Начні́чнік ’паўночнік, Jasione montana L.’ (Арх. Федар.). Відаць, ад начніцыдзіцячая хвароба, крыксы’; ’злыя начныя духі’ (гл.); паводле Будзішэўскай, са спасылкай на архіў Федароўскага, на Беларусі супраць іх ужывалася расліна nocznicznik (Rozpr. Kom. Język. Łódź. Tow. Nauk., 32, 1986, 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёстдзіцячая гульня’ (Бяльк.). «Пойдзім гуляць у клёст, я пальніку ўжу зьдзелыў» (Там жа, 227). Ілюстрацыя сведчыць аб надзейнасці паралелі рус. клесток ’завостраная з двух бакоў палачка для гульні ў «чыжык», клестки ’гульня ў «чыжык»’. Да прасл. klesliti/ klestati. Гл. пляскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пляцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. Спецыяльна абсталяваны ўчастак зямлі (ці асобае месца ў памяшканні), адведзены для якіх-н. мэт.

Спартыўная п.

Дзіцячая п. (для дзіцячых гульняў). Будаўнічая п. (месца, дзе робіцца пабудова чаго-н.). Пасадачная п.

2. Роўная вольная прастора ў збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі.

Лесвічная п.

3. У вагонах: месца каля ўваходу і выхаду.

Задняя п. трамвая.

4. Тое, што і платформа (у 3 знач.).

|| прым. пляцо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́дкі, ‑дак; адз. ладка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Уст. Удар лінейкай па далоні як від пакарання ў дарэвалюцыйнай школе. Даць пяць ладак лінейкай.

2. толькі мн. Дзіцячая гульня, пры якой удзельнікі ўдараюць адзін аднаго спачатку правай далонню аб правую, потым левай аб левую і г. д.

•••

Біць (пляскаць) у ладкі гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нік 1, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да конь (у 1 знач.); невялікі конь. Конік быў не такі ўжо і благі на выгляд. Маленькі, як жарабя, сівай масці. Якімовіч.

2. Дзіцячая цацка, падобная на каня, конскую галаву. Дзеці дзьмуць у .. конікі. Дзірачкі пальчыкамі перабіраюць. Бядуля.

3. Дзіцячая гульня — язда вярхом на палачцы. Гуляць у конікі.

•••

Марскі конік — трапічная і субтрапічная марская рыбка, галава якой падобная на конскую.

Быў конік, ды з’ездзіўся — тое, што і была кабылка, ды з’ездзілася (гл. кабылка).

Выкінуць коніка гл. выкінуць.

ко́нік 2, ‑а, м.

1. Насякомае, якое скача і стракоча крыламі. Луг зялёны жыццём дыша — Конікі трашчаць. Колас. Кузьма сеў на кучу свежай саломы, з якой за ўсе бакі пырснулі маленькія конікі. Дуброўскі.

2. Птушка сямейства сітаўкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калы́шка ’калыска’ (Сержп., Сержп. Грам., Сцяц. Афікс. наз., Янк. 2). Паралелі ў рус. смал., валаг., кур. і інш. гаворках колышкадзіцячая калыска, люлька’, ярасл. ’плецены кош’ і інш. Лінгвагеаграфія дазваляе кваліфікаваць разглядаемае слова як бел.-рус. ізалексу; этымалагічна — дэрыват ад колыхати (гл. калыхаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кур’я́н1 ’курыца з прыкметамі пеўня’ (ТС). Да кур1 (гл.). Першапачаткова *куран (Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Кур’я́н2дзіцячая гульня’ (ТС). Да курʼян1 (гл.). Параўн. куры (гл.) — тая самая гульня. Ловяць з завязанымі вачыма. Каго зловяць, той «кур’ян» (ТС, 2, 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абе́дзікідзіцячая гульня’ (Бяльк.). Словаўтварэнне як бібікі, кепікі да абед (гл.). Семантычная сувязь паміж абедзікі і абед застаецца няяснай, бо этнаграфічны бок (апісанне гульні) нявысветлены. Сувязь слоў абедзікі і абед абгрунтоўваецца тым, што «для частавання лялек арганізуюцца так званыя абедкі» (Рам., 8, 590).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апала́нт, пала́нт ’гульня, падчас якой удзельнікі спаборнічаюць ва ўменні далей паслаць кароткую палку’ (Янк. II). З польск. palant ’лапта’ < італ. palla ’шар, галка’, pallare ’гуляць у мяч’ (Брукнер, 391). Параўн. яшчэ ўкр. ополоничокдзіцячая гульня’. Гл. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БУ́ДНІК (Уладзімір Іванавіч) (н. 28.4.1949, г. Жыткавічы Гомельскай вобл.),

бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1975, клас А.Багатырова). У 1979—84 заг. муз. часткі Бел. т-ра імя Я.​Купалы. Асн. творчыя дасягненні ў масавых жанрах, у музыцы для дзяцей. Сярод твораў: кантата «На магіле партызана» на словы К.​Кублінскага і сімфонія (1975), сімф. паэма «Сказ пра Палессе» (1990), сюіты для фп. (1990), трубы і фп. (1992), габоя і фп. (1993), прэлюдыя і фуга для квартэта драўляных духавых інструментаў (1977), Дзіцячая сюіта і струнны квартэт (1978), прэлюдыі (1979), «Школьны сшытак» (1980) для фп., песні, музыка да драм. спектакляў і радыёпастановак. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.

Р.​М.​Аладава.

т. 3, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)