1. Праявіць да чаго‑н. вялікую цікавасць, цалкам аддацца якой‑н. справе, занятку. Захапіцца спортам. □ Многія аднакласнікі, у тым ліку і Грыша Верас, захапіліся зборам этыкетак.Жычка.
2. Поўнасцю паглыбіцца ў які‑н. занятак, забыўшыся аб усім астатнім. Манг зноў захапіўся працай і забыўся на голад.Маўр.Леанід так захапіўся ўрокам, што і не заўважыў, як ён закончыўся.Шахавец.
3. Залюбавацца, зачаравацца чым‑н. Зусім забыўся Голуб, дзе ён, захапіўся малюнкам ціхага поля, такога блізкага, роднага.Галавач.Я толькі з любімай магу захапіцца Успененым морам, паводкай зары.Панчанка.
4. Адчуць цягу, сімпатыю да каго‑н. Маша не магла забыцца, як .. [Славік] з першага позірку захапіўся ёй.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабе́,
гл. сябе.
сабе́, (безнаціску), часціца.
Разм. Ужываецца пры дзеясловах або займенніках для падкрэслівання, што дзеянне адбываецца спакойна, незалежна, з задавальненнем. Як сабе хочаш. □ Жывуць сабе камунары Весела, шчасліва.Купала.Узбіўся той пастух на гэтую грэблю дый тупае сабе, прыслухоўваючыся.Мурашка.Цяля вільготнай пысай Траву сабе скубе.Голуб.// З выказваннем дакору. Што ты сабе думаеш?
•••
Не так сабегл. так.
Так сабегл. так.
Хай сабе — добра, хай будзе так. Хай сабе смяюцца. □ [Андрэй:] — Ужо мала таго, што.. абед не згатаваны, — ну, хай сабе, скажам так, раўнапраўнасць, але ж і не пагуляе [Таццяна], як даўней.Зарэцкі.
Хоць бы сабегл. хоць.
Як сабе ні гавары — тое, што і што ні гавары (гл. гаварыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прапаве́даваць ’распаўсюджваць якое-небудзь веравучэнне, растлумачваючы яго слухачам’, прапаведнік (ТСБМ). У Насовіча слова адсутнічае. Відаць, кніжнае запазычанне з рус.пропове́довать, пропове́дник ’тс’, якія працягваюць ст.-рус., ст.-слав.прьповѣдати, проповѣдник і калькуюць лац.praedicāre ’гаварыць (аб прадмеце)’, praedicātor ’прапаведнік’ (Фасмер, 3, 376). Лац. словы ўзыходзяць да prae‑ ’пра’ і dicare ’гаварыць’ (Голуб-Ліер, 391).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матэма́тыка ’навука аб колькасных суадносінах і прасторавых формах навакольнага свету’ (ТСБМ), ст.-бел.математикъ, математыкъ (XVI ст.). Са ст.-польск.matematyka (matematyk), якое з с.-лац.matematika (ars) < ст.-грэч.μαθηματική (τέχνη) ’мастацтва пазнання навукі’ < μάθημα ’веды, навука, пазнанне’ < μανθάνω ’вучу, вывучаю’ (Голуб-Ліер, 305). Крукоўскі (Уплыў, 89) памылкова выводзіць бел. лексему з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салядыно́вы ’бледна-зялены (колер)’ (Сл. рэг. лекс.). Рус.селадо́новый ’колеру марской хвалі’. Мяркуючы па месцы націску, з польск.seladynowy ’бледна-зялёны’. Слова ўзыходзіць да франц.céladon ’селадон’ і, далей, да імя героя пастухоўскага рамана «Астрэя» Анарэ д’Юрфэ (1568–1625 гг.). Гл., напрыклад, Мацэнаўэр, LF, 19, 248; Голуб-Копечны, 329; Фасмер, 3, 594; Брукнер, 484.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туберкулёз ‘сухоты’ (ТСБМ, Брасл. сл.). Штучнае слова, утворана ад лац.tūberculum — памяншальнага лац.tūber ‘клубень’, ‘горб’, ‘шышка, пухліна’, ‘нарасць (на дрэве)’ (Голуб-Ліер, 493), што дало тубе́ркул ‘бугарок у тканках арганізма, выкліканы туберкулёзнай палачкай’ (ТСБМ). Распаўсюдзілася праз франц.tuberculose (Арол, 4, 112). Пра ўсталяванне тэрміна ў беларускай медыянай тэрміналогіі гл. Шмідт, Узвышша, 1930, 3, 103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туф ‘горная парода, якая служыць у якасці будаўнічага матэрыялу’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую (туф) ці польскую (tuf) мову з нованям.Tuff ‘тс’, запазычанага з італ.tufo, якое з лац.tōfur (tōphus), tūfus; крыніца паходжання для апошніх бачыцца ў оскска-ўмбрскіх дыялектах (Фасмер, 4, 127; Голуб-Ліер, 493; Арол, 4, 121; ЕСУМ, 5, 686).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыя́ра ‘галаўны ўбор старажытных усходніх цароў; мітра Рымскага Папы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.). Праз ст.-рус., царк.-слав.тиара (з XI ст.) запазычана са ст.-грэч.τιάρα ‘галаўны ўбор персідскіх цароў, чалма’, куды трапіла з персідскай мовы (Фасмер, 4, 55; ЕСУМ, 5, 577; Голуб-Ліер, 462). Для беларускай назвы магчыма пасрэдніцтва лац.tiāra ‘мітра’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДА́МЧЫК (Вячаслаў Уладзіміравіч) (н. 1.11.1933, в. Варакомшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1952—57). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1982 гал. рэдактар час. «Бярозка». Дэбютаваў вершамі ў 1952. Майстэрства апавядальніка засведчыў кн. «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972). Лірычнае самавыяўленне асобы з пакалення «дзяцей вайны» саступае месца эпічнаму адлюстраванню жыцця ў Зах. Беларусі. У тэтралогіі з раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1977, Літ. прэмія імя І.Мележа 1980), «Год нулявы» (1982), «І скажа той, хто народзіцца» (1985, за гэтыя раманы Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1988), «Голас крыві брата твайго» (1990) стварыў вобраз зах.-бел. вёскі ва ўмовах даваен. польскай дзяржавы і ў час змагання з фашызмам. Лёс герояў гэтага нар. эпасу вельмі трагічны: іх імкненне жыць па нормах агульнапрынятай маралі, прага лепшых і найб. здольных быць карыснымі свайму народу ў абставінах, калі нац. ідэя не мае магчымасці вольна развівацца і самасцвярджацца, завяршаецца асабістым паражэннем. Пісьменнік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечай душы і традыц. вясковага побыту. Маст. канцэпцыя эпохі і гіст. руху народа, зямля якога стала арэнай сутыкнення Захаду і Усходу, утрымлівае многія элементы «новага мыслення» з апорай на нац. і агульначалавечыя каштоўнасці. Аўтар фантаст. аповесці «Падарожжа на Буцафале» (1991), гіст. п’есы «Раіна Грамычына» (1991), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Якуб Колас» (1981) і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1983.
Літ.:
Лецка Я. Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985.