1.Уст. Доблесны рыцар, адданы свайму гаспадару або даме. //перан., іран. Пра чалавека, адданага якой‑н. ідэі або асобе.
2. У сярэдневяковай літаратуры — паплечнік Карла Вялікага або караля Артура.
[Фр. paladin, ад лац. palatinus — прыдворны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнамо́цны, ‑ая, ‑ае.
Надзелены якімі‑н. паўнамоцтвамі. Паўнамоцны пасол. □ У свой час любоў да народа вылучыла вялікага песняра польскага нацыянальна-вызваленчага руху Адама Міцкевіча песняром братэрства, .. зрабіла паўнамоцным прадстаўніком усяго славянства.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́ймік, ‑а, м.
Гіст. Сход шляхты павета або ваяводства ў Вялікім княстве Літоўскім. На слонімскі сеймік павінны былі збірацца ўсе дэпутаты Вялікага княства, перш чым адправіцца на агульны сейм у Варшаву.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суайчы́ннік, ‑а, м.
Чалавек, які мае з кім‑н. агульную айчыну. І вось .. збылося геніяльнае прадбачанне нашага вялікага суайчынніка К. Э. Цыялкоўскага аб тым, што чалавецтва не застанецца вечна на Зямлі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКІ АРХІ́Ў»,
зборнік дакументаў па сац.-эканам. гісторыі Беларусі 15—18 ст. Падрыхтаваны гісторыка-археал. (пазней археаграфічнай) камісіяй Ін-та бел. культуры, выдадзены пад кіраўніцтвам Дз.І.Даўгялы ў Мінску (т. 1—3, 1927—30). Дакументы ў 1-м томе разбіты па раздзелах «Справы вышэйшых устаноў», «Справы мясцовых устаноў» (у асн. датычаць Магілёва), «Справы скарбу Вялікага княства Літоўскага». У 2-м томе (1928) змешчана т.зв. кніга запісаў № 16 з фондаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (судовая кніга Полацкага і Віцебскага пав. за 1530—38). 3-і том мае падзагаловак «Менскія акты. Вып. 1», змяшчае 245 дакументаў 1494—1791, у асн.сац.-эканам. зместу, заканадаўчыя і ўстаўныя акты, матэрыялы аб цэхавым ладзе і рамесніцкай дзейнасці ў Менску. «Беларускі архіў» — найб. значнае навук. археаграфічнае выданне Беларусі даваен. часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́РЫ (венг. huszár, адз. л.),
від кавалерыі ў арміях еўрап. дзяржаў у 15 — пач. 20 ст. З’явіліся ў Венгрыі ў 1458 пры каралю Мацьяшы I Корвіне як конныя атрады дваранскага апалчэння, якія камплектаваліся паводле прынцыпу вылучэння аднаго ўзбр. конніка ад кожных 20 дваранскіх двароў (адсюль назва). З 16 ст. гусары вядомы ў Польшчы і Беларусі (у складзе войска ВКЛ, існавалі да канца 18 ст.), з 1634 — у Расіі (пераважна лёгкая кавалерыя, асабліва вызначыліся ў вайну 1812, выкарыстоўваліся да 1917), з канца 17 — пач. 18 ст. — у Францыі, Аўстрыі, Прусіі (лёгкая конніца для дзеянняў у тыле і на флангах праціўніка, вядзення разведкі і праследавання).
Літ.:
Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн., 1994. С. 39-43.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разбаза́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Легкадумна, не па-гаспадарску распрадаць, раздаць што‑н. Казалі, што .. [пан] прайграў у карты, разбазарыў сваю зямлю, і ад вялікага маёнтка застаўся ціхі, недагледжаны хутар.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ске́рца, нескл., н.
Невялікі музычны твор хуткага тэмпу. // Частка вялікага музычнага твора (сімфоніі, санаты) у такім жа тэмпе. Трэцяя частка сімфаньеты [М. Чуркіна] — скерца. У ёй выкарыстаны напевы характэрных, але вобразна кантрастных народных песень.Дубкова.
[Іт. scherzo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бранзале́т
(польск. bransoleta, ад фр. bracelet)
упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металу, косці, якое носяць на руцэ вышэй кісці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)