гвардзе́ец, ‑дзейца, м.
Ваенны, які служыць у гвардыі. Мужна біліся нашы гвардзейцы, але танкі [ворага] рваліся наперад. Гурскі. // перан.; чаго. Звычайна пра перадавіка вытворчасці. Радуюць самі людзі, якіх сёння па праву называюць гвардзейцамі пяцігодкі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лідзі́руючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад лідзіраваць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які становіцца першым, які лідзіруе. У лідзіруючай групе другой зоны ідуць пяць каманд. «Звязда».
3. Дзеепрысл. незак. ад лідзіраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіху́рыць, ‑рыць; зак.
Разм. Тое, што і завіхрыць 1. Зусім нечакана сыпануў снег, дробны, калючы, і яго закруціла, завіхурыла і пазнала ветрам. Сачанка. Зазвінелі ў сельскім клубе песні, завіхурылі на сцэне беларускія танцы. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаатрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Кніжн. Атрымаць менш, чым трэба, чым належыць. З 1929–1930 гадоў прыкметна зменшыўся прыток вады ў Каспійскае мора. Яно недаатрымала яе прыкладна 900 кубічных кіламетраў. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
песімі́зм, ‑у, м.
Светаадчуванне, прасякнутае нявер’ем у лепшае будучае, схільнасцю бачыць ва ўсім толькі адмоўнае; проціл. аптымізм. Карціна вельмі цікавая па сваёй задуме, выкананню, аднак уся яна прасякнута глыбокім пачуццём безвыходнасці і песімізмам. «Звязда».
[Ад лац. pessimus — найгоршы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышпілі́цца, ‑шпіліцца; зак.
1. Прымацавацца да чаго‑н. шпількай; прыкалоцца.
2. перан. Прыстаць, замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, празванне і пад.). [Брыгадзір:] — Прышпілілася да нас гэтая назва [адстаючыя], і ніяк не пазбавімся ад яе. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэваншы́зм, ‑у, м.
Імкненне ўзяць рэванш пасля ваеннага паражэння; палітыка падрыхтоўкі новай вайны з мэтай вярнуць пазіцыі, страчаныя ў папярэдняй вайне. Пленум ЦК КПСС пацвердзіў правільнасць палітыкі, накіраванай на выкрыццё рэваншызму і мілітарызму. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
светапо́глядны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да светапогляду. Станоўчую ролю ва ўдасканаленні марксісцка-ленінскай адукацыі моладзі адыграла аднаўленне навучальнага часу на выкладанне ў ВНУ светапоглядных дысцыплін, выдзяленне ў самастойны прадмет праблем навуковага камунізма. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́тачнік, ‑а, м.
1. Той, хто пляце сеткі (у 1 знач.).
2. Рабочы на машыне, якая вырабляе паперу. Сетачнік тае. Кавалёў за першую працоўную вахту выпрацаваў каля трох тон паперы дадаткова да плана. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гасці́нны, ‑ая, ‑ае.
Які любіць прымаць і частаваць гасцей. Як родных братоў, як самых шчырых сяброў, сустракае гасцінны беларускі народ пасланцоў сонечнай Малдавіі, цудоўных песняроў нашай савецкай рэчаіснасці. «Звязда». // Прыветны, сардэчны. Гасцінны дом. Гасцінная сустрэча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)