задры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць дрынкаць. Грыцко нечакана для ўсіх выцягнуў аднекуль вялікія, што аве[чак] стрыгуць, кожны, задрынкаў імі, заляскаў аб расчоску. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многаабяца́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Які падае вялікія надзеі. Многаабяцаючы вучоны.
2. перан. У якім заключаецца намёк на што‑н., абяцанне чаго‑н. Многаабяцаючая назва кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракала́пы, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокія лапы. Потым «Волга» ўляцела спачатку ў драбналессе, а праз якія пяць хвілін да дарогі падступілі вялікія шыракалапыя елкі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Яновіца (р., бас. воз. Сурвілішкі Вялікія) 10/125
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́РЫ ЗЯМЛЯ́ (Peary Land),
паўвостраў на крайняй Пн Грэнландыі, абмываецца Паўн. Ледавітым ак. Даўж. больш за 300 км. Выш. да 1920 м. На П.З. — мыс Морыс-Джэсеп, самы паўн. пункт Грэнландыі. Узбярэжжа расчлянёна фіёрдамі. Рэльеф пераважна горны. У зах. ч. вялікія ледавікі. Названы імем Р.Э.Піры.
т. 12, с. 383
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
subject3 [səbˈdʒekt] v.
1. падпарадко́ўваць
2. падвярга́ць;
subject smb. to criticism крытыкава́ць каго́- н.;
be subjected to great hardships зазнава́ць вялі́кія ця́жкасці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
таўстаро́г, ‑а, м.
Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх, якая мае вялікія рогі і дасягае 140 кг вагі, водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ЎГІЕВЫ СТА́ЙНІ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі вялікія і вельмі забруджаныя стайні цара Эліды Аўгія. Геракл ачысціў Аўгіевы стайні за адзін дзень, пусціўшы ў іх ваду рэк Алфея і Пенея, і гэтым здзейсніў адзін з 12 сваіх подзвігаў. У пераносным сэнсе Аўгіевы стайні — вельмі бруднае месца ці запушчаная работа.
т. 2, с. 82
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэтро́метр
(ад лац. retro = назад + -метр)
прыбор, які перадае паведамленні на вялікія адлегласці пры дапамозе светлавых сігналаў, што прамадуляваны гукавымі сігналамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
грыбо́вішча, ‑а, ж.
Разм. Месца ў лесе, дзе грыбы вырастаюць сем’ямі. Грыбы па бацькавых грыбовішчах раслі вялікія, з тоўстымі ядранымі каранямі і белыя-белыя, як сыр. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)