горад ва Узбекістане, цэнтр Андыжанскай вобл. Размешчаны ў паўд.-ўсх.ч. Ферганскай даліны на р. Андыжансай. Вядомы з 9 ст. 297 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (абсталяванне для ірыгацыйных збудаванняў і бавоўнаачышчальных прадпрыемстваў; эл.-тэхн. вырабы і інш.), хім., лёгкая (баваўняная, абутковая, трыкатажная і інш.), харчасмакавая (масларобная, кансервавая, гідролізная, мясная і інш.) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. У раёне Анжыжана — здабыча нафты і газу. 4 ВНУ. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАРТЫЗА́ТАР,
прыстасаванне для аховы канструкцый машын і збудаванняў ад удараў і дынамічных нагрузак. Змяшчаецца паміж целам, якое ўспрымае і перадае ўдарную нагрузку, і целам, што засцерагаецца ад яе ўздзеяння (напр., паміж заднім мостам і кузавам аўтамабіля). У амартызатары выкарыстоўваюцца пругкія ўласцівасці цвёрдых целаў (гумавых элементаў, рысораў, тарсіёнаў), гідраўлічных спружын і газаў. Устанаўліваюцца ў сукупнасці з дэмпферам (часта ў адным блоку). Асн. тыпы амартызатараў: спружынны, гумавы, фрыкцыйны, пнеўматычны, гідраўлічны, гідрапнеўматычны (спалучае асаблівасці гідраўл. і пнеўматычнага амартызатара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБКЛА́ДКАпадземнага збудавання,
канструкцыя для замацавання падземных вырабатак і ўтварэння ўнутранай паверхні падземных збудаванняў. Форма і памеры абкладкі залежаць ад прызначэння збудавання: для метрапалітэна, вадавода, тунэля, падземнай ГЭС і інш. Бывае апорная (разлічана на ўздзеянне нагрузкі) і абліцовачная (для аховы горных парод ад разбурэння); з маналітнага бетону або жалезабетону, зборнага жалезабетону, металу, таксама і камбінаваная, з абліцоўкай дэкар. матэрыяламі.
Уніфікаваная зборная жалезабетонная абкладка тунэляў метрапалітэна: а — з блокаў кругавога абрысу; б — з прамавугольных блокаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ РАБО́ТЫ,
аддзелка вонкавых і ўнутр. паверхняў збудаванняў ліставымі і плітачнымі матэрыяламі, разнавіднасць аддзелачных работ. Павышаюць даўгавечнасць і паляпшаюць архітэктурна-маст. выразнасць будынкаў. Асн. аперацыі: сартаванне і падрыхтоўка абліцовачных матэрыялаў, прыгатаванне буд. раствораў, клеяў і масцік, падрыхтоўка і разметка паверхні, уласна абліцоўка. Вонкавыя абліцовачныя работы выконваюць адначасова з муроўкай сцен ці пасля іх узвядзення, унутраныя праводзяць па заканчэнні агульных буд. работ. Адзін з відаў абліцовачных работ — мазаічнае пакрыццё (гл. ў арт.Мазаіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЎТАРАМПРАМПРАЕ́КТ», Дзяржаўнае прадпрыемства «Аўтарампрампраект» Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1974 у Мінску на базе праектнай канторы трэста «Аўтарамбудмантаж» (да 1991 праектны ін-тМін-вааўтамаб. прам-сці СССР).
Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю, буд-ва, тэхн. пераўзбраенне і капітальны рамонт прамысл. прадпрыемстваў з правядзеннем тапографа-геадэзічных і інж.-геал. пошукаў, абследаваннем стану канструкцый будынкаў і збудаванняў, інж. абсталявання, камунікацый; распрацоўка ген. планаў прадпрыемстваў, сістэм газазабеспячэння, мерапрыемстваў і сістэм па экалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТА́НЦЫЯ (ад лац. distantia адлегласць),
1) адлегласць, прамежак паміж чым-небудзь («захоўваць Д.», «бег на кароткія Д.»).
2) У ваеннай справе — адлегласць па глыбіні паміж вайскоўцамі, гарматамі, машынамі, падраздзяленнямі, караблямі ў страі, баявым парадку.
3) На чыгунцы — адм.-тэхн. адзінка розных галін чыг. гаспадаркі. Адрозніваюць Д.: пуці, сігналізацыі і сувязі, грамадзянскіх збудаванняў і інш. Д. ажыццяўляюць нагляд за станам тэхн. сродкаў і праводзяць адпаведныя іх прызначэнню работы (рамонт чыг. пуцей, пагрузка грузаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДНІ́ЧЫ,
1) начальнік замка (горада) на Беларусі ў 15—18 ст. Прызначаўся ўрадам з мясц. шляхты. Наглядаў за буд-вам і рамонтам абарончых збудаванняў, забеспячэннем замка зброяй, боепрыпасамі, харчамі. Пры адсутнасці кашталяна або старосты ўзначальваў гарнізон замка, засядаў у замкавым (гродскім) судзе.
2) Прадстаўнік мясц. адміністрацыі ў Расіі ў 16 — сярэдзіне 19 ст. У 16—17 ст.наз.Гарадавы прыказчык. У 1775—1862 узначальваў адм.-паліцэйскую ўладу ў пав. горадзе. Пасада гараднічага скасавана ў 1862.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБО́РНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
канструкцыі будынкаў і збудаванняў, якія збіраюць (манціруюць) на буд. пляцоўцы з элементаў, папярэдне зробленых на заводах і палігонах. Робяцца з жалезабетону, бетону, металу, драўніны і інш. Выкарыстанне З.к. зніжае працаёмкасць і кошт буд-ва, павышае якасць работ, спрыяе комплекснай механізацыі буд. вытв-сці. З.к. найб. эфектыўныя пры вял. паўторнасці аднатыпных элементаў у жыллёвым, прамысл., камунальным і трансп. буд-ве (гл.Буйнаблочныя канструкцыі, Буйнапанэльныя канструкцыі). На Беларусі пашырана буйнаблочнае, буйнапанэльнае і аб’ёмнаблочнае домабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЯРЫ́ЙНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для распрацоўкі і перамяшчэння грунту. Падзяляюцца на ўласна землярыйныя (экскаватары), землярыйна-трансп. (бульдозеры, грэйдэры, грэйдэры-элеватары, скрэперы, стругі і інш.) і машыны для гідрамеханізацыі (у т. л.землечарпальныя снарады, землясосныя снарады, гідраманіторы). Выкарыстоўваюцца пры ўзвядзенні прамысл. і грамадз. будынкаў, буд-ве дарог, гідратэхн. і меліярац.збудаванняў, аэрадромаў, пракладцы падземных камунікацый, здабычы карысных выкапняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́НІЯ (Catania),
горад у Італіі, на в-ве Сіцылія, каля падножжа вулкана Этна. Адм. ц. правінцыі Катанія. Засн. ў 729 да н. э. 364 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: суднарамонтная, радыёэлектронная, нафтахім., цэментная. Вытв-сцьс.-г. машын. Ун-т (з 1434). Астрафіз. абсерваторыя. Вулканалагічны ін-т. Мінералагічны музей. Бат. сад. Руіны стараж.-грэч. і стараж.-рым.збудаванняў. Арх. помнікі 11—18 ст. Мемарыяльны музей кампазітара В.Беліні (нарадзіўся ў К.).