рака на ПнУ Кітая, правы прыток р. Амур. Даўж. 1870 км, пл.бас. 524 тыс.км². Пачынаецца на пласкагор’і Чанбайшань, перасякае Маньчжура-Карэйскія горы, раўніны Сунляо і Саньцзян, дзе падзяляецца на рукавы, меандруе. Асн. прытокі: Нуньцзян (злева), Муданьцзян (справа). Разводдзе летам, бываюць катастрафічныя навадненні. Сярэдні расход вады каля 2500 м³/с. У вярхоўях Фынманьская ГЭС з вадасховішчам (даўж. каля 150 км). На С. — гарады Гірын (пач. суднаходства), Харбін, Цзямусы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́СА (венг. Tisza, серба-харвацкае Tisa),
рака ў Румыніі, Украіне, Славакіі, Венгрыі, Сербіі і Чарнагорыі, левы, самы доўгі прыток Дуная. Даўж. 966 км, пл.бас. 157,1 тыс.км². Вытокі ва Усх. Карпатах, цячэ пераважна па Сярэднедунайскай раўніне. Асн. прытокі: Самаш, Кёрэш, Мараш (злева). Веснавое разводдзе, летнія дажджавыя паводкі. Сярэдні расход вады 810 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. ГЭС. Суднаходная да г. Цісакарад (Венгрыя). На Ц. гарады Сольнак, Сегед (Венгрыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУНЦЫ́Н, Юйчэн, Басянь,
горад на ПдЗ Кітая, у прав. Сычуань, пры ўпадзенні р. Цзялінцзян у р. Янцзы. Узнік больш за 3 тыс.г. >назад таму*. 6,6 млн.ж. (2000). Трансп. вузел. Рачны порт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: чорная металургія, прыладабудаванне, хім., гумавая, нафтаперапр., тэкст., харч.; вытв-сцьпрамысл. абсталявання, будматэрыялаў. 2 ЦЭС, каскад ГЭС. Ун-т. У 1937—46 часовая сталіца Кітая. Паблізу ад Ч. здабыча каменнага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБКЛА́ДКАпадземнага збудавання,
канструкцыя для замацавання падземных вырабатак і ўтварэння ўнутранай паверхні падземных збудаванняў. Форма і памеры абкладкі залежаць ад прызначэння збудавання: для метрапалітэна, вадавода, тунэля, падземнай ГЭС і інш. Бывае апорная (разлічана на ўздзеянне нагрузкі) і абліцовачная (для аховы горных парод ад разбурэння); з маналітнага бетону або жалезабетону, зборнага жалезабетону, металу, таксама і камбінаваная, з абліцоўкай дэкар. матэрыяламі.
Уніфікаваная зборная жалезабетонная абкладка тунэляў метрапалітэна: а — з блокаў кругавога абрысу; б — з прамавугольных блокаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Георгій Міхайлавіч (8.4.1901, Курск — 16.4.1985),
рускі архітэктар. Нар.арх.СССР (1970), правадз. член АМСССР (з 1979). Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы (1921—26). Праф. Маскоўскага арх. ін-та (з 1969); 1-ы сакратар праўлення Саюза архітэктараў СССР (1963—81). Адзін з аўтараў праекта Днепрагэса (1927—32) і яго аднаўлення ў 1944—50, гал. архітэктар Кахоўскай (1951—55), Крамянчугскай (1955) і Брацкай (1960—67) ГЭС. Дзярж. прэмія СССР 1951, Дзярж. прэмія Расіі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬТА (Volta),
рака ў Зах. Афрыцы, пераважна ў Гане. Утвараецца ад зліцця Чорнай Вольты і Белай Вольты. Даўж. 1600 км (ад вытоку р. Чорная Вольта). Пл.бас. 394 тыс.км². Упадае ў Гвінейскі заліў, утварае балоцістую дэльту. Буйныя прытокі — Оты (левы), Афрам (правы). Паўнаводная са жн. да снежня. Сярэдні расход вады 1288 м³/с. Гадавы сцёк 41 км³. ГЭС. Вадасх.Вольта. Рыбалоўства. Суднаходная за 400 км ад вусця. Гал. парты — Кетэ-Крачы, Акасомба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУЛІ́, Жэгулі,
горы на правым беразе р. Волга, у яе лукавіне (Самарская Лука), ч.Прыволжскага ўзвышша, у Самарскай вобл. Расіі. Даўж. каля 75 км, выш. да 375 м. Складзены пераважна з вапнякоў і даламітаў. Глыбокія яры і лагчыны. Вяршыні — Лысая гара, уцёс Шалудзяк, Бахілава гара, Вярблюд і інш. вельмі маляўнічыя. На паўн. схілах шыракалістыя і хваёвыя лясы, на паўд. — лесастэпы. У раёне Ж. Волжская (Куйбышаўская) ГЭС. Жыгулёўскі запаведнік. Прыродны нац. парк Самарская Лука. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЕЎ,
горад на Украіне, раённы цэнтр Чаркаскай вобл., на р. Дняпро, за 45 км ад чыг. ст. Таганча. Вядомы з 1149. 29,7 тыс.ж. (1991). Рачны порт. Прадпрыемствы эл.-мех., мед. тэхнікі і спец.тэхнал. абсталявання, дрэваапр., харчасмакавай прам-сці. ГЭС. Музей нар.дэкар. мастацтва, б-ка-музей А.П.Гайдара (пахаваны ў К.). Каля К. на Тарасавай гары літ.-мемар. музей-запаведнік Т.Г.Шаўчэнкі (магіла паэта). Юр’еўскі (Успенскі) сабор (1144).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РА (Niagara),
рака ў Паўн. Амерыцы, служыць мяжой паміж ЗША і Канадай. Даўж. 56 км, пл. басейна 665 тыс.км². Выцякае з воз.Эры, упадае ў воз.Антарыо (узровень вады ў воз. Эры на 99 м вышэйшы. чым у воз. Антарыо). У сярэднім цячэнні ўтварае парогі і Ніягарскі вадаспад (суднаходства па абводным канале Уэленд на тэр. Канады). Сярэднегадавы расход вады 5,9 тыс.м³/с. Буйнейшая ГЭС Роберт-Мозес. На Н. гарады Буфала і Ніягара-Фолс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКАМА́ЙО (Pilcomayo),
рака ў Паўд. Амерыцы, на тэр. Балівіі, Аргенціны і Парагвая (служыць мяжой паміж імі), правы прыток р. Парагвай (бас.р. Парана). Даўж. 1200 км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Вытокі ў Цэнтр. Андах Балівіі, прарываецца праз Усх. Кардыльеру, цячэ па раўніне Гран-Чака. Сярэдні расход вады пасля выхаду з гор каля 170 м³/с, мнагаводная ад студз. да красавіка. У верхнім цячэнні ГЭС, суднаходная ў нізоўях. У вусці сталіца Парагвая — г. Асунсьён.