Спец. Партовае збудаванне для прычалу суднаў з двух бакоў. Тамара сачыла з акна кватэры, калі прыходзіць карабель, і прыбягала на пірс.Мыслівец.
[Англ. pier, мн. piers — слуп, прыстань.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАПТЫСТЭ́РЫЙ (ад грэч. baptistērion купель),
памяшканне для хрышчэння ў правасл. ці каталіцкім храме. У краінах Зах. Еўропы — часта асобнае збудаванне, круглае або мнагаграннае ў плане, завершанае купалам. Унутры баптыстэрый упрыгожвалі мазаікай, скульптурай; пасярэдзіне знаходзілася купель для хрышчэння. Найбольш вядомыя італьян. баптыстэрыі ў Равене, Парме, Пізе, Фларэнцыі.
Баптыстэрый у Пізе. Закладзены ў 1153. Арх. Дыятысальві.Баптыстэрый у г. Равена (Італія). Сярэдзіна 5 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
градзі́рня, ‑і, ж.
1. Спецыяльнае збудаванне для згушчэння саляных раствораў выпарэннем вады.
2. Халадзільнік у выглядзе вежы для ахаладжэння гарачай вады. Ля новага будынка электрастанцыі дабудоўвалі градзірню для ахаладжэння адпрацаванай вады.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аква́рыум, ‑а, м.
1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна для ўтрымання і гадоўлі рыб, водных жывёл і раслін. Марскі акварыум.
2.Збудаванне, спецыяльная ўстанова для вывучэння і дэманстрацыі водных жывёл і раслін.
[Лац. aquarium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мол, ‑а, м.
Партовае збудаванне ў выглядзе высокага і доўгага вала, якое засцерагае параходы ад марскіх хваль. Іліко і Гіго сядзелі на моле, на каменнай сцяне, што ішла далёка ў мора.Самуйлёнак.
[Іт. molo, ад лац. moles — насып.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фунікулёр, ‑а, м.
Пад’ёмна-транспартнае збудаванне з канатнай цягай, прызначанае для перавозкі пасажыраў на крутых пад’ёмах. Вагончык фунікулёра паўзе па крутым зялёным схіле, ад ваннага будынка на беразе ракі Тэплай — угору.Лужанін.
[Фр. funiculaire ад лац. funiculus — вяроўка, канат.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балага́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Часовае лёгкае збудаванне з дошак для тэатральных, цыркавых паказаў, для гандлёвых патрэб, жылля і пад. (уст.).
2. Старадаўні народны вандроўны тэатр; тэатральнае відовішча камічнага характару з прымітыўным сцэнічным афармленнем.
3.перан. Пра што-н. несур’ёзнае, шумнае, бязладнае (разм.).
|| прым.балага́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
схо́вішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.
1. Памяшканне для захоўвання, зберагання чаго-н.
С. бібліятэкі.
2. Месца, дзе можна схавацца, захінуцца ад каго-, чаго-н.
С. ад дажджу і ветру.
3. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, збудаванне для ўкрыцця ад снарадаў, бомб, атрутных рэчываў.
4. Схованка (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
буды́нак
(польск. budynek, ад с.-в.-ням. būding)
жылое, гаспадарчае або адміністрацыйнае збудаванне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАДАВО́Д,
гідратэхнічнае збудаванне для падачы вады да месца яе спажывання. Бываюць замкнёнага (трубаправоды, тунэлі) і незамкнёнага (каналы, латкі) папярочнага сячэння. Рух патоку вады напорны або безнапорны (самацёкам). Асн. характарыстыка — прапускная здольнасць (расход вады), якая вызначае памеры папярочнага сячэння. Адрозніваюць вадаводы энергетычныя (дэрывацыйныя і турбінныя; падача вады да ГЭС), асушальныя, арашальныя, сістэм водазабеспячэння. Вырабляюць са сталі, жалезабетону (у т. л. папярэдне напружанага), драўніны і інш.