Прастыту́тка ’публічная жанчына’, ’прадажны, беспрынцыповы чалавек’ (ТСБМ). Праз рус.проститу́тка ’тс’, якое з зах.-еўрап. моў, параўн. англ.prostitute, ням.Prostituierte. У рус. мове слова было аформлена па тыпу назоўнікаў ж. р. на ‑ка. Крыніца слова — у лац.prostituta ’прастытутка’ (Даль, 3‑е выд.) < лац.prostituere ’публічна выстаўляць сябе’. Прастытуцыя ўзыходзіць да лац.prostitutio ’тс’ (Голуб-Ліер, 398).