для пэўнага вершаванага памеру;

2) кароткая паўза ў музычнай мелодыі паміж асобнымі часткамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАЙБА́К, стэпавы сурок (Marmota bobak),

млекакормячае сям. вавёркавых. Пашыраны ў стэпавай і лесастэпавай паласе Усх. Еўропы і Азіі.

Даўж. цела да 60 см, хваста да 15, маса да 6,5 кг. Поўсць кароткая, мяккая, пясочна-жоўтая са слабымі цёмнымі плямкамі. Лапы кароткія з моцнымі кіпцюрамі. Жыве сем’ямі ў глыбокіх норах, утварае калоніі. Тыповы дзённы грызун, найб. актыўны раніцай і вечарам. На зіму ўпадае ў спячку (да 6 месяцаў), назапасіўшы тлушчу (да 30% ад масы). Нараджае 4—5 дзіцянят. Корміцца дзікай травяністай расліннасцю. Аб’ект промыслу (выкарыстоўваюць шкурку, мяса, тлушч). Ворыва цаліны і паляванне значна зменшылі яго колькасць. Ахоўваецца.

Байбак.

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАНІСЕ́ВІЧ (Стафан) (1836, Магілёўская губ. — 3.12.1913),

бел. каталіцкі рэліг. дзеяч. Скончыў Пецярб. каталіцкую духоўную акадэмію са ступенню магістра тэалогіі (1863) і пасвячоны ў святара. Служыў на розных пасадах у Магілёўскай губ. і Смаленску. З 1903 адміністратар Магілёўскай архідыяцэзіі, у 1908 атрымаў ганаровы тытул біскупа клаўдзіяпалітанскага. Быў прыхільнікам выкарыстання бел. мовы ў царк. жыцці. Садзейнічаў выданню «Элементара [буквара] для добрых дзетак каталікоў» (СПб., 1906, лацінкай), для якога напісаў прадмову. Быў цэнзарам кніг на бел. мове (лацінкай) «Кароткі катэхізм» (1907) і «Кароткая гісторыя святая» (1914).

Літ.:

Stankiewicz A Rodnaja mowa ŭ światyniach. Wilnia, 1929.

І.​І.​Траццяк.

т. 6, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́АНЕНСКАЯ ПАРО́ДА коз.

Малочнага кірунку. Выведзена ў сярэдзіне 19 ст. ў Швейцарыі, у даліне р. Зане (Сарын). Найб. пашыраная ў Зах. і Цэнтр. Еўропе. Гадуюць у Расіі з 1905, на Беларусі — аматары. Выкарыстоўваюць для паляпшэння малочнай прадукцыйнасці мясц. коз.

Козы буйныя, моцнай сухой канстытуцыі, з добра выразным малочным тыпам целаскладу, пераважна камолыя. Вымя развітае, з вял. саскамі. Скура тонкая, эластычная. Масць пераважна белая. Жывая маса казлоў 70—80 кг, матак 50—60 кг. Воўна кароткая, восць тонкая. Сярэдняя малочнасць 600—700 кг, найб. — 1000 кг. Тлустасць малака 3,5—4,5%.

Каза зааненскай пароды.

т. 6, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗУЙКІ́ (Charadrius),

род птушак сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. 23 віды. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць З. жыве паблізу вадаёмаў, некаторыя — у пустынях і камяністых стэпах. Найб. вядомыя З.: гальштучнік, або зуёк вялікі; малы (Ch. dubius); мангольскі (Ch. mongolus); марскі (Ch. alexandrinus); таўстадзюбы (Ch. leschenaultii). На Беларусі 2 віды З.: гальштучнік, занесены ў Чырв. кнігу, і малы.

Даўж. цела 15—25 см, маса 30—90 г. Галава вял., дзюба прамая, кароткая, слабая, ногі тонкія, крылы доўгія. Верх цела шаравата-пясочны, брушка белае. Гняздо — невял. ямка ў пяску. Нясуць 2—4 яйцы. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і інш. беспазваночнымі.

т. 7, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)